Пачынаў займацца футболам у родным Мілераве, пасля трапіў у дзіцячую школу маскоўскага ЦСКА, але неўзабаве далучыўя да іншага маскоўскага клуба «Ніка». У 2005 годзе перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», дзе спачатку гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубам ніжэйшых дывізіёнаў, а з 2008 года стаў трывала гуляць у асноўным складзе чыгуначнікаў.
У чэрвені 2013 года перайшоў у маскоўскі «Спартак», дзе таксама стаў трывалым іграком асновы, а ў 2006 годзе быў таксама абраны капітанам каманды. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Спартаком»[3] і неўзабаве стаў іграком грозненскага «Ахмата»[4], дзе гуляў да ліпеня 2020 года.
У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Хімак». Пакінуў клуб у студзені 2023 года, а ў лютым перабраўся ў «Пары Ніжні Ноўгарад», дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У верасні 2023 года далучыўся да кастрамскога «Спартака» з Другой лігі.