Перайсці да зместу

Казлятнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казлятнік

Казлятнік лекавы (Galega officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26705
NCBI  47100
EOL  27833
IPNI  22459-1

Гале́га, казлятнік[3] (Galega) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,2 м. Сцябло прамастойнае, трубчастае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце складанае, няпарна-перыстае, з шырокімі прылісткамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, блакітнага, сіняга, фіялетавага колеру, у верхавінкавых або пазушных гронках на доўгіх кветаносах. Плод — сухі шматнасенны боб. Насенне дробнае, пупышкападобнае.

Род налічвае 5[4] відаў (8 відаў[3]), распаўсюджаных у Еўропе, Паўднёва-Усходняй і Заходняй Азіі і Усходняй Афрыцы.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя і сідэрычныя расліны. Казлятнік лекавы (Galega officinalis) ядавіты для жывёлы (мае алкалоід галегін)[3].

Зноскі

  1. Ліней К. Genera plantarum eorumque characteres naturales, secundum numerum figuram, situm, & proportionem omnium fructificationis partium — 5 — Стакгольм: 1754. — С. 320. — doi:10.5962/BHL.TITLE.746
  2. Linnæi C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 714.
  3. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  4. Galega Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) — The Plant List