Фінікійскае пісьмо
Фінікійскае пісьмо | |
---|---|
Тып пісьма | кансанантнае |
Мовы | фінікійская, іўрыт, маавіцкая, аманіцкая |
Гісторыя | |
Дата стварэння | каля 1050 да н.э. |
Перыяд | каля 1500 да н.э., паступова эвалюцыянавала ў іншыя сістэмы пісьма |
Найстаражытны дакумент | стэла Меша |
Паходжанне | невядома |
Развілася ў | арамейскае пісьмо, яўрэйскі алфавіт, грэчаскі алфавіт, малаазійскія алфавіты, лацінскі алфавіт, іберскае пісьмо, лівійскае пісьмо і г.д. |
Роднасныя | угарыцкае пісьмо, паўднёвааравійскае пісьмо |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | справа налева |
Знакаў | 22 |
Дыяпазон Юнікода | U+10900 to U+1091F |
ISO 15924 | Phnx |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фінікійскае пісьмо — адна з першых зафіксаваных у гісторыі чалавецтва сістэм фанетычнага пісьма. З'явілася каля XV стагоддзя да н. э. і стала родапачынальніцай ўсіх сучасных алфавітных і многіх іншых сістэм пісьма.
Выкарыстоўвала кансанантны прынцып, г.зн. для запісу слоў выкарыстоўваліся толькі зычныя гукі, а значэнне галосных пакідалася на разуменне чытача. Тэкст запісваўся справа налева.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова жыхары Фінікіі карысталіся клінапісным пісьмом, якое яны перанялі ў народаў Месапатаміі. Але клінапіс быў даволі складаным і таму нязручным для вядзення гандлёвых запісаў і разлікаў. Фінікійцы прыдумалі больш простую сістэму пісьма. У ёй кожны значок быў літарай і абазначаў асобны зычны гук, а не слова. Такіх значкоў, або літар, было 22. Літары расстаўляліся ў пэўным парадку, у выніку чаго атрымаўся алфавіт.
Старажытныя грэкі запазычылі ў фінікійцаў іх алфавіт. Грэкі сталі абазначаць значкамі не толькі зычныя, але і галосныя гукі. Першыя дзве фінікійскія літары «алеф» і «бет» далі назву слову «алфавіт»
Фінікійскае пісьмо з'яўляецца адным з першых алфавітных пісьменстваў у свеце. Практычна ўсе алфавітныя пісьменнасці свету (за выключэннем японскай каны і карэйскага пісьма) маюць карані менавіта ў фінікійскім пісьме. Іншыя пісьменствы, якія маюць алфавітную структуру — старажытнаперсідскі клінапіс і мераіцкае пісьмо, не прыжыліся.