Больцішскі сельсавет
Больцішскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Больцішкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 693 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Бо́льцішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Больцішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Помедскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Помедзь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр перанесены ў вёску Пашкавічы, сельсавет перайменаваны ў Пашкавіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 24 красавіка 1978 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Даўгялішкі, Кемейшы, Пацялюнцы, Пашкавічы, Талькунцы і хутар Насавічы), у склад сельсавета са Старасмільгінскага сельсавета перададзены вёскі Пеляса і Сурканты, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Больцішкі, сельсавет перайменаваны ў Больцішскі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 925 чалавек[3], з іх 63,0 % — палякі, 26,9 % — літоўцы, 7,7 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 693 чалавекі[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.