Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі
Выгляд
Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі {НАН Беларусі (ІМАФ НАНБ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Molecular and Atomic Physics, NASB |
Заснаваны | 1992 |
Размяшчэнне | Мінск |
Юрыдычны адрас | г. Мінск, пр-т Ф. Скарыны, 70 |
Сайт | imaph.bas-net.by |
Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІМАФ НАНБ) быў утвораны ў 1992 годзе на аснове дзесяці лабараторый Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, якія спецыялізаваліся галоўным чынам у вобласці спектраскапіі і фізікі плазмы. У 2007 годзе ІМАФ быў расфарміраваны, а ягоныя лабараторыі і аддзелы ўвайшлі ў склад Інстытута фізікі.
Навуковыя кірункі
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляліся:
- вывучэнне будовы і ўласцівасцей рэчыва аптычнымі метадамі
- спектраскапія рэчываў у газавай і кандэнсаванай фазах
- даследаванне хуткацечных малекулярных і міжмалекулярных працэсаў
- фізіка нанапамерных структур
- распрацоўзка медатаў кіравання параметрамі генеруемага выпраменьвання
- фізіка і дыягностыка плазмы
- вывучэнне ўзаемадзеяння канцэнтраваных патокаў энергіі з рэчывам
- аналітычнае і навуковае прыборабудаванне
Структура на 2005 год
[правіць | правіць зыходнік]Лабараторыі
[правіць | правіць зыходнік]- аналітычнай спектраскапіі
- фізікі інфрачырвоных прамянёў
- сектар электроннай спектраскапіі і оптыкі
- лазернай дыягностыкі плазмы
- лазернай спектраскапіі
- люмінесцэнцыі
- фізікі газавага разраду
- фатонікі малекул
- фізікі плазмавых працэсаў
- фізікі плазмавых паскаральнікаў
- радыяцыйнай плазмадынамікі
- спектраскапіі свабодных малекул
- сектар малекулярнай кінетыкі
- аддзел аўтаматызаваных спектраскапічных вымярэнняў
Дырэктары інстытута ў розныя гады
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Сямёнавіч Буракоў — дырэктар-арганізатар, 1992—1993
- Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч — 1993—1997
- Валерый Іванавіч Архіпенка — в.а. дырэктара, 1998—1999[1][2]
- Сяргей Васільевіч Гапоненка — в.а. дырэктара з 1999 па 2000, дырэктар у 2000—2007
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под научн. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 252 с. ISBN 985-08-0278-2