Фёдар Міхайлавіч Смолаў
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Фёдар Міхайлавіч Смолаў | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 лютага 1990[1][2] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Масква) | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар Міха́йлавіч Смо́лаў (руск.: Фёдор Михайлович Смолов; нар. 9 лютага 1990, Саратаў, СССР) — расійскі футбаліст, нападнік маскоўскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Расіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Дынама»
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 лютага 1990 года ў Саратаве. Выхаванец саратаўскага СДЮСШАР «Сокал»[3]. У 2006 годзе падпісаў з маскоўскім «Дынама» першы прафесійны кантракт. У расійскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у сезоне 2007, у гульні супраць «Прамень-Энергіі». 27 верасня 2008 года ў матчы супраць самарскага клуба «Крылы Саветаў», Фёдар забіў свой першы гол за «Дынама» ў чэмпіянаце Расіі[4].
14 ліпеня 2010 года перайшоў на правах арэнды ў нідэрландскі «Феенорд»[5][6]. У чэмпіянаце Нідэрландаў дэбютаваў 8 жніўня ў матчы супраць «Утрэхт», які завяршыўся хатняй перамогай «Феенорда» з лікам 3:1[7]. У 11 матчах чэмпіянату Смолаў забіў адзін гол (у вароты клуба «Вітэс»)[8].
У маі 2011 года, пасля вяртання з «Феенорда», Смолаў забівае ў матчах супраць «Краснадара»[9], нальчыкскага «Спартака»[10], у абодвух выпадках яго галы становяцца вырашальнымі і дапамагаюць «бел-блакітным» перамагчы.
У ліпені 2012 года Фёдар перайшоў у «Анжы» на правах арэнды. 19 ліпеня ў паядынку супраць венгерскага «Гонведа» ў рамках кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы Смолаў дэбютаваў за новую каманду[11]. 22 ліпеня ў сустрэчы з краснадарскай «Кубанню» адбыўся дэбют нападніка за «Анжы» ў чэмпіянаце Расіі[12]. 2 жніўня 2012 года ў матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць «Вітэса», Смолаў забіў вырашальны гол, які дазволіў яго камандзе перамагчы 2:0.
У кастрычніку 2012 года прэзідэнт маскоўскага «Дынама» Генадзь Салаўёў пацвердзіў інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, аб тым, што бела-блакітныя збіраюцца вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы»[13]. Аднак у сярэдзіне студзеня стала вядома, што Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона 2012/13[14]. Сваё выступленне за махачкалінскі клуб ігрок Смолаў ацаніў як станоўчае[15].
Правёўшы ўсяго паўгады ў «Дынама», 28 студзеня 2014 года Смолаў у другі раз перайшоў у «Анжы» на правах арэнды[16] з магчымасцю гуляць супраць свайго асноўнага клуба[17]. 6 красавіка 2014 года ў матчы «Анжы»—"Дынама" (4:0) Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю, якая доўжылася 1775 хвілін[18].
1 верасня 2014 года Смолаў зноў быў аддадзены ў арэнду — на гэты раз у екацярынбургскі «Урал»[19], пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы[20]. Забіўшы 2 галы і аддаўшы галявую перадачу, Смолаў быў прызнаны балельшчыкамі «Урала» найлепшым іграком каманды ў верасні[21]. 31 мая 2014 года скончыўся тэрмін арэнды Смолава ў «Урале», а 1 чэрвеня — тэрмін кантракту з «Дынама», у сувязі з чым Смолаў не змог прыняць удзел у стыкавых матчах «Урала».
«Краснадар»
[правіць | правіць зыходнік]2 чэрвеня 2015 года падпісаў кантракт[22] тэрмінам на 4 гады з футбольным клубам «Краснадар». 6 жніўня 2015 года ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з браціслаўскім «Слованам» забіў пенальці[23] за «Краснадар», а 10 жніўня ў дэрбі з «Кубанню» забіў з гульні[24] ў Чэмпіянаце Расіі, пры гэтым абодва галы былі забітыя ў кампенсаваны час другога тайма і абодва выратавалі «Краснадар» ад паразы.
Стаў з 20 галамі лепшым бамбардзірам расійскага чэмпіянату ў сезоне 2015/16. У наступным сезоне ў гульнях расійскага першынства забіў 18 галоў, але і гэтага хапіла, каб другі раз запар стаць самым эфектыўным форвардам турніру.
«Лакаматыў»
[правіць | правіць зыходнік]9 жніўня 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў». Сума трансферу склала 9 млн €, кантракт разлічаны на 4 гады з заробкам 3 млн €[25].
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду іспанскай «Сельце» да канца сезона 2019/20[26]. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Лакаматыў».
Вяртанне ў «Дынама»
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2022 года вярнуўся ў маскоўскае «Дынама»[27].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, прыняў удзел у 16 гульнях на юнацкім узроўні, адзначыўшыся 8 забітымі галамі.
На працягу 2008—2013 гадоў прыцягваўся ў склад маладзёжнай зборнай Расіі. У студзені 2008 года Смолаў перамог у складзе моладзевай зборнай Расіі на мемарыяле Гранаткіна, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.
12 кастрычніка 2012 года ў першым стыкавым матчы за выхад на маладзёжны чэмпіянат Еўропы супраць маладзёжнай зборнай Чэхіі Смолаў забіў два галы і дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу, 2:0[28]. У другім матчы ён на 6-й хвіліне рэалізаваў пенальці ў вароты Чэхіі, гульня завяршылася нічыёй 2:2, што дазволіла зборнай Расіі выйсці на маладзёжны чэмпіянат Еўропы, куды паехаў і Смолаў. Усяго на маладзёжным узроўні адгуляў у 27 афіцыйных матчах, забіў 14 галоў.
14 лістапада 2012 года ў матчы супраць зборнай ЗША (2:2) дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расіі, дзе ён, выйшаўшы ў стартавым складзе, на 9-й хвіліне адкрыў лік[29]. Гэты гол стаў самым хуткім голам пасля выхаду на поле дэбютантаў зборнай Расіі, а таксама адзіным забітым пачаткоўцам зборнай у першым тайме дэбютнага матча[30]. У гэтым жа эпізодзе Фёдар атрымаў траўму і не змог працягнуць матч. 7 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у афіцыйным матчы за зборную. Фёдар з’явіўся на полі на 68-й хвіліне замест Аляксандра Кержакова ў гасцявым матчы са зборнай Партугаліі (0:1).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Камандныя
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (2): 2008, 2021/22
- Фіналіст Кубка Расіі (2): 2011/12, 2021/22
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2012/13
- Фіналіст Кубка Расіі: 2012/13
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі: 2018/19
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2020/21
- Уладальнік Кубка Расіі (2): 2018/19, 2020/21
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2019
Асабістыя
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Расіі (2): 2015/16 (20 галоў), 2016/17 (18 галоў)
Зноскі
- ↑ Fedor Smolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fedor Smolov // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Фёдар Смолаў (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
- ↑ Крылы Саветаў — Дынама Масква 3:3
- ↑ Смолаў аддадзены ў арэнду «Феенорду» (руск.)(недаступная спасылка). fcdynamo.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2010. Праверана 31.12.2016.
- ↑ Smolov op. uitleenbasis naar Feyenoord (гал.)(недаступная спасылка). Feyenoord. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
- ↑ Feyenoord— FC Utrecht 3:1 (гал.). Voetbal International. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
- ↑ Smolov heeft laatste duel voor Feyenoord gespeeld. (гал.). «Voetbal International». Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 31.12.2010.
- ↑ Краснадар — Дынама 0:1
- ↑ Спартак-Нал��чык — Дынама-Мінск 2:3
- ↑ Анжы — Гонвед 1:0
- ↑ Анжы — Кубань 2:1
- ↑ «Дынама» мае намер вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы» rusfootball.info 28 кастрычніка 2012 г.
- ↑ Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона sovsport.ru 13 студзеня 2013
- ↑ Смолаў: атрымаў вялікае задавальненне, правёўшы год у «Анжы»
- ↑ Фёдар Смолаў — у «Анжы»
- ↑ Смолаў мае права згуляць супраць «Дынама»
- ↑ Фёдар Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю даўжынёй у 1775 хвілін(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 13 верасня 2018.
- ↑ Нападаючы ФК"Дынама" Фёдар Смолаў перайшоў у «Урал» на правах арэнды Архівавана 5 лютага 2016.
- ↑ Агент Смолава: «Фёдар пайшоў у арэнду ў „Урал“, пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы»
- ↑ Балельшчыкі «Урала» прызналі Смолава найлепшым іграком каманды ў верасні (руск.)
- ↑ Смолаў падпісаў кантракт з «Краснадарам» на чатыры года
- ↑ Смолаў забіў свой першы гол за «Краснадар»
- ↑ «Краснадар» — «Кубань»: гол Смолава ў вароты «Кубані»
- ↑ «Лакаматыў» абвясціў аб трансферы Смолава
- ↑ «Локомотив» и «Сельта» подтвердили переход Смолова
- ↑ Футбол. Федор Смолов перешел из "Локомотива" в московское "Динамо"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 16 студзеня 2022.
- ↑ Еўра-2013 (U-21). Кваліфікацыя. Плэй-оф. Першы матч. Расія ўзяла верх над Чэхіяй
- ↑ Таварыскі матч. Зборная Расіі згуляла ўнічыю з ЗША
- ↑ "Смолаў устанавіў рэкорд для пачаткоўцаў зборнай Расіі". Спорт-Экспрэс. news.sport-express.ru. 2012-11-14. Праверана 2012-11-15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фёдар Міхайлавіч Смолаў
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Масква
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Сельта
- Ігракі ФК Краснадар
- Ігракі ФК Урал Екацярынбург
- Ігракі ФК Анжы
- Ігракі ФК Феенорд