Су-24
Су-24 | |
---|---|
Су-24 ВПС Беларусі на авіяшоў у Радаме | |
Павозка (экіпаж), чал.: | 2 |
Краіна-вытворца: | СССР |
Гісторыя: | |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Канструктар: | (КБ Сухога) |
Першы палёт: | 17 студзеня 1970 |
Вытворца: | НАВА імя Чкалава |
Памеры: | |
даўжыня, м: | 24,594 |
Вышыня, м: | 6,193 |
Маса: | |
Пусты, кг: | 22 300 |
Максымальная, кг: | 39 700 |
Рухавікі: | |
Рухавікі: | 2 × АЛ-21Ф-31 |
Цяга на фарсажы, кгс: | 2 × 11500 |
Характарыстыкі: | |
Баявы радыюс, км: | 560 |
Практычная столь, м: | 17 100 |
Узбраеньне: | |
Абарончае: | ГШ-6-23 |
Су-24 (Т-6, паводле кадыфікацыі НАТО: па-ангельску: Fencer — «фэхтавальнік») — савецкі і расейскі франтавы бамбавік з крылом зьмяняльнай стрэлавіднасьці, прызначаны для нанясеньня ракетна-бомбавых удараў у простых і складаных мэтэаўмовах, днём і ўначы, у тым ліку на малых вышынях з прыцэльнай паразай наземных і надводных мэтаў.
Выпускаўся на Новасыбірскам авіязаводзе і КНААВА. Сэрыйная вытворчасьць усіх мадыфікацыяў спынена ў 1993 годзе.
Канструкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самалёт уяўляе сабою двухрухавіковы высакаплан з крылом зьменнай стрэлабачнасьці. У залежнасьці ад рэжыму палёту пярэднія часткі крыла (кансолі) усталёўваюцца ў адно з чатырох становішчаў — 16° на ўзьлёце і пры пасадцы, 36° у крэйсэрскім дагукавым палёце, 45° пры баявым манэўраваньні і 69° пры палёце на калягукавых і звышгукавых хуткасьцях. На самалёце трохстоечнае прыбіральнае шасі. Фюзэляж паўманакокавай канструкцыі, кабіна двухмесная. Лётчык і штурман разьмяшчаюцца побач, «плячом да пляча», кіраваньне падвойнае. Катапультные крэслы тыпу Да-36ДМ.
На самалёце ўсталяваны два рухавікі ТРДДФ АЛ-21Ф-31 зь цягай на фарсажы 2×11500 кгс. Паліўная сістэма мае ёмістасьць 11 700 літраў, плюс магчымая падвеска двух дадатковых бакаў па 3000 л кожны, што павялічвае перагоначную далёкасьць да 2850 км.
У насавой частцы машыны маецца прыбіраная штанга палівапрыёмніка паветранай запраўкі па сыстэме «шланг-конус».
Бартавая лічбавая прыцэльна-навігацыйная сыстэма ПНС-24 «Пума» (вага 837 кг) з РЛС пярэдняга агляду «Арыён-А» і РЛС папярэджаньня аб сутыкненьні пры нізкавысотным палёце «Рэльеф» забясьпечвае аўтаматычны пералёт самалёта ў зададзены раён, палёт па запраграмаваным маршруце, аўтаматычнае вяртаньне на свой аэрадром і заход на пасадку да вышыні 40—50 мэтраў. Таксама маецца рэжым аўтаматычнага нізкавысотнага палёту з абмінаньнем рэльефу мясцовасьці. Максымальная ўзьлётная маса машыны — 39,7 т, максымальная хуткасьць палёту на вышыні складае 1700 км/г, столь — 17 100 м. Некаторыя тэхнічныя рашэньні пры праектаваньні Су-24 былі запазычаны ў амэрыканскага зьнішчальніка-бамбавіка F111.
Карыстальнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 335 Су-24М, 30 Су-24М2, 100 Су-24МР (на 2010 год) [1]
- 36 Су-24М у войсках (усяго каля 80), 23 Су-24МР на 2010 год [2]
- 38 на 2010 год [3]
- 35 на 2010 год [4][5]
- 34 на 2010 год [6]
- 30 на 2010 год [7]
- 20 на 2010 год [8]
- 12 на 2010 год [9]
- 12 на 2010 год [10]
- 5 на 2010 год [11]
Баявое ўжываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Аўганскай вайне (1979—1989) савецкія Су-24 ужываліся абмежавана. Да баявога прымяненьня яны прыцягваліся толькі падчас Панджшэрскай апэрацыі 1984 году і вываду савецкіх войскаў у 1988—1989 гадох. Су-24 ніколі не базаваліся на тэрыторыі Аўганістану, дзейнічаючы з савецкіх авіябаз у Сярэдняй Азіі. Баявых страт не было.
- Ірацкія Су-24 падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве баявых вылетаў не зьдзяйсьнялі і былі перегнаны ў Іран.
- Самалёты, якія дасталіся Азэрбайджану, абмежавана ўжываліся падчас Карабаскай вайны.
- Узбэцкія Су-24 удзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Таджыкістане, адна машына была зьбітая.
- Найбольш інтэнсіўнае баявое ўжываньне было ў расейскіх самалётаў падчас абедзьвюх Чачэнскіх войнаў. Усяго на Паўночным Каўказе было па розных прычынах страчана тры машыны.
- Таксама расейскія Су-24 ужываліся падчас вайны ў Паўднёвай Асэтыі (2008)[12]. У афіцыйных расейскіх зводках страты Су-24 ня згадваюцца, аднак частка экспэртаў паказвае на страту двух[13][14][15] самалётаў гэтага тыпу.
- Адзін лібійскі Су-24 быў зьбіты агнём паўстанцаў падчас грамадзянскай вайны ў Лібіі 2011 году[16][17][18].
- Адзін расейскі самалет знішчаны украінскімі войскамі пад Бахмутам 29-11-2022.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Military Balance 2010. p.-228
- ^ The Military Balance 2010. p.-197
- ^ The Military Balance 2010. p.-246
- ^ The Military Balance 2010. p.-178
- ^ http://nn.by/?c=ar&i=56472
- ^ The Military Balance 2010. p.-373
- ^ The Military Balance 2010. p.-253
- ^ The Military Balance 2010. p.-273
- ^ The Military Balance 2010. p.-294
- ^ The Military Balance 2010. p.-365
- ^ The Military Balance 2010. p.-177
- ^ Вынікі вайны: сьвет зьмяняецца
- ^ http://lenta.ru/news/2010/08/04/casualties/
- ^ ВПС РФ страцілі падчас канфлікту з Грузіяй сем самалётаў — эксперт
- ^ Аляксей Мікольскі. Агонь вялі па сваіх
- ^ Gunfire rings out in Libyan capital (CNN, 5.03.2011)
- ^ Libya rebels battle against Qaddafi air force (CBS, 5.03.2011)
- ^ Блог тэлекампаніі Аль-Джазіра за 6.3.2011 (дзьве фатаграфіі зьбітага самалёта)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|