Перайсьці да зьместу

Ян Геранімавіч Хадкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Хадкевіч
лац. Jan Chadkievič
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з старага партрэта
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з старага партрэта

Герб Касьцеша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1537
Памёр 4 жніўня 1579[1]
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Геранім Хадкевіч
Ганна з Шэметаў[d]
Дзеці Ян Караль Хадкевіч, Аляксандар Хадкевіч, Ганна Хадкевіч[d][2], Гальшка з Хадкевічаў[d] і Аляксандра Хадкевіч[d][3]
Дзейнасьць дыплямат

Ян Геранімавіч Хадкевіч (к. 1537 — 4 жніўня 1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1559—1564), генэральны староста жамойцкі (з 1564), адначасна маршалак вялікі літоўскі (з 1566) і кашталян віленскі (з 1574).

Адміністратар Інфлянтаў (1566—1578), быў старостам ковенскім, цельшаўскім і платэльскім. У 1568 ад імпэратара Фэрдынанда I атрымаў графскі тытул.

З шляхецкага роду Хадкевічаў гербу Касьцеша, сын Гераніма, кашталяна віленскага, і ��анны з Шэметаў. Вызнаваў кальвінізм, зь якога ў 1572 годзе перайшоў у каталіцтва.

Браў удзел у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле (1654 год), іншых баях.

Быў супраціўнікам Люблінскай уніі (1569 год), выступаў супраць кандыдатуры Івана Тырана на польскі і літоўскі сталец, падтрымліваў Генрыка Валезы і Габсбургаў[4].

У шлюбе з Крыстынай Збароўскай меў сыноў Аляксандра, Яна Караля і Гераніма, а таксама чатырох дачок.

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 80, 92–93, 169.
  2. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 175.
  3. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 142. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 710.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]