1891 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1891 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]У 90-я гады ХІХ стагоддзя ў Мінск пераехалі жыць многія прафесійныя мастакі: Васіль Маас, акварэліст Эраст Сукоўскі, баталіст А. М. Папоў, а пазней Якаў Кругер, Л. Альпяровіч, І. Яроменка, Б. Адамовіч. Большасць з іх былі выхаванцамі расійскай Акадэміі мастацтваў, астатнія атрымалі мастацкую адукацыю ў рысавальных школах Масквы, Пецярбурга, Вільні, Кіева і Адэсы. Мастацкае жыццё ў горадзе актывізавалася.
Васіль Маас, выпускнік Акадэміі мастацтваў, служыў архітэктарам губернскага кіравання. Добра разумеючы, што адсутнасць мастацкіх навучальных устаноў у Мінску зачыняла шлях у мастацтва асноўнай масе мясцовай таленавітай моладзі, ён арганізаваў у Мінску малявальную школу па тыпу адэскай, якая лічылася тады лепшай. Для збору сродкаў зладзілі выставу карцін з прыцягненнем мясцовых мастакоў. Адкрылася яна 24 мая 1891 года ў залах Дваранскага сходу. Было прадстаўлена каля 100 карцін, у ліку якіх знаходзіліся творы Артура Бартэльса, Яна Матэйкі, І. Айвазоўскага, Эраста Сукоўскага, Яраслава Тышыньскага , Мяшчэрскага. Эраст Сукоўскі экспанаваў на выстаўцы 18 эцюдаў у пейзажным і бытавым жанрах, у тым ліку пейзажы Палесся, возера Свіцязь: «Дарога ў палескіх балотах пад час завірухі», «Зімовая дарога па рацэ на Палессі», «Раніцай на пароме», «Сядзіба ў пінскіх балотах», «Па дарозе на возера Свіцязь» і іншыя[1].
Гэта была першая выстаўка прафесійнага выяўленчага мастацтва ў Мінску і ва ўсёй Беларусі. Яна паклала пачатак рэгулярнай выставачнай дзейнасці беларускіх мастакоў.
Аднак выстаўка не мела таго поспеху, на які разлічвалі арганізатары. Пасля пакрыцця выдаткаў засталася нязначная сума.
У канцы 1891 В. Ф. Маас стварыў мастацка-сталярную майстэрню, у якой не толькі бясплатна выкладаў, але і выдаваў вучням штотыдзень па 50 капеек са сваіх сродкаў, каб даць ім магчымасць хадзіць на заняткі. Для майстэрні было выдзелена памяшканне пры летнім тэатры ў гарадскім садзе. З надыходам летняга тэатральнага сезона майстэрня пазбавілася памяшкання і з-за адсутнасці грошай на наём іншага спыніла існаванне[2].
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Троіцкая царква, Бытча — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 7 сакавіка — Якаў Балглей (пам. 1934), французскі мастак Парыжскай школы і гравёр, выхадзец з Беларусі
- 22 жніўня — Жак Ліпшыц (пам. 1973), французскі скульптар, выхадзец з Гродзенскай губерні
- Арон Касталянскі (пам. 1934), беларускі мастак. Сакратар Камісіі па вывучэнні мастацтва яўрэйскага аддзела Інстытута беларускай культуры (1927)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Вікенцій Леапольд Сляндзінскі «Партрэт Тадэвуша Багдановіча»
-
Адбітак. Віцебск, Прачысценская гара. Царква Прачыстай Багародзіцы.
-
Выява Ісуса з хлебам і чашай. Надпіс: «1891 Г. Я. 6. Пожертвованная Ікон Васіліем Ф. Лемешевскім»[3]
-
Казімір Альхімовіч «Выкарчоўка»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 155. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.
- ↑ Захар Шыбека. «Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада», 1990
- ↑ «Культура і мастацтва»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 31 сакавіка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шибеко 3. В., Шибеко С. Ф. Минск: Страницы жизни дореволюционного города — Мн.: Полымя, 1990. — 352 с., [1] отд. л. карт.: ил. - 13 000 экз. — ISBN 5-345-00131-6. (руск.)