Перайсці да зместу

Халакост у Гарадоцкім раёне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У гады Другой сусветнай вайны яўрэўскія абшчыны ў Гарадку, Езярышчы і Азёрках былі цалкам знішчаны[1]. Масавыя забойствы прадстаўнікоў народа адбываліся ў вёсках Бычыха (Бычыхінскі сельсавет), Бяскатава (Стадалішчанскі сельсавет) і многіх іншых[2].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: Гарадоцкае (жнівень 1941 — кастрычнік 1941, закатаваныя і забітыя каля 2000 чалавек) і Езярышчанскае (восень 1941 — люты 1942, каля 150 чалавек).

Шэсць чалавек з Гарадоцкага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Прышчэпава Соф’я, Каралёў Ягор, Каралёва Кацярына і Бадзяла Еўдакія з вёскі Бегуны і Корага Ганна і Вольга з Гарадка — за выратаванне Алпатавай (Турнянскай) Галіны[3].

Помнікі ахвярам Катастрофы ў раёне ўстаноўлены ў Гарадку[4] і Езярышчы[5].

  1. Холокост на территории СССР 2011.
  2. «Памяць. Гарадоцкi раён». 2004.
  3. История спасения. Алпатова Галина. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2016. Праверана 22 сакавіка 2016.
  4. А. Шульман. Еврейский Городок Архівавана 12 сакавіка 2014.
  5. А. Шульман. Старые и новые памятники Архівавана 4 жніўня 2014 года.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Н. А. Бурунова, Г. К. Кісялёў i iнш. (рэдкал.); С. I. Садоўская. (уклад.). «Памяць. Гарадоцкi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: "Беларусь", 2004. — 894 с. — ISBN 985-01-0546-1.