Перайсці да зместу

Гарадок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Гарадок
Музей у Гарадку
Музей у Гарадку
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
190 м[1]
Насельніцтва
  • 11 533 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Паштовы індэкс
211573
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218501000
Гарадок на карце Беларусі ±
Гарадок (Беларусь)
Гарадок
Гарадок (Віцебская вобласць)
Гарадок

Гарадо́к[3] (трансліт.: Haradok) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна, на рацэ Гаражанка. За 30 км на поўнач ад Віцебска каля возера Лугавое, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Невель. Чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскНевель. Насельніцтва 12 193 чалавек (2017)[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Узнік на месцы старажытнага ўмацаванага паселішча, якое, відаць, знаходзілася ў пойме Гаражанкі. Магчыма, у позніх летапісах XVI ст. згадваецца як «Гарадок каля Полацка» ў сувязі з міфічнымі падзеямі сярэдзіны XIII ст., калі каля Гарадка нібыта адбылася бітва паміж палачанамі і літоўскім войскам на чале з міфічным князем Мінгайлам. У канцы XVI ст. існаваў Гарадоцкі замак з магутнымі абарончымі валамі і пяццю вежамі. На карце Станіслава Пахалавецкага (1579), паказаныя Вялікі і Малы Гарадок. На карце Тамаша Макоўскага (1613) Гарадок пазначаны як мястэчка Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Быў дзяржаўнай маёмасцю. Пад 1650 г. у Гарадку ўпамінаецца Ільінская царква, пераўтвораная ва уніяцкую, у гэтым жа годзе яна была вернута праваслаўным. Паводле некаторых звестак, у XVI ст. Гарадок меў свой герб: выява ільва на залатым полі.

У складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]
Герб Гарадка ў 1781 годзе

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Гарадок увайшоў у склад Расійскай імперыі. 3 1777 года зрабіўся цэнтрам Гарадоцкага павета Полацкай губерні.

У 1778 годзе быў распрацаваны першы генеральны план Гарадка з рысамі класіцызму. 3 1796 года Гарадоцкі павет у Беларускай, а з 1802 года — Віцебскай губернях. У 1781 годзе Гарадок атрымаў статус горада і новы герб з выявай Пагоні. У канцы XVIII стагоддзя ў ім 169 дамоў, у 1860 годзе — 377 дамоў, 4075 жыхароў. У горадзе працавалі фабрыка паташу, 19 дробных саматужных прадпрыемстваў, 75 крам. Былі царква, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў. У 1887 годзе ў горадзе дзейнічалі 23 прадпрыемствы, працавалі бальніца, рамесная школа, царкоўнапрыходскае вучылішча.
На працягу 2-й паловы 19 ст. паводле праекта планіроўкі 1846 горад рос уздоўж шашы Віцебск — Пецярбург. Пасля 1904 года, калі была пракладзена чыгунка, Гарадок развіваўся паміж вакзалам і рынкам. Паводле перапісу 1897 года, у Гарадку значыліся 5023 жыхары. У 1905 годзе — 21 мураваны і 834 драўляныя дамы, 6480 жыхароў. Працавалі 14 заводаў, фабрыка, паравы млын. Дзейнічалі 2 мужчынскія, 3 жаночыя вучылішчы, бальніца, 3 аптэкарскія магазіны, бібліятэка, 2 царквы, 10 сінагог.

17 ліпеня 1924 года стаў цэнтрам Гарадоцкага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны 10 ліпеня 1941 года Гарадок акупіраваны. За час акупацыі горад амаль поўнасцю разбураны, у горадзе і раёне загублена больш за 8 тыс. мірных жыхароў. Захопнікі стварылі ў Гарадку лагер смерці, дзе загінула 2,5 тыс. чалавек. 24 снежня 1943 у выніку Гарадоцкай аперацыі Гарадок вызвалілі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Пасля вайны горад паступова адбудаваўся. У 1966 годзе быў распрацаваны праект планіроўкі. У 1977 годзе прыняты генеральны план горада. Узведзены новыя мікрараёны з шматпавярховымі дамамі.

У 1997 годзе Гарадок адзначыў 220-годдзе з дня прысваення яму статуса горада.

  • XIX стагоддзе: 1801 год — 1 713 чал.; 1860 год — 4 075 чал.; 1897 год — 5 023 чал. (перапіс)
  • XX стагоддзе: 1905 год — 6 480 чал.; 1939 год — 7,3 тыс. чал.; 1959 год — 7,6 тыс. чал.; 1969 год — 9 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2003 год — 14,1 тыс. чал.; 2006 год — 13,8 тыс. чал.; 2008 год — 13,6 тыс. чал.; 2009 год — 13,4 тыс. чал.; 2016 год — 12 186 чал.[5]; 2017 год — 12 193 чал.[4]

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Ільнозавод. Гарадок вядомы як цэнтр ганчарнага промыслу (так званая гарадоцкая кераміка). Гасцініца «Раўбічы».

Дом культуры, 2 бібліятэкі, Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, Дом рамёстваў і фальклору. Гарадоцкая Троіцкая царква (1999).

Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, Гарадоцкі прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, 2 сярэднія, 8-гадовая, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў

У горадзе выдаецца раённая газета «Гарадоцкі веснік».

Дзейнічае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гарадоцкі цэнтр спорту і турызму Раўбічы».

Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. http://aprilpublish.ru/oftalmologi-19-20-veka/dymshic-lev-abramovich-1896-1968.html
  7. https://www.rujen.ru/index.php/КЛИОНСКИЙ_Ефим_Евсеевич
  8. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/leitman-fl-1921
  9. https://www.conservatory.ru/esweb/massarskiy-zinoviy-mironovich-1929-2014
  10. http://www.shr-khv.ru/content/section_1354409838/
  • Гарадок // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 61—62.
  • Гарадок // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С.122—124.
  • Шагалеева Т. А. Гарадок і яго жыхары ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст. / Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова і інш. — Мн., 2004. — С. 130—147.
  • Городок // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 78—79.
  • Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў. / Маст. А. П. Бажэнаў. — Мн.: Полымя, 1998. — С. 145. — 287 с. — 5000 экз. — ISBN 985-07-0131-5
  • Гарадок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 477. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.