Андрэй Мікалаевіч Арамнаў
Андрэй Мікалаевіч Арамнаў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка[1] |
Нарадзіўся |
17 красавіка 1988 (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 172 см |
Вага | 105 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (17 красавіка 1988) — беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Арамнаў атрымаў залаты медаль у вагавай катэгорыі 105 кг, устанавіў тры сусветныя рэкорды: у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме дваябор’я (436 кг).
Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсмен года», атрымаўшы 563218 галасоў.
У 2016 Андрэй Арамнаў заявіў аб тым, што завяршыў кар’еру.
У 2017 прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі за чарговае п’янае кіраванне.
У 2018 годзе аднавіў спартыўную кар’еру. Стаў срэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы-2019 у вагавай катэгорыі да 109 кг і рэкардсменам Беларусі. Пасля Андрэй Арамнаў стаў адным з галоўных герояў планетарнага першынства ў Патаі (Тайланд), выйграўшы срэбра ў шматбор’і, а таксама малыя сярэбраны і бронзавы медалі ў асобных практыкаваннях. Ён быў прызнаны найлепшым спартсменам 2019 года ў Беларусі па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама»[2][3].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
- ↑ sportpanorama.by
- ↑ /zviazda.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы
- Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гул��нях 2008 года
- Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Цяжкаатлеты Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Барысава
- Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў
- Асобы на марках