Гомельскі радыёзавод
Выгляд
Гомельскі радыёзавод | |
---|---|
Тып | бізнес |
Заснаванне | 1969 |
Адрас | |
Сайт | radiozavod.com |
Гомельскі радыёзавод (да 1975 г. завод металаканструкцый «Прамень»[1]) — буйное прамысловае прадпрыемства з шырокімі тэхналагічнымі мажлівасцямі вырабу з мэталу, пластмасы і дрэва. У савецкі час прадпрыемства выпускала прылады касмічнай сувязі і мела больш за 7 тыс. супрацоўнікаў[2]. На 2010 год большасць вырабаў паставіла за мяжу[3].
12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць завода[4]. У жніўні таго ж года да санкцый супраць Гомельскага радыёзаводу далучылася Вялікабрытанія[5].
Вырабы
[правіць | правіць зыходнік]- Рамонт радыёлакацыйнай тэхнікі, выраб зборна-разборных мачтаў тыпу «Унжа»
- Сельгастэхніка: перасоўныя дажджавальныя машыны і вадаводы для іх, дажджавальныя машыны кругавога тыпу, выдаляльнік бацьвіння (з гародніны: цыбуля, морква), транспарцёр для ўборкі гародніны (прыстасаваны для капусты), прычэп трактарны ПТС-4,5, у тым ліку з падвойнымі бартамі
- Абсталяванне для ўстановаў грамадскага харчавання: пліта электрычная прамысловая, шафа для смажання, мясарубка электрычная
- Электрапліткі 1- і 2-х канфоркавыя
- Камплект пячной фурнітуры: каласнік, веснічка топачная, веснічка паддувала, пліта 2-х канфоркавая
- Устаноўкі водаачышчальныя прадукцыйнасцю ад 100 да 800 м³ у суткі (ачыстка вады ад жалеза для мястэчак).
- Мэбля драўляная, шкляная, і фурнітура для яе.
- Вырабы з пластмасы (змацоўкі, посуд, заціскі для фіранак).
- Шампуры.
- Паслугі па вытворчасці металавырабаў, у тым ліку буйнагабарытных металаканструкцый, гальванапакрыццю, радыёмантажнай, штамповачнай, зборачнай вытворчасці па замове.
- Асфальтабетонныя заводы.
- Вытворчасць пластмасавых вырабаў па замове.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гомельскі радыёзавод // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 5. — С. 348. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0.
- ↑ Занядбаная савецкая спадчына(недаступная спасылка). Грамадзтва. Радыё «Свабода» (8 сьнежня 2011).
- ↑ Вольга Халадовіч. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка наведаў шэраг прадпрыемстваў Гомеля . Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (22 чэрвеня 2011).
- ↑ Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну . Новы час (12 мая 2023).
- ↑ Великобритания ввела санкции против гражданина Словакии Мкртычева, подозреваемого в причастности к поставкам оружия из КНДР в Россию (руск.). Настоящее время (8 жніўня 2023).