Вялічкі (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
Вялічкі | |
трансьліт. Vialički | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225077[1] |
СААТА: | 1240820016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′2″ пн. ш. 23°39′50″ у. д. / 52.50056° пн. ш. 23.66389° у. д.Каардынаты: 52°30′2″ пн. ш. 23°39′50″ у. д. / 52.50056° пн. ш. 23.66389° у. д. |
± Вялічкі |
Вялі́чкі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Вялічкі месьцяцца за 500 м на поўдзень ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), за 16 км на паўночны захад ад Камянцу, за 49 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на па��ночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- канец XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 25 двароў, 169 жыхароў, у складзе Вялічкаўскай сельскай грамады.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1939: у выніку пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 22 двары, 119 жыхароў.
- 1941—1945: за час Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 2 жыхары вёскі.
- 1959: паводле перапісу 109 жыхароў.
- 1970: 63 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 12 жыхароў
- 2005 год — 9 жыхароў, 8 двароў[3]
- 1999 год — 19 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Почтовые индексы улиц деревни Велички (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 15 лютага 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 34
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 34.