Місявіцкі сельсавет
Місявіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Місявічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 895 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Місяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Місявічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Якубаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Якубаўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Місявічы, сельсавет перайменаваны ў Місявіцкі сельсавет[1]. У 1977 годзе ў склад Забалацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Асіпаўцы, Валэйшы, Кунеі і Шлавенцы)[2]. 29 верасня 2005 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Слаўная, Смільгіні, Станкілішкі, Трайгі, Ядэлеўцы, хутары Баброўнікі, Пятроўка, хутар Праважа і асобна стаячыя хутары вёскі Талочкі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1443 чалавекі[4], з іх 85,4 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 895 чалавек[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 146 О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района Архівавана 16 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.