Васілішкаўскі сельсавет
Васілішкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 92 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Васілішкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 514 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Васілі́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Васілішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Васілішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 жніўня 1954 года скасаваны гарадскі пасёлак Васілішкі, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 12 сакавіка 1973 года ў склад Бакштаўскага сельсавета перададзены вёскі Вайнілаўцы і Старадворцы[2]. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Бакштаўскага сельсавета перададзены 22 населеныя пункты (Біцеўцы, Вялікая Нявіша, Даліняны, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Кронькі, Лычкаўцы, Малая Нявіша, Малыя Казлы, Прымакі, Псярцы, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Хадэлі, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы)[3]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бакштаўскага (20 населеных пунктаў: аграгарадок Бакшты, вёскі Вялікія Пугачы, Гуменнікі, Клешнякі, Малыя Пугачы, Маляцічы, Мацюкі, Мінюцеўка, Мякішы, Плёткі, Савічы, Скелдычы, хутары Барэйшышкі, Бігаўшчына, Вуглы, Заброддзе, Занявіша, Зарэчча, Пясчына, Рачкаўшчына) і Галавічпольскага (24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Свірыды, Старыя Гернікі) сельсаветаў[4]. 30 снежня 2014 года ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Вайнілаўцы, Старадворцы і Стары Двор[5]. 27 снежня 2016 года ў склад сельсавета з Мажэйкаўскага сельсавета перададзена вёска Нарчы[6]. 26 мая 2017 года скасаваны вёска Вялікая Нявіша, хутары Заброддзе, Занявіша, Пясчына[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (48 населеных пунктаў) — 3145 чалавек[8], з іх 77,6 % — палякі, 17,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (92 населеныя пункты) — 3514 чалавек[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2014 г. № 51 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
- ↑ Решение Щучинского районного Совета депутатов от 26 мая 2017 г. № 175 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Щучинского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.