Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Выгляд
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Абрэвіятура | Мінфін РБ |
Краіна | |
Адрас | Мінск, вул. Савецкая, д. 7 |
Тып арганізацыі | міністэрства фінансаў[d] |
Кіраўнікі | |
Міністр | Юрый Селіверстаў |
Першы намеснік | Дзмітрый Кійко |
Намеснікі | Уладзіслаў Татарыновіч, Вольга Тарасевіч, Алена Печань[1], Павел Лемех[2] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 25 жніўня 1991 |
Бюджэт | 278 млрд рублёў[3] (2009 год; 99,2 млн $[4]) |
Даччыныя арганізацыі | «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант» |
minfin.gov.by |
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (Мінфін Беларусі) — орган дзяржаўнага кіравання падпарадкаваны Ураду Беларусі, упаўнаважаны кіраваць дзяржаўным скарбам. Міністр фінансаў прызначаецца і здымаецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а намеснікі міністра — Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
З 4 чэрвеня 2020 года года пасаду міністра займае Юрый Міхайлавіч Селіверстаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральны апарат — 9 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 9 упраўленняў, па адным аддзеле, інспекцыі і групе, а таксама дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей[1];
- 7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска;
- Прадпрыемствы «Белдзяржстрах», «Беларуская нацыян��льная перастрахавальная арганізацыя», «Белэксімгарант», «Гомельскі Крышталь», «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Мінфіна РБ», «Папяровая фабрыка дзяржаўных знакаў» (Барысаў), «Крыптатэх», «Мінская фабрыка друку», «Белбланкавыд», «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»;
- Навучальныя ўстановы — Мінскі фінансава-эканамічны каледж, Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК) Мінфіна[5].
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]- парадкаванне, кіраванне і ўзгадненне фінансавай дзейнасці ведамстваў урада;
- выкарыстанне скарбу для павышэння выніковасці вытворчасці і дзяржаўных прыбыткаў;
- распрацоўка прапаноў аб пазычанні;
- павышэнне выніковасці падаткаабкладання і выканання дзяржаўнага бюджэту;
- прыцягненне, выкарыстанне і пагашэнне знешніх дзяржаўных пазык;
- нагляд за захаваннем зацікаўленасцей дзяржаўнага скарбу;
- парадкаванне гандлю каштоўнымі металамі і камянямі і стварэнне іх запасу;
- парадкаванне распрацоўкі і вытворчасці бяспечных папер;
- нагляд за страхаваннем;
- ліцэнзаванне і нагляд за выкананнем выдадзеных дазволаў;
- парадкаванне рахункаводства і справаздачнасці;
- парадкаванне і нагляд за выкананнем заканадаўства аб аўдыце;
- нагляд за выпускам, абаротам і пагашэннем каштоўных папер.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]- атрыманне на свой запыт ад устаноў звестак аб выкарыстанні дзяржаўных сродкаў, а таксама рахункаводчыя справаздачы аб выкананні абавязкаў перад дзяржавай;
- атрыманне на свой запыт ад выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска зводы мясцовых бюджэтаў і справаздачы аб іх выкананні;
- прыпыненне выдаткоўвання дзяржаўных сродкаў атрымальнікам, якія не падаюць ва ўстаноўленыя тэрміны справаздачы аб іх выкарыстанні, выкарыстоўваюць іх не па прызначэнні або атрымалі іх незаконна;
- выдача пазык паводле дзяржаўнага бюджэту і ўкладанне вольных сродкаў у каштоўныя паперы ці гаспадарчую дзейнасць;
- выдача на запыт выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска пазык на выкананне мясцовых бюджэтаў, абумоўленых іх пагашэннем да канца справаздачнага года;
- пакрыццё страт зводных бюджэтаў абласцей і Мінска пры змяншэнні прыбыткаў ці павелічэнні выдаткаў мясцовых бюджэтаў;
- спагнанне са зводных бюджэтаў абласцей і Мінска сродкаў у дзяржаўны бюджэт пры ўхваленні Саветамі дэпутатаў пастаноў, што змяншаюць прыбыткі ці павялічваюць выдаткі дзяржаўнага бюджэту;
- спагнанне незаконна атрыманых ці не па прызначэнні скарыстаных сродкаў бюджэту, а таксама запазычанасцей і адсоткаў па бюджэтных пазыках;
- выдаткоўванне сродкаў да ўхвалення закона аб рэспубліканскім бюджэце на бягучы год у памеры 1/12 ад мінулагодніх выдаткаў;
- выпатрабаванне дадзеных аб прыбытках і выдатках дзяржаўных пазабюджэтных сродкаў і сродкаў ад прыбытковай дзейнасці бюджэтных устаноў;
- выдача банкам загадаў аб прыпыненні разлікаў рахункаў распарадчыкаў дзяржаўных сродкаў пры парушэнні імі заканадаўства;
- праверка выкарыстання дзяржаўных сродкаў[6].
Зноскі
- ↑ а б Кіраўніцтва Міністэрства фінансаў . Міністэрства фінансаў РБ. Праверана 20 лістапада 2020.
- ↑ Рэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2011. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 2010).
- ↑ Арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству фінансаў (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства фінансаў РБ (26 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2010. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1585 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (26 жніўня 2010).(недаступная спасылка)