Міжнародны ўніверсітэт фінансаў
Выгляд
Міжнародны ўніверсітэт фінансаў | |
---|---|
Міжнародний університет фінансів | |
Арыгінальная назва | Міжнародний університет фінансів |
Міжнародная назва | International University of Finance |
Заснаваны | 1993 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Любоў Гаўрылаўна Смоляр |
Метро | Політэхнічны інстытут |
Юрыдычны адрас |
пр-т Перамогі, 37, 03056 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | iuf.edu.ua |
Міжнародны ўніверсітэт фінансаў — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова фінансава-эканамічнага профілю, якая мае статус універсітэта і знаходзіцца ў Кіеве.
Заснавальнікамі ўніверсітэта з’яўляюцца Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага», Еўрапейскі інстытут тэхналогій у Парыжы, Асацыяцыя ўкраінскіх банкаў і АБ «Банкірскі дом».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1993 — заснаваны Універсітэт кіравання бізнесам і банкамі;
- 1994 — навучальная ўстанова атрымала назву «Міжнародны ўніверсітэт фінансаў»;
- 1996 — створаны Вучэбна-метадычны комплекс у складзе Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут» і Міжнароднага ўніверсітэта фінансаў;
- 2010 — адбылося далучэнне да Міжнароднага ўніверсітэта фінансаў Кіеўскага бізнес-інстытута пры НТУУ «КПІ».
- 2011 — навучальная ўстанова акрэдытавана па чацвёртым — вышэйшым узроўні акрэдытацыі;
- 2014 — універсітэт заняў другое месца сярод 76 прыватных вышэйшых навучальных устаноў Украіны па выніках нацыянальнай сістэмы рэйтынгавага ацэньвання вышэйшых навучальных устаноў Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра фінансаў і крэдыту;
- Кафедра менеджменту і інавацый;
- Кафедра эканомікі і прадпрымальніцтва;
- Кафедра агульнанавуковых дысцыплін.
Аддзелы
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел кадраў і справаводства;
- Вучэбна-арганізацыйны аддзел;
- Вучэбна-метадычны аддзел;
- Студэнцкі аддзел кадраў;
- Бухгалтэрыя;
- Аддзел тэхнічнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій;
- Матэрыяльна-тэхнічны аддзел;
- Аддзел па рабоце з замежнымі студэнтамі;
- Цэнтр моўнай падрыхтоўкі;
- Навуковая бібліятэка;
- Аддзел аспірантуры;
- Служба развіцця кар’еры;
- Акадэмічны сертыфікацыйны цэнтр SAP.