Перайсці да зместу

Лаян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаян
кіт.: 洛阳市
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 15 235,85 км²
Вышыня цэнтра
144 м
Насельніцтва
  • 7 056 699 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
379
Паштовыя індэксы
471000
Аўтамабільны код
豫C
Афіцыйны сайт
Лаян на карце Кітая
Лаян (Кітай)
Лаян
Лаян (Кітай)
Лаян

Лая́н[2] (кіт. трад. 洛陽, спр. 洛阳, піньінь Luòyáng) — горад у цэнтральнай частцы Кітая, на рацэ Лахэ (прыток Хуанхэ), у правінцыі Хэнань.

З XVII ст. да н.э. каля г. Яньшы (акр. Лаян) была сталіца дзяржавы Інь (Шан), пабудову якой звязваюць з заснавальнікам дынастыі Чэн Танам і суадносяць з комплексам Таасы. Пасля заваёвы дзяржавы Інь першыя цары Заходняй Чжоу заснавалі на тэрыторыі, занятай сучасным Лаянам, горад пад назвай Лоі, размешчаны ў цэнтры іх уладанняў.

У 770 да н.э. пад націскам жунаў князь Пінван перанёс сталіцу з Фэнхаа на тэрыторыю сучаснага Лаяна, паклаўшы пачатак эпосе Усходняй Чжоу. З новай сталіцай звязана гарадзішча на абодвух берагах ракі Цзяньхэ, са сценамі з утрамбаванай зямлі і ровам; у цэнтры — платформа з утрамбаванай зямлі, да якой вяла дарога; чарапіцу звязваюць з рэшткамі палаца кіраўніка. У паўночна-заходняй і іншых частках сучаснага Лаяна вядомы майстэрні па вытворчасці керамікі, вырабаў з косткі і каменя, у паўднёвай — ямы для захоўвання збожжа, у цэнтры — печы для выплаўлення жалеза, калодзежы і інш.

Пасля заваяваннняў Цынь Шыхуан-дзі ў кан. III ст. да н.э. сталіцай робіцца Сяньян, аднак у Яньшы, каля Лаяна, знаходзіцца магіла Люй Бувэя (пам. 235 да н. э.), першага міністра царства Цынь. Сярод нешматлікіх помнікаў гэтай эпохі вядомы два шматкамерных цагляных склепы, датаваныя канцом дынастыі Заходняй Хань (каля мяжы эр), з найстаражытнейшыымі вядомымі на тэрыторыі Кітая фрэскамі.

У 25 годзе горад зноў набыў статус сталіцы і захоўваў яго без перапынку каля 300 гадоў пры дынастыях Усходняя Хань, Вэй (эпохі Трохцарства), Заходняя Цзінь, але ў пач. IV ст. знішчаны агнём пры штурме плямёнамі хуну. Імператар Сяавэнь-дзі (дынастыя Паўночная Вэй) у 494 годзе зноў зрабіў горад сталіцай, аднавіўшы і пашырыўшы яго (да сяр. VI ст. прыходзіць у заняпад з-за грамадска-палітычнай нестабільнасці і войн). Горад гэтага часу (у 15 км ад сучаснага Лаяна) быў адным з найбуйнейшых у свеце (плошча каля 100 км²), меў не менш за 10 варот, 24 вялікія вуліцы, 3 рынкі, адміністрацыйныя ўстановы, сады, паркі, акружаны сцяной прамавугольны ў плане Палацавы горад. Пры Паўночнай Вэй у Лаяне налічвалася 1367 будыйскіх свяцілішчаў, у т. л. імператарскі храм (заснаваны ў 516 годзе), у склад якога ўваходзіла 9-ярусная драўляная пагада.

На поўдзень ад горада, на беразе р. Лахэ, размяшчаўся першы ўніверсітэт Кітая — Тайсюэ, які дзейнічаў з 29 па 534 гады. У яго сценах канфуцыянскія каноны вывучалі да 30 тыс. студэнтаў, якія потым станавіліся чыноўнікамі. Знойдзены і рэшткі пабудаванай у 56 годзе самай буйной кітайскай абсерваторыі — Лінтай, якая праслужыла 250 гадоў. На ўсход ад Лінтай вядома свяцілішча Мінтан, узведзенае ў 56 годзе для ахвярапрынашэнняў продкам ханьскага імператара і прыдворных цырымоній.

  • 1958 год — 450 тыс. жыхароў[3].
  • 1984 год — 620 тыс. жыхароў[4].
  • 1990 год — 760 тыс. жыхароў[2].
  • 2010 год — 1391,1 тыс. жыхароў[5].

Чыгуначная ста��цыя, вузел аўтамабільных дарог. Горад — буйны цэнтр вытворчасці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхнічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

Каля Лаяна — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т.л. пачатку н.э. За 10 км на ўсход — храм Баймасыberu (68 г. н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на поўдзень — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898 гг., цяпер музей).

Абапіраючыся на багатыя гістарычныя і культурныя рэсурсы, Лаян ператвараецца ў музейную сталіцу Кітая. У горадзе адкрыты 66 музеяў, сярод іх Лаянскі музей старажытных грабніцbeen, Лаянскі музейbeen і інш. Тут захоўваецца амаль 420 тысяч гісторыка-культурных рэліквій[6].

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі