Бадэн-Вюртэмбергская кінаакадэмія
Бадэн-Вюртэмбергская кінаакадэмія | |
---|---|
ням.: Filmakademie Baden-Württemberg | |
Арыгінальная назва | ням.: Filmakademie Baden-Württemberg |
Міжнародная назва | англ.: Film Academy Baden-Württemberg |
Заснаваны | 1991 |
Студэнты | 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Людвігсбург |
Сайт | filmakademie.de |
Бадэн-Вюртэмбергская кінаакадэмія (ням.: Filmakademie Baden-Württemberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Людвігсбург.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 450 студэнтаў штогод здымаюць тут каля 250 фільмаў усіх жанраў. Студэнтаў апякаюць больш за 300 спецыялістаў з кінаіндустрыі. Кінаакадэмія падзяляе кампус з даччыным Інстытутам анімацыі і Бадэн-Вюртэмбергскай акадэміяй выканальніцкага мастацтва.
Кінаакадэмія была заснавана ў 1991 годзе і пачала навучанне 14 кастрычніка 1991 года. Дырэктарамі-заснавальнікамі былі Альбрэхт Адэ ў якасці мастацкага кіраўніка і Эрнст-О. Шульцэ на пасадзе камерцыйнага дырэктара (да 1997 года). У 1993 годзе акадэмія пераехала на сваё цяперашняе месца паміж Матыльдэнштрасэ і Алінштрасэ. У 1999 годзе федэральны ўрад пагадзіўся заснаваць франка-германскую кінаакадэмію, якая пачала працаваць праз год у рамках супрацоўніцтва паміж Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй і французскай кінашколай «La fémis» пад назвай «Атэлье Людвігсбург-Парыж». У 2001 годзе Артур Хофер пераняў мастацкае кіраўніцтва ёю. У 2002 годзе Інстытут анімацыі быў выдзелены з акадэміі як часткова самастойная адзінка. З 2005 года яго ўзначальвае Томас Шат як мастацкі кіраўнік, а з 2007 года — адзіны кіруючы дырэктар. У 2008 годзе ва ўніверсітэцкім гарадку размешчана яшчэ і Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы