Перайсці да зместу

Краслава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Краслава
лат.: Krāslava,
ням.: Kreslau,
польск.: Krasław
Герб
Герб
Краіна
Статус
краявы горад
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
1923
Горад з
Плошча
  • 9,16 км² (1 студзеня 2024)[1]
  • 8,57 км² (1 студзеня 2024)[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 6 854 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Паштовыя індэксы
LV-560(1-3)
Афіцыйны сайт
Краслава на карце Латвіі
Краслава (Латвія)
Краслава

Краслава (лат.: Krāslava, традыцыйная беларуская назва — Краслаўка, Краслаў) — горад на паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Адміністрацыйны цэнтр Краслаўскага края. Насельніцтва на 2010 год — 10 194 чалавекі. Знаходзіцца за 274 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Краслава на лініі Даўгаўпілс — Полацк. Прыстань.

Назва горада паходзіць ад другога імя полацкай князёўны Рагнеды-Гарыславы. Паводле падання князёўна неаднойчы наведвала Гарыслаўку, і ў гэтым няма падставаў сумнявацца, бо да памежнага заходняга полацкага Герцыке адсюль цэлых 70 кіламетраў, а яшчэ далей на захад, паблізу сучаснага Ашэрадэна (лат.: Aizkraukle), знаходзіцца найбольш заходні з усіх Барысавых камянёў.[3]

Ранняе Сярэднявечча

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, Краслаўку (Гарыслаўку) заснавала ў X ст. князёўна Рагнеда (Гарыслава). У гэты час паселішча ўваходзіла ў складзе Полацкага княства. Прыкладна да 1239 года мясцовасць уваходзіла ў склад Герсіцкага княства. Тым часам у пісьмовых крыніцах Краслаў упершыню ўпамінаецца ў XIV ст., калі ён знаходзіўся пад уладай Лівонскага ордэна.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[правіць | правіць зыходнік]

30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Краслаў увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У 1580-я гады тут збудавалі першы драўляны касцёл. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводства.

У 1725 годзе Краслаў перайшоў у валоданне графаў Чапскіх, а ў 1729 годзе — Плятэраў. Апошнія збудавалі ў мястэчку мураваныя ратушу, касцёл і палац. У 1757 годзе пры кляштары езуітаў адкрылася Краслаўская каталіцкая семінарыя — першая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Краслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Дынабургскай (з 1893 года Дзвінскай) правінцыі Пскоўскай губерні (1772—1776), потым у складзе Полацкай губерні (1776—1778) і намесніцтва (1778—1796), Беларускай губерні (1796—1802), з 1802 года — Віцебскай губерні. У 1809—1822 гадах тут знаходзілася адміністрацыяй Дынабургскай правінцыі[4]. На 1852 год у Краслаўцы было 389 вялікіх будынкаў (з іх 32 мураваныя), працавалі гарбарня і кафляная майстэрня.

Драматычны гурток пры таварыстве «Бацькаўшчына», які працаваў у 1922 і 1923 гадах у Краслаўцы.

У 1918 годзе Краслаўку занялі войскі Германскай імперыі, якія пакінулі гэтую мясцовасць пад канец года. У студзені 1919 года абвешчана Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка. У 1920 годзе бальшавікі страцілі падкантрольныя тэрыторыі, мястэчка ў складзе міжваеннай Латвійскай Рэспублікі. У 1923 годзе Краслава атрымала статус горада. Мясцовых беларусаў гуртавала дзвінская арганізацыя «Бацькаўшчына».

У 1940 годзе Краслава апынулася ў складзе Латвійскай ССР. У Другую сусветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 22 ліпеня 1944 года яна знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 2009 годзе Краслава стала цэнтрам края.

  • XIX стагоддзе: 1852 год — 3030 чал.; 1882 год — 4267 чал.[5]; 1897 год — 7834 чал., з іх 1874 каталікі, 1513 праваслаўныя і 4051 іўдзей
  • XX стагоддзе: 1999 год — 12 028 чал., з іх 37,5 % латышоў, 27,2 % рускіх, 21,7 % беларусаў і 10,2 % палякаў
  • XXI стагоддзе: 2010 год — 10 194 чал.

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, апрацоўка драўніны і лёну.

У горадзе працуе Краслаўскі гістарычна-мастацкі музей.

  • Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (1765—1791)
  • Касцёл Святога Людвіка і кляштар піяраў (1755—1767)
  • Малельня стараверская (1864)
  • Ратуша (XVIII ст.)
  • Царква лютэранская (1935—1938)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumāCentral Statistical Bureau of Latvia. Праверана 31 ліпеня 2024.
  2. Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā)Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
  3. Вікінгі ў беларускім фальклёры // Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002
  4. Краслава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. Manteuffel G. Krasław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 619.
  6. Замок Краслава (Креславка - Kreslawka) (руск.). Средневековые замки Латвии. Праверана 19 студзеня 2013.
  7. https://uniejow.pl/twoja-gmina-twoj-urzad/miasta-partnerskie/