Перайсці да зместу

Няўдалыя дэбюты на конкурсе песні Еўрабачанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Існуе шэраг краін, якія ў розныя гады рабілі спробы прыняць удзел у конкурсе песні Еўрабачанне. Але па розных прычынах так і не змаглі гэтага зрабіць. У першую чаргу некаторым краінам перашкаджаюць правілы конкурса, або палітычныя праблемы. Так, для ўдзелу краіны ў конкурсе, нацыянальны вяшчальнік дадзенай краіны павінен быць членам ЕВС. Акрамя таго, вяшчальнік павінен зарэгістраваць заяўку ў аб’яўлены ЕВС тэрмін. Кожная тэлекампанія плаціць узнос на арганізацыю конкурса, і нават калі краіна потым адмовіцца ад удзелу, узнос ёй не павернецца. Таксама існуюць палітычныя праблемы паміж некаторымі дзяржавамі, і часткова прызнанымі краінамі, якія не дазваляюць некаторым удзельнічаць у конкурсе. Ніжэй прыведзены краіны, якія рабілі спробы прыняць удзел у конкурсе, або заяўлялі аб такім намеры.

Гібралтар

Гібралтар

Вяшчальнік GBC
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

З 2006 года нацыянальны вяшчальнік GBC рабіў некалькі спробаў далучыцца да ЕВС. Аднак, з-за таго, што Гібралтар не з’яўляецца незалежнай краінай, а знаходзіцца ў складзе Вялікабрытаніі, краіне не ўдалося гэтага зрабіць.[1]

У 2006 і 2007 гадах вяшчальнік GBC трансляваў паўфінал і фінал Еўрабачання, а ў 2008 толькі фінал.


Грэнланыя

Грэнланыя

Вяшчальнік KNR
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Краіна з 2011 года рабіла некалькі спробаў далучыцца да ЕВС і прыняць удзел у конкурсе песні Еўрабачанне, аднак, паколькі краіна з’яўляецца часткай Даніі, вяшчальніку KNR не ўдалося далучыцца да Еўрапейскага вяшчальнага саюза.[2]

У 1977, 2011 і 2017 вяшчальнік KNR праводзіў трансляцыі конкурса.


Казахстан

Казахстан

Вяшчальнік Хабар
31 канал
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Казахстан ніколі не ўдзельнічаў у конкурсе песні «Еўрабачанне»

З 2016 года тэлеканал «Хабар» стаў асацыяваным членам ЕВС, што дае магчымасць краіне прымаць удзел у конкурсе. У снежні 2015 года на тэлеканале «Хабар» пракаментавалі ўступленне ў Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС).

«Мы ўступаем у партнёрскія ўзаемаадносіны з усімі членамі ЕВС, аднак гэта не дае нам права ўдзельнічаць ў конкурсе Еўрабачанне, а таксама прымаць якія-небудзь ключавыя рашэнні. Бо асацыяванае сяброўства мае на ўвазе доўгатэрміновае партнёрскае супрацоўніцтва, магчымасць набыцця ліцэнзійных правоў на трансляцыю розных міжнародных ТБ прадуктаў па больш прывабных цэнах, чым на рынку», – растлумачылі на тэлеканале.

Стаць асацыяванымі членамі ЕВС могуць тэлекампаніі, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую вяшчальную зону. У гэты спіс уваходзяць краіны: Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША, Канада, Куба, Чылі, Бразілія, Кітай, Ганконг, Японія, Карэя, Індыя, Бангладэш, Іран, Сірыя, Аман, Малайзія, ПАР, Маўрытанія. Згодна з рэгламентам Еўрапейскага вяшчальнага саюза, толькі вяшчальнікі з краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскую вяшчальную зону, або краін, якія з’яўляюцца членамі Савета Еўропы (як Грузія, Арменія і Азербайджан) маюць права на паўнапраўнае членства ў саюзе. Пры гэтым, толькі паўнапраўныя члены ЕВС маюць права на ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне».

Зыходзячы з усёй інфармацыі, названай вышэй, «Хабар» пацвярджае, што ў бліжэйшы час не разглядае магчымасць удзелу Казахстана ў «Еўрабачанні». [1]

Краіна хоць ніколі і не прымала ўдзелу ў конкурсе, але ўсё ж праводзіла трансляцыі. Упершыню трансляцыя праводзілася ў 2008 годзе, каментаванне конкурса ажыццяўляецца з 2011 года, за выключэннем 2015 года.

Пераможца конкурса песні «Цюркбачанне 2014», Жанар Дугалава, паведаміла, што яна жадае прадстаўляць Казахстан на конкурсе.

22 снежня 2017 года стала вядома, што Казахстан магчыма дэбютуе на конкурсе Еўрабачанне ў 2019 годзе. «Сёння да нас прыйшоў адказ з Партугаліі, згодна з якім мы на Еўрабачанне ў маі 2018 года павязем ужо дарослых выканаўцаў для таго, каб прыняць удзел спачатку ў адборачным туры, а ўжо ў 2019-м – прыняць удзел у вялікім Еўрабачанні пры падтрымцы Міністэрства культуры і спорту. Будзе таксама праводзіцца кастынг для адбора», – паведаміў гендырэктар 31 канала Багдат Коджахметаў падчас сустрэчы міністра культуры і спорту Казахстана з пераможцай ўкраінскага шоу «Голас. Дзеці» Данэліяй Туляшовай[3]. Афіцыйнага пацверджання ад ЕВС не паступала. Такім чынам, у 2019-м годзе краіна зноў апынулася за рамкамі конкурса.

У 2018 годзе Казахстан дэбютаваў на «Дзіцячым Еўрабачанні», першай прадстаўніцай была абраная Данэлія Туляшова , якая заняла 6-ае месца ў фінале конкурса, а ў 2019 і 2020 гадах Казахстан заняў другое месца.

У 2020 годзе Еўрапейскія гледачы напісалі петыцыю ў Еўрапейскі вяшчальны саюз аб удзеле Казахстана ў «Еўрабачанні». Тэлеканал «Хабар» з 1 студзеня 2016 года з’яўляецца асацыяваным членам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

Каментатары і абвеснікі

[правіць | правіць зыходнік]
Год Каментатары фінала і паўфіналаў Абвеснікі
2008
Конкурс не каментаваўся
Краіна не ўдзельнічала
2009
2010
2011 Раман Райфельд і Калдыбек Жайсанбай
2012 Калдыбек Жайсанбай і Нурберген Махамбетаў[4]
2013 Раман Райфельд і Калдыбек Жайсанбай[5][6][7]
2014 Калдыбек Жайсанбай і Дыяна Снегіна[8]
2015
Конкурс не каментаваўся
2016
Калдыбек Жайсанбай і Дыяна Снегіна[9]
2017
2018
2019 Калдыбек Жайсанбай і Махабат Есен.
2021 Калдыбек Жайсанбай і Махабат Есен.


Каталонія

Каталонія

Вяшчальнік TV3
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Каталонія ніколі не ўдзельнічала ў конкурсе, аднак у 2018 годзе TV3 атрымаў дазвол ад каталанскага парламента на падачу заяўкі на членства ў ЕВС.

Але Каталонія застаецца часткай Іспаніі, таму не з’яўляецца незалежнай дзяржавай. Калі б тэлеканал атрымаў членства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе, гэта дазволіла б краіне дэбютаваць на конкурсе.


Катар

Катар

Вяшчальнік Радыё Катара
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт вяшчальніка.

«Радыё Катара» у цяперашні час з’яўляецца асацыяваным членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза, тады як усе канкуруючыя краіны Еўрабачання з’яўляюцца актыўнымі членамі аб’яднання. Тэлекампанія Катар ТБ упершыню паказала Еўрабачанне 12 мая 2009 года[10], выказаўшы сваё жаданне стаць членам ЕВС, якое дазволіла б удзельнічаць у конкурсе. «Радыё Катара» аб’явіла, што яны спадзяваліся на ўдзел у конкурсе ў 2011 годзе[11]. У 2009 годзе Катар таксама накіраваў дэлегацыю на конкурс, каб трансляваць штотыднёвае радыё-шоў «12pointsqatar», прысвечанае «Еўрабачанню».

У адпаведнасці з дзеючымі правіламі Катар не можа далучыцца да ЕВС і ўдзельнічаць у конкурсе.


Кітай

Кітай

Вяшчальнік Hunan TV
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Кітай зацікаўлены ва ўдзеле ў Еўрабачанні, кітайскі прыватны тэлеканал Hunan TV звязваўся з Еўрапейскім вяшчальным саюзам і казаў пра магчымасць удзелу Кітая. ЕВС у сваю чаргу адказаў: «Мы адкрытыя і заўсёды рады новым элементам у кожным Еўрабачанні»[12]. Чакалася, што Кітай прыме ўдзел у конкурсе, аднак ЕВС у Твітэры заявілі, што ў 2016 годзе краіна ўсё ж такі не паедзе на конкурс, не выключыўшы такую магчымасць у будучыні[13]. Кітай трансляваў Еўрабачанне з 2013 года. У 2015 годзе краіна транслявала 2 паўфіналы Еўрабачання 2015 і ў прамым эфіры ў 03:00 па мясцовым часе фінал музычнага конкурса на тэлеканале Hunan TV.

11 мая 2018 года Еўрапейскі вяшчальны саюз скасаваў кантракт з відэастрымінгавай платформай Mango TV, якая транслявала «Еўрабачанне 2018» у Кітаі. Пра гэта паведамляе BBC News . Прычынай стала рашэнне кітайскіх вяшчальнікаў зафарбоўваць ЛГБТ-сімволіку, а таксама не паказваць выступленні ўдзельнікаў-гомасексуалаў, якія не ўтойваюць сваю гомасексуальнасць.

Каментатары і абвеснікі

[правіць | правіць зыходнік]
Год Каментатары фінала і паўфіналаў Абвеснікі
2013
Конкурс не каментаваўся
Не ўдзельнічала
2014
2015 Куберт Лён, Хун Тао і У Чжоутун[14]
2016 Куберт Лён і У Чжоутун
2017 Лі Вэй Шыёнг і Лі Шы Шыёнг
2018 Дуань Ішуань і Хей Нань
2019
Конкурс не трансляваўся[15]
2020


Косава

Косава

Вяшчальнік RTK
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Рэспубліка Косава ніколі не ўдзельнічала ў конкурсе Еўрабачанне. Косаўскі нацыянальны вяшчальнік падаў заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі вяшчальны саюз, але пакуль не быў прыняты ў якасці паўнапраўнага члена.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Косава ў 2008 годзе, вяшчальнік RTK падаў заяву на членства ў ЕВС, выказваючы такім чынам жаданне дэбютаваць на Еўрабачанні 2009[16][17]. Косава з’яўляецца часткова прызнанай дзяржавай і не з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый; членства ў ААН неабходна для атрымання паўнапраўнага членства ў ЕВС. Існуе ўжо складзенае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ЕВС і RTK. Па стане на 2013 год, RTK мае статус назіральніка ў ЕВС і ўжо ўдзельнічаў у Еўрабачанні для маладых танцораў[18][19].

Паводле газеты «Коха Дытарэ», галоўнай штодзённай газеце ў Косава, песню для Еўрабачання можна выбраць па выніках конкурсу «Akordet e Kosovës», аб якім да гэтага нічога не было вядома. Антоніа Гаш Элтан Кюры спадзяецца, што RTK як мага хутчэй уступіць у ЕВС[20].

У 2015 годзе тэлеканал RTK заявіў аб магчымым дэбюце Рэспублікі Косава на Конкурсе Песні Еўрабачанне 2016[21], аднак у канчатковым спісе ўдзельнікаў краіна не значылася.

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Косава Пятрыт Селімі ў 2015 годзе паведаміў пра тое, што Косава будзе ўдзельнічаць у Еўрабачанні ў наступным годзе. Нацыянальны вяшчальнік RTK не абверг, але і не пацвердзіў яго словы[22]. Чакалася, што Косава прыме ўдзел у конкурсе, аднак 3 чэрвеня 2015 года Еўрапейскі вяшчальны саюз абвесціў аб тым, што краіна не прыме ўдзел у конкурсе 2016 года[23].

Кіраўнік нацыянальнага тэлеканала RTK заявіў, што Рэспубліка Косава атрымала запрашэнне на конкурс 2017 года і можа дэбютаваць на конкурсе[24]. Аднак пазней ЕВС абверг факт запрашэння [25].

Падчас першага паўфіналу конкурсу «Еўрабачанне 2017» косаўскі нацыянальны вяшчальнік RTK вёў перамовы з рэферэнс-групай «Еўрабачання» аб магчымым удзеле ў конкурсе 2018 года. Як паведамлялі прадстаўнікі рэферэнс-групы, калі на конкурсе 2017 года перамагла б краіна, якая прызнала Косава ў якасці незалежнай дзяржавы, то краіна магла б прыняць удзел у наступным конкурсе песні «Еўрабачанне». Краіна-пераможца «Еўрабачання-2017», Партугалія, прызнала незалежнасць Косава ў 2008 годзе, што магло азначаць магчымы дэбют Косава на конкурсе 2018 года. Аднак у верасні 2017 ад ЕВС паступіла афіцыйная адмова, пракаментаваная адсутнасцю членства Косава ў ААН, Нягледзячы на станоўчае заключэнне кантрольнай групы і арганізацый, якія падтрымліваюць ўдзел краіны ў конкурсе[26].

ЕВС адмовіў у членстве тэлевяшчальніку Косава па прычыне адсутнасці членства краіны ў Міжнародным саюзе электрасувязі, адсунуўшы вырашэнне пытання аб паўнапраўным членстве Косава ў ЕВС на чэрвень 2019 года і тым самым выключыўшы любую верагоднасць удзелу Косава ў Еўрабачанні 2019[27].

У чэрвені 2019 года стала вядома, што Косава не зможа прыняць удзел і ў конкурсе 2021 года , а таксама і на Еўрабачанні 2021. На 82-й Генеральнай Асамблеі Еўрапейскага вяшчальнага саюза члены ЕВС прагаласавалі за адмену членства RTK - нацыянальнага вяшчальніка краіны.

Каментатары і абвеснікі

[правіць | правіць зыходнік]
Год Каментатары фінала і паўфіналаў Абвеснікі
2016
Конкурс не каментаваўся
Не ўдзельнічала
2017
Алма Бекташы і Агрон Краснічы[28][29]
2018
2019


Ліван

Ліван

Вяшчальнік Télé Liban (TL)
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Ліван ніколі не ўдзельнічаў у конкурсе песні Еўрабачанне. Дэбют Лівана на Еўрабачанні павінен быў адбыцца ў 2005 годзе, была нават абраная ўдзельніца - Алін Лахуд. Але Еўрапейскі вяшчальны саюз забараніў краіне выключыць з трансляцыі выступленне ўдзельніка ад Ізраіля, у выніку чаго Télé Liban зняўся з конкурсу.

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2005 Алін Лахуд Французская «Quand tout s’enfuit» «Калі ўсе ўцякаюць»
Не ўдзельнічала

Нацыянальны вяшчальнік Лівана Télé Liban заявіў, што краіна не дэбютуе на конкурсе ў 2015 годзе[30].

16 кастрычніка 2015 было абвешчана, што Ліван можа дэбютаваць на конкурсе 2016 года[31], аднак гэта так і не адбылося.

Раней ліванскі вяшчальнік Télé Liban ужо выказваў сваю зацікаўленасць ва ўдзеле на «Еўрабачанні» пры адмове ад удзелу Ізраіля. У сувязі з тым, што ізраільскі вяшчальнік IBA спыніў сваё вяшчанне адразу пасля фіналу конкурсу «Еўрабачання 2017», Ліван праявіў цікавасць да ўдзелу ў гэтым годзе.

Аднак Ізраіль пацвердзіў свой удзел у конкурсе у 2018 годзе і адправіў свайго выканаўца (а затым гэты выканаўца яшчэ і стаў пераможцам, зрабіўшы Ізраіль месцам правядзення Еўрабачання 2019 ), у выніку чаго дэбют Лівана не адбыўся ў 2018 годзе, роўна як і ў наступным.

Паколькі Ізраіль пацвердзіў свой удзел у 2020 і ў 2021 гадах, Ліван прынцыпова не падаваў заяўкі на ўдзел у конкурсе. У выніку дэбют Лівана так і не адбыўся. Але вяшчальнік не выключае ўдзел ў 2022 у выпадку, калі Ізраіль адмовіцца.


Ліхтэнштэйн

Ліхтэнштэйн

Вяшчальнік 1FLTV
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Ліхтэнштэйн ніколі не ўдзельнічаў у конкурсе песні Еўрабачанне, але спробы рабіліся неаднаразова. Да 2008 года ў жыхароў Ліхтэнштэйна была магчымасць глядзець трансляцыі конкурсу на швейцарскім, аўстрыйскім або нямецкім тэлебачанні.

Першую спробу паўдзельнічаць у конкурсе Ліхтэнштэйн зрабіў у 1969 годзе[32][33][34] — для прадстаўніцтва краіны на Еўрабачанні, якое праходзіла ў Мадрыдзе, была адабраная песня на французскай мове. Гэты факт і стаў асноўнай перашкодай, бо згодна з дзеючым на той момант правіламі конкурсу, песня Вэці «Un beau matin» не магла прадстаўляць нямецкамоўную краіну - удзельнік павінен быў выступаць на адной з нацыянальных моў сваёй дзяржавы. Другое абмежаванне тычылася тэлевяшчання: на тэрыторыі Ліхтэнштэйна ў 1969 годзе не было ніводнага афіцыйна зарэгістраванага аператара тэлевізійнай сувязі. У 1976 годзе яшчэ адна прадстаўніца Ліхтэнштэйна была абраная для ўдзелу ў конкурсе. Гэта была мясцовая спявачка Бігі Бэхмен з песняй «My little cowboy», але ў краіне па-ранейшаму не было ніводнага нацыянальнага тэлеканала, і ўдзельніца зноў не была дапушчана.

Аднак, існуюць сумненні наконт спробы ўдзелу Ліхтэнштэйна на Еўрабачанні 1969. Нягледзячы на тое, што на вокладцы песня пазначана як «Афіцыйная песня Ліхтэнштэйна для конкурса песні Еўрабачанне 1969»[35], лічыцца што гэта быў жарт французскай кампаніі[36]. Існуе непацверджаная версія, што гэта магла быць песня для швейцарскага адбора[37].

Песня Бігі дагэтуль шукаецца калекцыянерамі, аднак не выключана, што яна была запісаная, бо ў Бігі быў кантракт на запіс песні[37].

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1969 Вэцці Французская «Un beau matin» «Добрай раніцы»
Не ўдзельнічала
1976 Бігі Бэхмен Англійская «My little cowboy» «Мой маленькі каўбой»
Не ўдзельнічала

Першае вяшчанне

[правіць | правіць зыходнік]

15 жніўня 2008 года тэлеканал 1FLTV , які атрымаў ліцэнзію ўрада Ліхтэнштэйна, стаў першым тэлеканалам, які грунтуецца ў краіне. Гэта павінна было дазволіць краіне ўпершыню прыняць удзел у конкурсе песні Еўрабачанне, пры ўмове далучэння да Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС). Аднак неўзабаве пасля заснавання, вяшчальнік абвесціў пра сваю незацікаўленасць ў далучэнні да ЕВС і ўдзеле ў Еўрабачанні, назваўшы галоўнай прычынай адсутнасць дастатковага бюджэту[38][39].

У ліпені 2009 года вяшчальнік афіцыйна абвесціў пра свой намер падаць заяву аб уступленні ў ЕВС да канца ліпеня, і плануе ўзяць удзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2010, які праходзіў у горадзе Осла. Пітэр Колбель, кіруючы дырэктар 1FLTV, пацвердзіў зацікаўленасць тэлеканала, распавёўшы, што ў бліжэйшых планах распрацоўка адборачнага конкурса, аналагічнага нямецкаму «Германія шукае суперзорку». Аднак неўзабаве было заяўлена, што краіна не прыме ўдзел у конкурсе 2010 года, але абавязкова разгледзіць гэтую магчымасць у 2011 годзе[40][41][42][43].

29 ліпеня 2010 года 1FLTV падаў заяўку на ўступленне ў ЕВС. Калі б тэлеканал стаў членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза, 1FLTV мог бы паслаць прадстаўніка Ліхтэнштэйна на Еўрабачанне 2011[44]. Аднак Ліхтэнштэйн не быў заяўлены ў канчатковым спісе ўдзельнікаў Еўрабачання.

У канцы 2012 года Пітэр Колбель заявіў, што Ліхтэнштэйн не мог узяць удзел у конкурсе да 2013 года. З 2010 года канал спрабаваў атрымаць субсідыі, і ўдзел, хутчэй за ўсё, адбыўся б, калі б у красавіку 2012 урад зацвердзіў фінансаванне[45].

10 верасня 2013 1FLTV паведаміў і пацвердзіў Esctoday.com немагчымасць удзелу ў Еўрабачанні 2014 у Капенгагене[46]. Тэлекампанія не мае планаў па ўступленні ў ЕВС у бліжэйшы час[47].

Вяшчальнік Ліхтэншлэйна 1FLTV паведаміў, што краіна не дэбютуе на конкурсе ў 2015 годзе. Прычынай гэтаму стала адсутнасць фінансавання і адсутнасць членства ў ЕВС[48].

Пасля няўдалых спроб дэбютаваць на конкурсе (у прыватнасці, у 2014-2015 гадах) нацыянальны вяшчальнік 1FLTV заявіў, што гатовы адправіць прадстаўніка сваёй краіны ў 2016 годзе[49]. Аднак 16 верасня 2015 было абвешчана, што Ліхтэнштэйн не дэбютуе на конкурсе 2016 года[50].

З 2016 года краіна не спрабавала дэбютаваць ��а конкурсе Еўрабачанне.


Палесціна

Палесціна

Вяшчальнік PBC
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Дзяржава Палесціна ніколі не ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне, аднак спадзявалася на гэта, пачынаючы з Еўрабачання 2010. Нацыянальная тэлерадыёкампанія PBC праяўляла зацікаўленасць да ўдзелу ў конкурсе, аднак пакуль яна не мае на гэта права, бо з’яўляецца толькі асацыяваным членам ЕВС. У 2007 годзе PBC правяла перамовы аб паўнацэнным членстве ў вяшчальным саюзе[51], і нават атрымала папярэдняе адабрэнне ў 2009 годзе, але дагэтуль знаходзіцца ў статусе чакання сяброўства[52], так як Дзяржава Палесціна - часткова прызнаная дзяржава, якая не з’яўляецца членам ААН, а гэта з’яўляецца адной з умоў членства ў ЕВС.


СССР

СССР

Вяшчальнік ЦТ СССР
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Савецкі саюз не ўваходзіў у Еўрапейскі вяшчальны саюз, і ніколі не браў удзелу ў конкурсе песні Еўрабачанне, аднак зрабіў спробу напрыканцы 1980-х гадоў.

Тэлерадыёвяшчальныя арганізацыі СССР з 28 чэрвеня 1946 года ўвайшлі ў склад Міжнароднай арганізацыі радыёвяшчання і тэлебачання (OIRT)[53].

У студзені 1960 года ў рамках OIRT для падрыхтоўкі праграм і ажыццяўлення абмену імі паміж краінамі-удзельніцамі была створана арганізацыя «Інтэрбачанне», сфарміраваная з тэлевяшчальнікаў краін Усходняй Еўропы, СССР і яго саюзных рэспублік. З 1961 года пачынаецца рэгулярны абмен праграмамі паміж сеткамі «Еўрабачання», якія знаходзяцца пад кіраваннем Еўрапейскага вяшчальнага саюза, і сеткамі «Інтэрбачання»[54]. Ужо 14 красавіка 1961 года ў абодвух сетках арганізавана трансляцыя сустрэчы ў Маскве лётчыка-касманаўта Юрыя Гагарына: была паказана сустрэча Гагарына на аэрадроме «Унукава» і зняты з верталёта праезд касманаўта ў суправаджэнні ганаровага эскорту матацыклістаў па Унукаўскай шашы[55]. У той жа час тэлерадыёвяшчальныя арганізацыі СССР не мелі членства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе, што выключала магчымасць удзелу ў Конкурсе песні Еўрабачанне[56].

20 сакавіка 1965 года конкурс песні Еўрабачанне, які праходзіў у італьянскім горадзе Неапаль, упершыню трансляваўся па сетках «Інтэрбачання»[57]. Аднак Цэнтральнае тэлебачанне СССР не арганізавала трансляцыю конкурса для савецкіх тэлегледачоў, засяродзіўшы ўвагу на паказе канцэрту і тэлеперадач, прысвечаных паспяховаму выкананню праграмы першага выхаду чалавека ў космас экіпажам савецкага касмічнага карабля "Усход-2», якая адбылася за некалькі дзён да гэтага[58].

З 1971 года пачалося прамое ўзаемадзеянне паміж ЦТ СССР і сеткай «Еўрабачанне» на ўзроўні спартыўных рэдакцый[59].

2 ліпеня 1977 года ў эфір Першай праграмы ЦТ СССР упершыню выходзіць тэлеперадача «Мелодыі і рытмы замежнай эстрады». Напаўненне перадачы складаюць музычныя выступленні артыстаў, якія атрыманыя айчынным тэлебачаннем як па сетцы «Інтэрбачанне», так і па сетцы «Еўрабачанне»[60].

З 1977 па 1980 год савецкія артысты прымалі ўдзел у конкурсе песні Інтэрбачанне, які праводзіўся ў польскім горадзе Сопат[61].

12 мая 1978 па Першай праграме ЦТ СССР у перадачы «Мелодыі і рытмы замежнай эстрады» паказваліся канцэртныя нумары ўдзельнікаў конкурса песні Еўрабачанне 1978, які прайшоў у Парыжы. Для паказу былі адабраны конкурсныя нумары ўдзельнікаў з Партугаліі, Бельгіі, Галандыі, Манака, Турцыі і Люксембурга[62].

У 1980 годзе на савецкім ТБ працягнулі паказваць замежныя вступы з конкурса «Еўрабачанне» - 16 мая ў чарговым выпуску перадачы «Мелодыі і рытмы замежнай эстрады» былі прадэманстраваны асобныя конкурсныя нумары - Швейцарыі, ФРГ, Ірландыі[62][63].

У 1982 годзе, у выпуску ад 15 мая тая ж перадача дэманстравала ў эфіры асобныя выступленні ўдзельнікаў конкурса песні «Еўрабачанне 1982» - Люксембурга, Швейцарыі, Кіпра, Швецыі, Аўстрыі, Бельгіі, Іспаніі, Ірландыі і песні-пераможцы з ФРГ[62][64].

З надыходам перыяду Перабудовы ў СССР дзяржаўнае тэлебачанне звяртае больш пільны погляд на конкурс: перадачы, прысвечаныя конкурсу песні Еўрабачанне, пачынаюць выходзіць штогод.

Нядзельным вечарам 26 мая 1985 года ў эфіры Першай праграмы ЦТ СССР выходзіць перадача «Канцэрт артыстаў замежнай эстрады», цалкам прысвечаная конкурсу песні «Еўрабачанне 1985», падчас якой у эфіры паказалі больш за палову нумароў, прадстаўленых на конкурсе[62][65].

Савецкае тэлебачанне пачынае выкарыстоўваць запісы выступленняў з конкурса пры падрыхтоўцы традыцыйных музычных перадач для навагодняй ночы, якія выходзілі з 3-й да 5-й раніцы: у эфіры перадачы «Рытмы планеты» 1 студзеня 1986 года ізноў прагучала песня «La det swinge» нарвежскага дуэта Bobbysocks, якая выйграла конкурс 1985 года[60]. У 1986 конкурсным годзе фармат асвятлення конкурса для савецкага тэлегледача застаўся ранейшым - справаздачная праграма «На конкурсе эстрадных песень Еўрабачання» выйшла ў эфір 30 мая 1986 года[62][66].

Пра конкурс песні «Еўрабачанне 1987» савецкім тэлегледачам расказалі ў справаздачнай праграме «Конкурс эстраднай песні Еўрабачанне» 4 чэрвеня 1987 г., па Першай праграме ЦТ СССР[62][67].

Конкурс песні «Еўрабачанне 1988», які прайшоў у ірландскім Дубліне, не трансляваўся ў прамым эфіры, аднак упершыню савецкія тэлеглядачы ў перадачы «У суботу ўвечары», якая выйшла ў эфір 28 мая 1988 года на Першай праграме ЦТ СССР, убачылі ўсе конкурсныя выступы з конкурса. Працэдура галасавання не дэманстравалася з-за эканоміі эфірнага часу[60][68].

Конкурс песні «Еўрабачанне 1989», які прайшоў у швейцарскай Лазане, упершыню трансляваўся савецкім тэлебачаннем. 6 мая 1989 г. фінал паказалі ў поўным аб'ёме і прамым эфіры для еўрапейскай часткі СССР. Прамая трансляцыя арганізавана праз Першую праграму ЦТ СССР. Для тэрыторыі СССР на ўсход ад Урала запіс трансляцыі конкурса перадаваўся ў эфір у ноч з нядзелі 7 мая 1989 года на панядзелак таксама праз Першую праграму ЦТ СССР[60][69]. Фактычна з 1989 года конкурс пачынае транслявацца на тэрыторыі Савецкага саюза.

5 мая 1990 года Першая праграма ЦТ СССР арганізавала прамую трансляцыю конкурса «Еўрабачанне 1990» з югаслаўскага Заграба. Адзіны ў гісторыі конкурс Еўрабачанне, які праводзіўся ў сацыялістычнай краіне, зафіксаваны ў праграме савецкага тэлебачання як «Конкурс эстраднай песні краін-удзельніц міжнароднай арганізацыі "Еўрабачанне"»[70]. Для тэрыторыі СССР на ўсход ад Урала запіс конкурса перадаваўся ў эфір у нядзелю ўвечары, 6 мая 1990 года, таксама праз Першую праграму ЦТ СССР[71].

4 мая 1991 года Першая праграма ЦТ СССР арганізавала прамую трансляцыю конкурса «Еўрабачанне 1991» з італьянскага Рыма. Конкурс паказаны ў поўным аб'ёме, за выключэннем інтэрвал-акта, падчас якога ў эфір выйшла інфармацыйная перадача «ТСН». Для тэрыторыі СССР на ўсход ад Урала запіс конкурса перадаваўся ў эфір у нядзелю ўвечары 5 мая 1991 года па заканчэнні інфармацыйнай праграмы «Время» таксама праз Першую праграму ЦТ СССР[72].

Спроба ўдзелу (1987)

[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе падчас конкурса песні "Еўрабачанне" ў Маскве былы супрацоўнік Міністэрства адукацыі РСФСР Эдуард Фамін распавёў пра ідэю ўдзелу СССР у конкурсе. Паводле яго слоў, былы міністр адукацыі РСФСР Георгій Весялоў запрасіў кіраўніцтва СССР прыняць удзел у конкурсе песні «Еўрабачанне 1987» у рамках палітычных рэформаў, за якія выступаў прэзідэнт Савецкага Саюза Міхаіл Гарбачоў. Весялоў лічыў, што перамога ў конкурсе паўплывае на адносіны паміж Савецкім саюзам і капіталістычнымі краінамі Захаду. Першым удзельнікам ад СССР быў прапанаваны Валерый Лявонцьеў, але ідэю Весялова не падтрымалі ні КПСС, ні сам Гарбачоў, які палічыў гэта занадта радыкальным крокам[73][74].

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
1987 Валерый Лявонцьеў Руская «Белая ворона» «Белая варона»
Не ўдзельнічаў
З 1991 года краіна не існуе

Пасля распаду СССР

[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе СССР распаўся на 15 незалежных дзяржаў, ЦТ СССР спыніла існаванне, а тэлекампаніі постсавецкіх дзяржаў з 1992 года пачалі атрымліваць членства ў ЕВС, і таксама трансляваць конкурс. Так, расійская УДТРК, а дакладней тэлеканал РТР праводзіў трансляцыі конкурса з 1992 года[75][76][77][78].

З 1994 года некаторыя постсавецкія краіны таксама пачынаюць прымаць непасрэдны ўдзел у конкурсе. Так на конкурсе песні Еўрабачанне 1994 дэбютавалі адразу тры постсавецкія дзяржавы: Літва, Расія і Эстонія.

У Беларусі вяшчанне конкурса не арганізоўвалася, але конкурс можна было глядзець на расійскім тэлебачанні, якое вяшчала ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Першае вяшчанне арганізаванае БТ адбылося ў 2001 годзе, тады конкурс песні Еўрабачанне 2001 трансляваўся з каментарамі на беларускай мове. Каментатарам быў Алесь Круглякоў. Акрамя таго конкурс трансляваўся таксама ў 2003 годзе[79]. А з 2004 года Беларусь сама пачала ўдзельнічаць у конкурсе.

У выніку за ўсю гісторыю пасля распаду СССР у конкурсе так ці інакш прымалі і/або працягваюць прымаць удзел 10 постсавецкіх краін (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Эстонія. Акрамя таго, пяці дзяржавам удалося здабыць перамогу на конкурсе, усе дадзеныя паказаны ў табліцы рэйтынгу постсавеціх краін:

Краіна I II III IV V Топ-5 Першы
ўдзел
Усяго
ўдзелаў
1 Сцяг Украіны Украіна 2 2 1 1 1 7 2003 16
2 Сцяг Расіі Расія 1 4 4 0 1 9 1994 21
3 Сцяг Азербайджана Азербайджан 1 1 1 1 1 5 2008 11
4 Сцяг Эстоніі Эстонія 1 0 1 1 1 4 1994 25
5 Сцяг Латвіі Латвія 1 0 1 0 1 3 2000 19
6 Сцяг Малдовы Малдова 0 0 1 0 0 1 2005 14
7 Сцяг Арменіі Арменія 0 0 0 2 0 2 2006 12

Краіны якія ніколі не ўваходзілі ў топ-5:

Краіна Лепшы
вынік
Першы
ўдзел
Усяго
ўдзелаў
8 Сцяг Беларусі Беларусь 6 2004 16
9 Сцяг Літвы Літва 6 1994 19
10 Сцяг Грузіі Грузія 9 2007 11


Туніс

Туніс

Вяшчальнік ERTT
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Туніс ніколі не ўдзельнічаў у конкурсе песні Еўрабачанне, аднак аднойчы спрабаваў гэта зрабіць.

Тэлерадыёкампанія Туніса ERTT першапачаткова была адной з заснавальніц Еўрапейскага Вяшчальнага саюза ў 1950, хоць і не знаходзілася геаграфічна на тэрыторыі Еўропы[80]. Туніс спачатку не быў зацікаўлены ва ўдзеле на конкурсе. Адзіная спроба ўдзелу была прадпрынятая 1977 годзе. Аднак даведаўшыся, што на Еўрабачанні ўдзельнічае Ізраіль, краіна адразу зняла сваю заяўку. Туніс стаў першай з трох краін (разам з Марока і Ліванам ), якія калі-небудзь здымалі сваю заяўку на ўдзел у конкурсе з-за ўдзелу ў ім Ізраіля, які мае палітычныя канфлікты з большасцю арабскіх краін[80]. У 2007 урад краіны агучыў заяву аб адмове тэлекампаніі адпраўляць дэлегацыю на Еўрабачанне[81].


Уэльс

Уэльс

Вяшчальнік BBC Cymru Wales
S4C
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Валійская тэлекампанія S4C першапачаткова разглядала магчымасць удзелу Уэльса на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне 2008 і нават правяла адбор удзельніка «Cân i Gymru»[82]. Былі разгледжаны патэнцыйныя ўдзельнікі, але ў выніку было прынята рашэнне не ўдзельнічаць у конкурсе. У 2009 Джыліян Эванс, прадстаўнік Еўрапарламента з Уэльса, выказала пажаданне прасоўваць Уэльс ўжо на дарослым Еўрабачанні 2010 у Нарвегіі. Гэтым маглі займацца каналы BBC Cymru Wales, ITV Wales & West або S4C, але ні тады ні пазней гэтага так і не адбылося[83].

9 мая 2018 года было абвешчана, што Уэльс, асобна ад Вялікабрытаніі, будзе ўдзельнічаць у дзіцячым Еўрабачанні 2018 у Мінску[84], і ўдзел сапраўды адбыўся. Такім чынам Уэльс стаў першай краінай, якая змагла прыняць удзел у конкурсе, не гледзячы на адсутнасць незалежнасці (з’яўляючыся часткай іншай дзяржавы), але нажаль, краіна заняла апошняе месца, і на наступны год адмовілася ад удзелу. На дарослым конкурсе Уэльс так ніколі і не дэбютаваў.


Фарэрскія астравы

[правіць | правіць зыходнік]
Фарэрскія астравы

Фарэрскія астравы

Вяшчальнік KvF
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Фарэрскі штотыднёвік «Партал» паведаміў, што мясцовая тэлекампанія Kringvarp Føroya даследавала магчымасць удзелу ў Еўрабачанні ў 2010 годзе, плануючы стаць членм ЕВС, але прапанова была адхілена, паколькі Фарэрскія астравы з’яўляюцца часткай Даніі. Міністр адукацыі Фарэрскіх астравоў Б’орн Калсё падтрымаў ідэю ўдзелу, сказаўшы: «Каб удзельнічаць у конкурсе, трэба каб ААН прызнала нашу краіну незалежнай. Але мы маглі б пераадолець гэтую перашкоду, таму што мы абсалютна рашучыя ў сваім імкненні. Усё цалкам залежыць ад KvF: паказаць ЕВС, што яна можа быць паўнапраўным членам нароўні з іншымі краінамі-удзельнікамі»[85][86].

KvF трансляваў конкурс у 2011 і 2014 гадах.


Шатландыя

Шатландыя

Вяшчальнік BBC Scotland
STV
Адбор Не было
Удзелы
Удзелы 0
Першы выступ Не было
Лепшы вынік -
Горшы вынік -
Спасылкі

Сайт тэлеканала.

Шатландыя некалькі разоў выказвала зацікаўленасць у незалежным удзеле на конкурсе песні Еўрабачанне. Шатландская нацыянальная партыя праводзіла кампанію на працягу некалькіх гадоў для ўдзелу Шатландыі на Еўрабачанні ў якасці незалежнага ўдзельніка, але яе заяўкі былі адхіленыя шмат разоў, таму што Шатландыя прадстаўлена Злучаным Каралеўствам і тэлекампаніяй BBC[87].

11 лютага 2008 шатландскі вяшчальнік заявіў, што падасць запыт на далучэнне да Еўрапейскага вяшчальнага саюза, але ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі, Шатландыя не змагла стаць незалежным удзельнікам Еўрабачання, паколькі BBC мела эксклюзіўныя правы прадстаўляць Вялікабрытанію на ўсіх конкурсах Еўрабачанне. У маі 2008 года было абвешчана, што Шатландыя не будзе ўдзельнічаць у якасці асобнага ўдзельніка.

У 2011 годзе Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што няма нічога, што перашкаджае Шатландыі ўступіць у ЕВС і прадставіць песню для конкурсу, але тэлекампанія STV абвесціла, што яна пакуль не мае намеру далучацца да ЕВС і прымаць удзел у конкурсе песні Еўрабачанне[88].

Таксама ў 2011 годзе Шатландская нацыянальная партыя (SNP) заваявала абсалютную большасць на выбарах у Шатландыі і дала зразумець, што яна мае намер правесці рэферэндум аб незалежнасці восенню 2014 года. У выпадку абвяшчэння незалежнасці Шатландыі ў 2014 годзе яна безумоўна змагла б далучыцца да ЕВС і ўдзельнічаць у Еўрабачанні[89], але 18 верасня 2014 года, былі абвешчаныя вынікі галасавання на рэферэндуме аб незалежнасці Шатландыі , дзе большасць жыхароў прагаласавала супраць аддзялення краіны ад Вялікабрытаніі[90].


Члены ЕВС незацікаўленыя ва ўдзеле

[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя краіны Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Ватыкан з’яўляюцца паўнавартаснымі членамі ЕВС, што дае ім права ўдзельнічаць у конкурсе, аднак дадзеныя краіны ніколі не праяўлялі цікавасці да ўдзелу ў конкурсе.

  • Алжыр Алжыр трансляваў конкурс некалькі разоў па ТБ, але не праяўляў цікавасці да ўдзелу.
  • Ватыкан Ватыкан можа ўдзельнічаць, але не зацікаўлены ў гэтым.
  • Егіпет Егіпет трансляваў конкурс некалькі разоў па ТБ, але не праяўляў цікавасці да ўдзелу.
  • Іарданія Іарданія транслявала конкурс некалькі разоў па ТБ, але не праяўляла цікавасці да ўдзелу.
  • Лівія Лівія можа ўдзельнічаць, але не зацікаўленая ў гэтым.

Вяшчанне ў іншых краінах

[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя краіны не з’яўляюцца паўнавартаснымі членамі ЕВС, і ніколі не праяўлялі цікавасці да ўдзелу ў конкурсе, аднак праводзілі трансляцыі Еўрабачання па ТБ. Акрамя таго з 2000 года конкурс транслюецца ў інтэрнэце праз сайт Еўрабачання і праз платформу YouTube[91].

Краіна Вяшчальнік(і) Гады вяшчання
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Дубай 33 1978[92], 1981[93]
Аргенціна Аргенціна
Невядомы
1971[94]
Бразілія Бразілія Rede Tupi (RTTV) 1969–1972[95]
Ганконг Ганконг RTHK 1971–1972, 1975, 1977–1979[95][96], 1981[93]
Злучаныя Штаты Амерыкі Злучаныя Штаты Амерыкі PBS 1971[97]
Israeli Network 2003–2004[98][99]
Logo TV 2016–2018[100][101]
Netflix 2019[102]
Peacock 2021[103]
Канада Канада
Невядомы
1990, 1998[104]
OutTV 2014–2015[92]
OMNI Television 2019–2021[105]
Кенія Кенія KBC 1971[94]
Тайвань Тайвань TTV 1972[95]
Кыргызстан Кыргызстан КТРК 2012[92]
Маўрыкій Маўрыкій MBC 1971[94]
Маўрытанія Маўрытанія
Невядомы
1971[94]
Мексіка Мексіка
Невядомы
1969[106]
Новая Зеландыя Новая Зеландыя Triangle Stratos 2009–2011[107]
BBC UKTV 2014–2016[107]
Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя KBS 1974–1975[96], 1981[93], 1990, 1998[104]
Пуэрта-Рыка Пуэрта-Рыка
Невядомы
1969[106]
MSN (анлайн) 2003–2004[98]
Сурынам Сурынам ATV 2021[108]
Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ SLBS 1971[94]
Тайланд Тайланд NBT 1971–1972[95]
Трынідад і Табага Трынідад і Табага TTT 1971[94]
Туніс Туніс RTT 1968–1971[106], 1974, 1976–1978[109]
Уганда Уганда UBC 1971[94]
Маўрытанія Філіпіны ABS-CBN 1972[95]
Чылі Чылі 9 канал 1969–1970[96]
Эфіопія Эфіопія Вяшчальная карпарацыя Эфіопіі 1971[94]
Ямайка Ямайка
Невядомы
1971[94]
Японія Японія NHK 1972–1975, 1978, 1990, 2000[95][96]

Зноскі

  1. GIBRALTAR: NO PLANS TO BROADCAST EUROVISION.
  2. GREENLAND: WILL NOT BROADCAST EUROVISION 2016.
  3. "Казахстан прыме ўдзел у «Еўрабачанні»". 2017-12-22. Архівавана з арыгінала 23 снежня 2017. Праверана 11 верасня 2021.
  4. Kazakhstan to broadcast Eurovision 2012! | Eurovision Diary!
  5. «Анонс прямой трансляции конкурса „Евровидения-2013“ на телеканале „Ел арна“»
  6. Анонс прямой трансляции конкурса "Евровидения-2013" на телеканале "Ел арна" (руск.). YouTube (11 мая 2013). Праверана 12 мая 2013.
  7. Конкурс песни "Евровидение - 2013" (руск.)(недаступная спасылка). El Arna (13 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2015. Праверана 13 мая 2013.
  8. Телеканал "Хабар" покажет Международный конкурс песни «Евровидение» в прямом эфире (руск.). Zakon.kz (4 мая 2014). Праверана 4 мая 2014.
  9. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2018. Праверана 11 верасня 2021.
  10. Repo, Juha. Gulf nation wants to join Eurovision(недаступная спасылка). ESCToday (12 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 12 мая 2009.
  11. Repo, Juha. Gulf nation wants to join Eurovision. ESCToday (12 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2009. Праверана 12 мая 2009.
  12. Lee Adams, William. Китай обсуждает возможность участия в Евровидении (руск.). wiwibloggs (22 мая 2015). Праверана 22 мая 2015.
  13. Sean Tarbuck. China: EBU declines potential new guest. ESCUnited (4 чэрвеня 2015).
  14. China: Hunan TV To Broadcast Eurovision 2015 Live. Anthony Granger (7 мая 2015). Праверана 23 мая 2015.
  15. Royston, Benny (2018-05-10). "EBU bans Chinese Broadcaster". Metro(англ.). Праверана 2018-05-10.
  16. Kosovo: RTK wants to enter Eurovision in 2009(недаступная спасылка). oikotimes.com. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2010. Праверана 22 мая 2008.
  17. «NDR on the Kosovo potential participation in Eurovision» Архівавана 29 сакавіка 2012. oikotimes.com 22 May 2008 Link accessed 27/05/08
  18. Albavision. Kosovo new steps in ebu agreement(недаступная спасылка). albavision.tk (7 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 25 ліпеня 2011.
  19. Participant Profile - Kosovo(недаступная спасылка). European Broadcasting Union (2011). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2011. Праверана 25 ліпеня 2011.
  20. Kosovo wil snel deelnemen aan het Songfestival
  21. Kosovo: Just so we are clear: I actually KNOW #Kosovo will participate in next years @Eurovision #ESC2016 event. I can't tell you how yet though;). Petrit Selimi (23 мая 2015). Праверана 31 мая 2015.
  22. Kosovo: Just so we are clear: I actually KNOW #Kosovo will participate in next years @Eurovision #ESC2016 event. I can't tell you how yet though ;). Petrit Selimi (23 мая 2015). Праверана 31 мая 2015.
  23. China and Kosovo will not debut in 2016 year.
  24. KOSOVO: INVITED TO PARTICIPATE IN EUROVISION 2017
  25. Kosovo: EBU state they have not been invited to participate. Eurovoix (7 красавіка 2016). Праверана 16 мая 2016.
  26. Kosovo: Will Not Debut At Eurovision 2018 — Eurovoix
  27. Van Lith, Nick (2018-12-01). "Kosovo's RTK membership vote delayed until June, report claims". Escxtra. Архівавана з арыгінала 17 студзеня 2019. Праверана 11 верасня 2021.
  28. Granger, Anthony (2018-05-07). "Kosovo: RTK To Broadcast Eurovision 2018". Eurovoix. Праверана 2018-05-07.
  29. Granger, Anthony (2019-05-12). "Kosovo: RTK to Broadcast Eurovision Song Contest 2019". Eurovoix. Праверана 2019-06-19.
  30. Télé Liben will not participate in Eurovision 2015. esctoday.com. ESCToday (15 верасня 2014). Праверана 15 верасня 2014.
  31. Lebanon: Not Ruled Out 2016 Participation.
  32. Спроба ўдзелу ў Еўрабачанні 1969(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2014. Праверана 18 мая 2014.
  33. Tobson in Euroland: Liechtenstein and Eurovision
  34. Eurovision: 1969 — Fun Facts, Questions, Answers, Information(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2014. Праверана 18 мая 2014.
  35. Vetty - Johnny (Si Tu Viens À Saint-Étienne) / La Poubelle / Nicolas / Un Beau Matin (руск.). Discogs. Праверана 5 чэрвеня 2019.
  36. Un beau matin(ісп.). — Wikipedia, la enciclopedia libre, 2018-04-04.
  37. а б Eurovision Songs | A site for collectors of eurosongs. web.archive.org (1 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2009. Праверана 5 чэрвеня 2019.
  38. Liechtenstein gets national TV station(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2008. Праверана 21 мая 2014.
  39. Liechtenstein gets a TV station
  40. Архівавана(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2012. Праверана 19 мая 2013.
  41. Set to debut in Архівавана 14 студзеня 2012.
  42. Liechtenstein decides to postpone Eurovision plans Архівавана 14 студзеня 2012.
  43. Liechtenstein: 1FL expects "good
  44. Liechtenstein: 1FL expects "good chances" for Eurovision debut. ESCToday (30 ліпеня 2010). Праверана 30 ліпеня 2010.
  45. LIECHTENSTEIN WON’T DEBUT IN 2013(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2014. Праверана 21 мая 2014.
  46. Liechtenstein: No debut in Eurovision 2014!. ESCToday (10 верасня 2013). Праверана 10 верасня 2013.
  47. Liechtenstein: No debut in Eurovision 2014
  48. Granger, Anthony. Liechtenstein: No Debut in 2015 (англ.). Eurovoix (29 ліпеня 2014). Праверана 30 ліпеня 2014.
  49. Liechtenstein: 1 FL TV will not debut in Eurovision 2015
  50. Liechtenstein will not debut in Stockholm.
  51. Palestinians wants to tell a different story. ESCToday (11 мая 2007). Праверана 10 кастрычніка 2014.
  52. New EBU members? Not very likely. esctoday.com. ESCToday (6 чэрвеня 2012). Праверана 10 кастрычніка 2014.
  53. Международная организация радиовещания и телевидения(руск.). — Вікіпедыя.
  54. Вялікая савецкая энцыклапедыя. Трэцяе выданне (1969-1978). Том 10 / Галоўны рэдактар А.М.Прохараў. — М., 1973. — С. 319.
  55. Groteck Business Media. Lib (англ.). lib.broadcasting.ru. Праверана 1 мая 2021.
  56. Европейский вещательный союз(руск.). — Вікіпедыя.
  57. Naples 1965 (англ.). Eurovision.tv. Праверана 1 мая 2021.
  58. {{{загаловак}}}. — Газета "Правда", 1965. — 20 сакавіка — № 79 (17031). — С. 6.
  59. Groteck Business Media. Lib (англ.). broadcasting.ru. Праверана 1 мая 2021.
  60. а б в г Телевизионная передача "Мелодии и ритмы зарубежной эстрады". pesnyagoda.my1.ru. Праверана 1 мая 2021.
  61. Интервидение (конкурс песни)(руск.). — Вікіпедыя, 2021-04-07.
  62. а б в г д е Телевизионная передача "Мелодии и ритмы зарубежной эстрады". pesnyagoda.my1.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  63. Телепрограмма на 16-05-1980. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  64. Телепрограмма на 15-05-1982. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  65. Телепрограмма на 26-05-1985. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  66. Телепрограмма на 30-05-1986. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  67. Телепрограмма на 04-06-1987. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  68. Телепрограмма на 28-05-1988. tvp.netcollect.ru. Праверана 1 мая 2021.
  69. Телепрограмма на 06-05-1989. tvp.netcollect.ru. Праверана 1 мая 2021.
  70. Телепрограмма на 05-05-1990. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  71. Телепрограмма на 06-05-1990. tvp.netcollect.ru. Праверана 1 мая 2021.
  72. Телепрограмма на 04-05-1991. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  73. Евровидение 1987" (руск.)(недаступная спасылка). nnm.ru (29 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2016. Праверана 26 мая 2016.
  74. Невероятно! Леонтьев должен был представлять СССР на Евровидение-87!" (руск.)(недаступная спасылка). moscow.pink (19 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2016. Праверана 19 мая 2013.
  75. Телепрограмма на 09-05-1992. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  76. "Интервидение" входит в "Евровидение" (руск.). Коммерсантъ (21 кастрычніка 1992). Праверана 1 мая 2021.
  77. Указ Президента Российской Федерации от 27.12.1991 г. № 331 (руск.). Президент России. Праверана 1 мая 2021.
  78. Телепрограмма на 15-05-1993. tvp.netcollect.ru. Праверана 27 студзеня 2018.
  79. "БТ покажет нам "Евровидение-2003"". Комсомольская правда(руск.). 24 May 2003. Праверана 23 November 2013.
  80. а б Tunisia in Eurovision Song Contest. | Mergiiiii | The Eurovision Family of Events | Blog(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2009. Праверана 19 мая 2013.
  81. Tunisia will not participate «in the forseeable future».
  82. Cân i Gymru
  83. Northern Ireland for Eurovsion(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2011. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  84. Wales: Debuts in the Junior Eurovision Song Contest.
  85. Faroe Islands: Wants To Participate In The Eurovision Song Contest. eurovoix.com. Eurovoix (10 чэрвеня 2015). Праверана 10 чэрвеня 2015.
  86. Kristjans, Kristian. The Faroe Islands want to participate in Eurovision. wiwibloggs (9 чэрвеня 2015). Праверана 10 чэрвеня 2015.
  87. Scotland heading for 2009 bid?. eurovision.tv. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 12 лютага 2008.
  88. Scotland: first Eurovision Song Contest entry?
  89. Holyrood election 2011: Alex Salmond: Referendum on Scottish independence by 2015. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 29 студзеня 2013.
  90. Scottish referendum: Scotland votes 'No' to independence (англ.). BBC News (19 верасня 2014). Праверана 20 верасня 2014.
  91. Philip Laven. Webcasting and the Eurovision Song Contest(недаступная спасылка). European Broadcasting Union (1 ліпеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2008. Праверана 11 верасня 2021.
  92. а б в Eurovision Song Contest 1978 – Eurovision Song Contest. European Broadcasting Union. Праверана 27 June 2016.
  93. а б в Roxburgh, Gordon (2016). Songs for Europe: The United Kingdom at the Eurovision Song Contest. Vol. Volume Three: The 1980s. Prestatyn: Telos Publishing. pp. 86–103. ISBN 978-1-84583-118-9. {{cite book}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка)
  94. а б в г д е ё ж з "A África também vai ver o Grande Prémio da Eurovisão". Diário de Lisboa(парт.). Mário Soares Foundation. 3 April 1971.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  95. а б в г д е Eurovision Song Contest 1972 – Eurovision Song Contest. European Broadcasting Union. Праверана 27 June 2016.
  96. а б в г Recalling Sweden's first staging of the contest in 1975. European Broadcasting Union. Праверана 27 June 2016.
  97. Fanfare; 28; Eurovision Song Contest. Праверана 13 July 2020.
  98. а б Barak, Itamar. EBU press conference about the contest's future. ESCToday.com (22 мая 2003). Праверана 23 November 2013.
  99. EBU.CH :: 2004_05_11_ESC(недаступная спасылка) (8 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 8 April 2005. Праверана 11 верасня 2021.
  100. Toor, Amar. Eurovision is coming to US television for the first time ever. The Verge (3 мая 2016).
  101. Andreeva, Nellie. Eurovision 2017 To Air in the US On Logo. Deadline (27 красавіка 2017).
  102. Granger, Anthony. United States: EBU Signs Deal to Bring Eurovision 2019 & 2020 to Netflix. Eurovoix (19 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 July 2019. Праверана 20 July 2019.
  103. Reichert, Corinne. Eurovision 2021: Peacock is now the exclusive US streamer, here's when to watch. CNET (18 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2021. Праверана 19 May 2021.
  104. а б BBC Online – Eurovision Song Contest – Information(недаступная спасылка) (2 мая 1999). Архівавана з першакрыніцы 2 May 1999. Праверана 18 April 2019.
  105. Canada: OMNI Television to Broadcast Eurovision 2019. Eurovoix (9 лютага 2019). Праверана 12 February 2019.
  106. а б в Roxburgh, Gordon (2012). Songs for Europe: The United Kingdom at the Eurovision Song Contest. Vol. Volume One: The 1950s and 1960s. Prestatyn: Telos Publishing. pp. 454–470. ISBN 978-1-84583-065-6. {{cite book}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка)
  107. а б Granger, Anthony. New Zealand: UKTV Will Not Broadcast Eurovision 2017. eurovoix (29 сакавіка 2017). Праверана 2 June 2017.
  108. ATV KN.12.2 Zaterdag 22 MEI 2021 (гал.)(недаступная спасылка). Algemene Televisie Verzorging (ATV). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2021. Праверана 24 мая 2021.
  109. Roxburgh, Gordon (2014). Songs for Europe: The United Kingdom at the Eurovision Song Contest. Vol. Volume Two: The 1970s. Prestatyn: Telos Publishing. pp. 25–37. ISBN 978-1-84583-093-9. {{cite book}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка)