Перайсці да зместу

Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь
скарочана — МП
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Міністр Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў
Сайт minprom.gov.by/by/welcom…

Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Беларусі. З 27 чэрвеня 2024 года пасаду міністра займае Аляксандр Яфімаў[1].

  • Міністр — Аляксандр Яфімаў
  • Першы намеснік Міністра — Аляксандр Агароднікаў
  • Намеснікі Міністра:
    • Намеснік Міністра — Аляксей Казлоў
    • Намеснік Міністра — Андрэй Кузняцоў
    • Намеснік Міністра — Дзмітрый Харытончык
  • правядзенне навукова-тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы дзяржаўных арганізацый, падначаленых Мінпраму, і гаспадарчых таварыстваў, акцыі (часткі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраванне Мінпраму, з мэтай задавальнення патрэб народнай гаспадаркі і насельніцтва краіны ў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, таварах народнага спажывання і паслугах;
  • распрацоўка прагназавання вытворча-тэхнічнага і фінансава-эканамічнага развіцця адпаведных галін;
  • удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні праграм развіцця прыярытэтных галін прамысловасці;
  • развіццё супольна з іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання знешнегандлёвай дзейнасці шляхам нарошчвання экспарту тавараў (паслуг), якія вырабляюцца дзяржаўнымі арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі, прыцягненне замежных інвестыцыяў, стварэнне камерцыйных арганізацый з замежнымі інвесціраваннямі.

Паўнам��цтвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • ухваленне пастановаў аб стварэнні, пераўтварэнні і касаванні падпарадкаваных устаноў;
  • атрыманне звестак з устаноў Статыстычнага камітэта;
  • стварэнне міжведамасных камісіяў і правядзенне нарадаў аб прамысловасці з спецыялістамі;
  • запыт ва ўстановах звестак аб прамысловасці.

Зноскі

  1. Міністрам прамысловасці Беларусі назначаны Яфімаў
  2. Структура Міністэрства прамысловасці(недаступная спасылка). Аб міністэрстве. Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2018. Праверана 20 жніўня 2018.
  3. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 980 (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (8 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.