Сінітычы
Выгляд
Сінітычы | |
трансьліт. Sinityčy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: | 13 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065[1] |
СААТА: | 1240820126 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′1″ пн. ш. 23°42′38″ у. д. / 52.50028° пн. ш. 23.71056° у. д.Каардынаты: 52°30′1″ пн. ш. 23°42′38″ у. д. / 52.50028° пн. ш. 23.71056° у. д. |
± Сінітычы |
Сіні́тычы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Сінітычы месьцяцца за 500 м на поўдзень ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), за 16 км на паўночны захад ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 29 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе маёнтку Пашукі, уласнасьць абшарнікаў Насаржэўскіх.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 156 рэвіскіх душ.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1863: вяскоўцы разам зь сялянамі суседніх вёсак адмовіліся выконваць павіннасьці ў маёнтку Пруска адстаўнога падпалкоўніка Насаржэўскага.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 28 двароў, 207 жыхароў, хлебазапасная крама. Адносілася да Сінітыцкай сельскай грамады.
- 1905: 47 двароў, 350 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецк��й вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 41 двор, 300 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 9 жыхароў вёскі.
- 1948: у пачатковай школе 53 вучні.
- 1949: арганізаваны калгас «Маладая гвардыя».
- 1959: паводле перапісу 168 жыхароў, уваходзіла ў саўгас «Белавескі».
- 1970: 137 жыхароў, у саўгасе «Белавескі» (з 1982 году саўгас «Першамайскі»).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 13 жыхароў
- 2005 год — 21 жыхар, 15 двароў[3]
- 1999 год — 27 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Почтовые индексы улиц деревни Синитичи (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 25 сакавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 169
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 84
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 84.