1900 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1900 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Трабы — помнік архітэктуры неаготыкі
- Свята-Пакроўская царква, Збляны — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 27 студзеня — Алексантэры Ахола-Вало (пам. 1997), фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі). З 1919 па 1930 жыў у Віцебску, вучыўся мастацкай школе Юдэля Пэна і працаваў у Інбелкульце. Быў знаком з Маркам Шагалам і Казімірам Малевічам. Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Плуг», «Беларуская работніца і сялянка», газеце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», Андрэя Александровіча «Угрунь», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», Анатоля Вольнага «Табе», Міколы Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць».
- 22 мая — Мікола Каспяровіч (пам. 1937), беларускі краязнавец, гісторык, мастацтвазнавец і літаратуразнавец. Аўтар даследаванняў у галіне гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуры, сучаснай графікі (артыкулы «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Растраляны.
- 10 ліпеня — Пётра Сергіевіч (пам. 1984), беларускі жывапісец і графік, мастак-манументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1965).
- 17 кастрычніка — Ібрагім Гембіцкі (пам. 1974), беларускі графік. Аўтар ілюстрацый да аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» (1938).
- Раман Семашкевіч (пам. 1937), расійскі жывапісец і графік беларускага паходжання, удзельнік мастацкай суполкі «Трынаццаць». Скончыў скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Потым вучыўся ў Маскве ў Дзмітрыя Кардоўскага і Сяргея Герасімава. Растраляны.
- Хрыстафор Даркевіч (пам. 1937), беларускі мастак
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 3 сакавіка — Валенцій Швыкоўскі (нар. 1817), беларускі шляхціц, мецэнат, узвёў Пружанскі палацык, у якім прымаў Напалеона Орду і розных культурных дзеячоў
- 28 сакавіка — Апалінарый Гараўскі (нар. 1833), вядомы беларускі мастак-пейзажыст ХІХ стагоддзя, з роду Гараўскіх. Брат Іпаліта Гараўскага і Гілярыя Гараўскага. Супрацоўнічаў з Паўлам Траццяковым — заснавальнікам Траццякоўскай галерэі.
- 22 лістапада — Эдвард Матэй Ромер (нар. 1848), віленскі мастак, вучань Канута Русецкага. З шляхецкага роду Ромераў. Брат мастака Альфрэда Ізідора Ромера.
- Аляксандр Рыпінскі (нар. 1811) — беларускі мастак-графік, паэт, фалькларыст, перакладчык, кнігавыдавец, адзін з піянераў фотамастацтва.
Галерэя твораў
[правіць | правіць зыходнік]-
Фердынанд Рушчыц «Лясны ручай», Нацыянальны музей у Варшаве
-
Фердынанд Рушчыц «Вясна»
-
Фердынанд Рушчыц «Пейзаж», Львоўская карцінная галерэя
-
Фердынанд Рушчыц «Пейзаж з ваколіц Багданава»
-
Фердынанд Рушчыц «Касцёл у Багданаве», Нацыянальны музей у Кракаве
-
Казімір Альхімовіч «Водная німфа»
Галерэя фота
[правіць | правіць зыходнік]-
Стрыечны брат Соф'і Герасімовіч. Фотаатэлье Рыгора Міранскага. Мінск, 1900. Фота з калекцыі Ланы Луцкай.