Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт
Тэхнічны ўніверсітэт Мюнхен (TUM) | |
---|---|
ням.: Technische Universität München | |
Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität München |
Міжнародная назва | Technical University of Munich |
Дэвіз | At home in Bavaria, successful in the world |
Заснаваны | 1868 |
Тып | дзяржаўны |
Прэзідэнт | Wolfgang A. Herrmann |
Студэнты | >31.000 (2011) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мюнхен (Баварыя, Германія) |
Узнагароды |
BigBrotherAwards[d] (2017) |
Сайт | http://www.tum.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мюнхенскі тэхнічны універсітэт (ням.: Technische Universität München, TU München, TUM) — вышэйшая навучальная ўстанова, заснавана ў 1868 годзе, знаходзіцца ў горадзе Мюнхене, з'яўляецца адзіным тэхнічным універсітэтам Баварыі і адной з самых вялікіх вышэйшых навучальных устаноў у Германіі. Універсітэт уваходзіць у аб'яднанне тэхнічных універсітэтаў Германіі TU 9 і з'яўляецца адным з самых прэстыжных ВНУ Германіі.
Ва ўніверсітэце ажыццяўляецца навучанне па 132 спецыяльнасцях. Разам з тыповымі для тэхнічнага ВНУ факультэтамі тэхнічных і прыродазнаўчых навук існуюць і факультэты эканомікі, спорту і медыцыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны як Політэхнічная школа каралём Баварыі Людвігам II ў 1868 годзе.
З 1877 афіцыйна перайменаваны ў Каралеўскую баварскую Тэхнічную Вышэйшую Школу.
Пераназванне ў Тэхнічны Універсітэт адбылося ў 1970 годзе.
У 1901 годзе ў ВНУ адкрыўся дысертацыйных савет.
У 1930 годзе да яго была далучана Вышэйшая школа сельскай гаспадаркі.
У 1937 годзе Максам Шмітам быў распрацаваны праект новага будынка універсітэта ў Німфенбургу, які не быў рэалізаваны. Падчас другой сусветнай вайны будынкі ўніверсітэта ў цэнтральнай частцы горада былі на 80% разбураны, заняткі аднавіліся ў 1946 годзе.
Універсітэцкі гарадок Гархінг быў заснаваны ў 1957 годзе адначасова з пускам мюнхенскага такамака.
У 1967 годзе адкрылася медыцынская клініка на правым беразе Ізара.
З 1995 года прэзідэнтам Універсітэта з'яўляецца прафесар хіміі Вольфганг Герман.
Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт з'яўляецца з лістапада 2006 года разам з універсітэтам Карлсруэ і мюнхенскім універсітэтам імя Людвіга і Максіміліяна элітным універсітэтам і ўдзельнікам праграмы "Канцэпцыі будучыні". Да 2011 года яму штогод ажыццяўлялася дзяржаўная фінансавая падтрымка ў памеры 30 мільёнаў еўра.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт універсітэта (ням.)