Астарта
Астарта | |
---|---|
| |
Багіня ўрадлівасці і кахання | |
Міфалогія | блізкаўсходняя, старажытнаегіпецкая |
Сфера ўплыву | фертыльнасць[d], сексуальнасць[d] і вайна |
Пол | жанчына |
Бацька | Ілу |
Маці | Ашэра |
Муж | Эль, Сет, Ваал |
Дзеці | Ваал |
У іншых культурах | Інана, Іштар, Анат |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аста́рта (іўр.: עשתרת) — старажытная блізкаўсходняя багіня ўрадлівасці, кахання і вайны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што культ Астарты першапачаткова ўзнік у Месапатаміі, дзе яна была вядома як Інана (у шумераў) і Іштар (у вавіланян і асірыйцаў). У 2 тысячагоддзі да н. э. шанаванне Астарты распаўсюдзілася ў Сірыі, Палес��іне і Ханаанскай зямлі. Тут вобраз месапатамскай багіні ўвабраў у сябе рысы мясцовай багіні Анат, што была абаронцай паляўнічых і пастухоў, малявалася як дзева-ваяўніца.
У новым вобразе Астарта разглядалася як заступніца шэрагу буйных ханаанскіх, філісцімлянскіх і іўдзейскіх гарадоў. У Сідоне жрацы Астарты паходзілі з кіруючых дынастый. У Іерусаліме храм Астарты быў пабудаваны пры цары Саламоне. Выявы Астарты-Анат знойдзены на Кіпры.
У другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. у сувязі з экспансіяй Старажытнага Егіпта на Блізкі Усход прыхільнікі Астарты-Анат з’явіліся ў егіпецкіх гарадах. Першапачаткова імі былі іншаземцы, аднак пазней Астарта-Анат увайшла ў егіпецкі міфалагічны цыкл, прысвечаны проціборству Сета і Асірыса. Многія рысы егіпецкага вобраза Астарты былі запазычаны багіняй Сехмет.
У эпоху элінізму Астарту атаяснялі са старажытнагрэчаскай багіняй Афрадытай.
Рытуалы шанавання Астарты ўключалі сексуальныя сувязі са жрацамі і храмавую прастытуцыю.
Міфалогія
[правіць | правіць зыходнік]У блізкаўсходняй міфалогіі Астарта злучалася галоўным чынам з Балу-Ваалам, выступала то як яго маці, то як кансорт. Менавіта такой яна вядома Бібліі. Магчыма, што пашырэнне культа Астарты таксама адбывалася дзякуючы папулярызацыі Ваала. У фінікійцаў яна часам выступае як жонка бога Эля. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што старажытныя іўдзеі прымалі Астарту ў якасці жонкі Яхве.
Егіпцяне атаясамлівалі Ваала з Сетам, таму ў старажытнаегіпецкай міфалогіі Астарта была яго жонкай. Паводле аднаго з міфаў, Гор запячатаў улонне Астарты, але Сет зняў пячаць і злучыўся з багіняй у свяшчэнным акце.
Сімвалы Астарты — планета Венера, кіпарыс, змяя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астарта
- Astarte
- Astarte, Goddess of Fertility, Beauty, War, and Love Архівавана 8 снежня 2016.