Перайсці да зместу

Траста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільняная салома, разасланая на полі для вымочвання

Траста́[1][2][3] — сцёблы (салома) лёну, канапель і некаторых паўднёвых лубяных культур (джут, кенаф). Сыравіна для тэкстыльнай прамысловасці.

Салому апрацоўваюць біялагічным (вымочванне), цеплавым ці хімічным спосабам. У выніку апрацоўкі пекцінавыя рэчывы, што звязваюць лубяныя пучкі з покрыўнымі тканкамі і драўнінай, разбураюцца. З трасты механічным спосабам (размінанне, трапанне, часанне) атрымліваюць валакно для прадзення і кастру.