Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры | |
---|---|
Національна академія образотворчого мистецтва і архітектури | |
Арыгінальная назва | Національна академія образотворчого мистецтва і архітектури |
Міжнародная назва | National Academy of Visual Arts and Architecture |
Заснаваны | 1917 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Андрэй Уладзіміравіч Чэбыкін |
Студэнты | каля 800 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Метро | Кантрактовая плошча |
Юрыдычны адрас |
вул. Узнясенкі ўзвоз 20, г. Кіеў, Украіна |
Сайт | naoma.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Урачыстае адкрыццё акадэміі адбылося 22 лістапада 1917 года ў памяшканні Украінскай Цэнтральнай Рады. 5 снежня таго ж года Украінская Цэнтральная Рада прыняла закон аб Украінскай акадэміі мастацтваў, а таксама яе статут. У 1922 годзе распараджэннем губернскага аддзела прафесійнай адукацыі пры Народным камісарыяце асветы УССР Акадэмія была ператворана ў Кіеўскі інстытут пластычных мастацтваў, які ў 1924 годзе, пасля аб'яднання з Кіеўскім архітэктурным інстытутам, атрымаў назву Кіеўскі мастацкі інстытут.
Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 17 снежня 1992 года установе вернута першапачатковая назва - Украінская акадэмія мастацтваў, а ў адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 17 сакавіка 1998 года яна стала Акадэміяй выяўленчага мастацтва і архітэктуры. Рашэннем Дзяржаўнай акрэдытацыйнай камісіі Украіны ад 8 ліпеня 1997 года Акадэмія акрэдытаваная па IV-м (вышэйшым) ўзроўню. Указам Прэзідэнта Украіны ад 11 верасня 2000 года ёй нададзены статус нацыянальнай.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт выяўленчага мастацтва і рэстаўрацыі
- Факультэт архітэктуры
- Факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва