Перайсці да зместу

Вісагінас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Вісагінас
літ.: Visaginas
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Самакіраванне
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1975
Плошча
  • 58 км²
Вышыня цэнтра
164 м
Насельніцтва
  • 19 586 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
от LT-31100 до LT-31145[2]
Афіцыйны сайт
Вісагінас на карце Літвы
Вісагінас (Літва)
Вісагінас

Вісагінас (літ.: Visaginas) — горад у паўночнай Літве ў складзе Уцянскага павета. Плошча складае 8,96 км². Праз горад праходзіць чыгунка Вільнюс — Даўгаўпілс. Вісагінас размешчаны за 1 км ад мяжы з Беларуссю і за 15 км з Латвіяй.

Горад быў заснаваны ў 1975 годзе, разам з будуемай тут Ігналінскай атамнай электрастанцыяй. Да 1992 года меў назву Снечкус (Sniečkus), у гонар Антанаса Снечкуса, першага сак��атара Камуністычнай партыі Літвы ў 19401974 гадах.

Большая частка насельніцтва горада працуе на электрастанцыі, ці ў арганізацыях якія яе абслугоўваюць. Ігналінская электрастанцыя, чарнобыльскага тыпу рэактараў (RBMK-1500), самая блізкая да Беларусі атамная электрычная станцыя. Складаецца з двух рэактараў па 1500 МВт і пачала сваю дзейнасць у другой палове 1980-х гадоў. Згодна з абавязкамі, якія ўзяла на сябе Літва перад уваходам ў Еўрапейскі Саюз, станцыя павінна быць зачынена. Першы рэактар быў заглушаны ў 2004 годзе, а другі павінен быць спынены ў 2009 годзе.

Год Колькасць
1979 5 978 [3]
1989 31 579 [3]
2001 29 697 [1]
2001 29 554 [3]
2002 28 718 [1]
2003 28 066 [1]
2004 27 627 [1]
2005 28 438 [3]
2005 27 021 [1]
Год Колькасць
2006 28 317 [3]
2006 26 144 [1]
2007 28 254 [3]
2007 25 618 [1]
2008 28 269 [3]
2008 24 974 [1]
2009 28 160 [3]
2009 24 395 [1]
2010 28 048 [3]
Год Колькасць
2010 23 790 [1]
2011 22 485 [1]
2011 22 361 [3]
2012 21 688 [3][1]
2013 20 988 [3][1]
2014 20 532 [3][1]
2015 20 144 [3][1]
2016 19 630 [3][1]
2017 19 022 [4]
Год Колькасць
2018 18 514 [5]
2019 18 205 [6]
2020 18 024 [7][6]
2021 19 446 [1]
2022 19 214 [6]
2023 19 586 [1]

Беларускі культурны цэнтр «Крок».

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]