Халакост у Ельскім раёне
Выгляд
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Ельскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2][3].
Яўрэяў у раёне забівалі ў Ельску[4], вёсках Валаўск[5], Санюкі[6], Новая Рудня[7], Кузьмічы[8], Скароднае[9] і іншых месцах. Мноства яўрэяў (па некаторых даных, да 3500 чалавек) звозілі з Ельска і розных месцаў Палескай вобласці і забівалі на тэрыторыі вёскі Жукі, закопваючы забітых у сіласных ямах[10].
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
- У гета горада Ельск (верасень 1941 — сакавік 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 400 чалавек.
- У гета ў вёсцы Скароднае (да лістапада 1942) былі забітыя больш за 300 чалавек[11][12].
Асобных помнікаў забітым прадстаўнікам народа ў раёне няма. У Ельску ўзведзены мемарыял усім загінулым мірным жыхарам, у тым ліку і яўрэям.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Памяць. Ельскi раён» 2001, с. 182.
- ↑ Смиловицкий Л. Л. Из истории Холокоста. Ельск Архівавана 12 лютага 2022.
- ↑ Ельск — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ «Памяць. Ельскi раён» 2001, с. 205—210.
- ↑ «Памяць. Ельскi раён» 2001, с. 204.
- ↑ «Памяць. Ельскi раён» 2001, с. 216.
- ↑ «Памяць. Ельскi раён» 2001, с. 217.
- ↑ «Памяць. Ельскi раён» 2001, с. 219.
- ↑ «Памяць. Ельскi раён» 2001, с. 220, 221, 223.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 316.
- ↑ Шульман А. Рабинович не из анекдота Архівавана 16 лютага 2022.
- ↑ «Памяць. Ельскi раён» 2001, с. 195.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Г. В. Дашкевiч, Я. Д. Лiпскi, Я. В. Малашэвiч i iнш. (рэдкал.); У. М. Вягера, М. А. Капач, П. П. Рабянок (уклад.). «Памяць. Ельскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Ураджай», 2001. — 487 с. — ISBN 985-04-0447-7.