Герман фон Айхгорн
Герман фон Айхгорн | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Hermann Emil Gottfried von Eichhorn | |||||||||
Нараджэнне |
13 лютага 1848[1] |
||||||||
Смерць |
30 ліпеня 1918[1] (70 гадоў) |
||||||||
Месца пахавання | |||||||||
Ваенная служба | |||||||||
Гады службы | 1866 — 1918 | ||||||||
Прыналежнасць |
Прусія Германская імперыя |
||||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||||
Званне | |||||||||
Камандаваў |
18-я пяхотная брыгада 9-я пяхотная дывізія XVIIІ корпус 10-я Армія Heeresgruppe Eichhorn-Wilna Heeresgruppe Eichhorn-Kiew |
||||||||
Бітвы | |||||||||
Узнагароды |
|
||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ге́рман фон Айхго́рн (ням.: Hermann von Eichhorn, 13 лютага 1848, Брэслаў (Сілезія) — 30 ліпеня 1918, Кіеў) — нямецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч, прускі генерал-фельдмаршал (24 снежня 1917).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1866 годзе паступіў у 2-і гвардзейскі пяхотны полк. Удзельнік аўстра-прускай вайны і франка-прускай вайны. Служыў у генеральным штабе. У 1901—1904 — камандзір 9-й дывізіі. З 1 мая 1904 камандзір XVIII армейскага корпуса. З 1912 года — генерал-інспектар 7-й вайсковай інспекцыі. Перад вайной выйшаў у адстаўку, у жніўні 1914 залічаны ў рэзерв.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны некаторы час заставаўся па-за справамі. 26 студзеня 1915 года прызначаны камандуючым сфарміраванай на Усходнім фронце 10-й арміяй, разгорнутай ад Цільзіта да Інстэрбурга. У склад 10-й арміі ўвайшлі XXXVIII і XXXIX рэзервовыя карпусы, XXI армейскі корпус, 5-я гвардзейская пяхотная і Кёнігсбергская ландверная дывізіі, а таксама Цільзіцкі атрад. Камандаваў арміяй у Мазурскай бітве, падчас свянцянскага прарыву.
18 жніўня 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite, а ўжо 28 верасня атрымаў да яго дубовыя галіны.
З 30 ліпеня 1916 года — камандуючы групы армій, у якую ўваходзілі 10-я і 8-я арміі. У сакавіку 1916 года паспяхова супрацьстаяў ўдару 2-й рускай арміі ў ходзе Нарачскай аперацыі ў напрамку на Свянцяны-Вілька-Мір. У канцы 1917 — пачатку 1918 года група армій Айхгорна дзейнічала ў Прыбалтыцы і Беларусі.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і заключэння Брэсцкага міру кіраваў акупацыяй Паўднёвай Беларусі, Украіны і Поўдня Расіі. C 31 сакавіка 1918 года — галоўнакамандуючы групы армій «Кіеў». Узначаліў адміністрацыю акупаваных абласцей Украіны (за выключэннем знаходзячыхся пад кіраваннем аўстра-венгерскай адміністрацыі частак Валынскай, Падольскай, Херсонскай і Екацерынаслаўскай губерняў), а таксама Крым, Таганрог, і паўднёвыя раёны Беларусі, Данской вобласці, часткі Варонежскай і Курскай губерняў.
30 ліпеня 1918 года быў забіты ў Кіеве эсерам Б. М. Данскім, якія кінуў у фельдмаршала бомбу побач з яго штаб-кватэрай на куце Екацярынінскай вуліцы і Ліпскага завулка. Разам з Айхгорном загінуў яго ад’ютант капітан Вальтэр фон Дрэслер. 1 жніўня было ўчынена развітанне з Айхгорнам і Дрэслерам ў кіеўскай кірхе св. Кацярыны, падчас якога эсэры планавалі замах на гетмана Скарападскага, але яно сарвалася. Цела фельдмаршала было ў той жа дзень адпраўлена ў Берлін з кіеўскага вакзала і 6 жніўня пахавана ў Берліне на могілках Інвалідэнфрыдхоф.
Падчас нямецкай акупацыі Кіева з лістапада 1941 па кастрычнік 1943 года імем Айхгорна была названая вуліца Хрэшчатык.
У мастацкай літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Уражанні кіяўлян ад забойства было апісана ў «Белай гвардыі» Міхаіла Булгакава:
Другая азнака прыйшла летам, калі Горад быў поўны магутнай пыльнай зелянінай, грымеў і грымеў і германскія лейтэнанты выпівалі мора содавай вады. Другая азнака была сапраўды жахлівай!
- Сярод белага дня, на Мікалаеўскай вуліцы, якраз там, дзе стаялі ліхачы, забілі не каго іншага, як галоўнакамандуючага германскай арміяй на Украіне, фельдмаршала Айхгорна, недатыкальнага і гордага генерала, страшнага ў сваёй магутнасці, намесніка самога імператара Вільгельма! Забіў яго, само сабой зразумела, працоўны і, само сабой зразумела, сацыяліст. Немцы павесілі праз дваццаць чатыры гадзіны пасля смерці германца не толькі самога забойцу, але нават і рамізніка, які падвёз яго да месца здарэння. Праўда, гэта не ўваскрасіла ніколькі знакамітага генерала...
у рамане «Шукаць, заўсёды шукаць!» С. Р. Сяргеева-Цэнскага:
Першага жніўня ў Кіеве сярод белага дня на вуліцы быў забіты галоўнакамандуючы нямецкай арміі, якая заняла Украіну, фельдмаршал Айхгорн, а ўслед за тым пачалі свой адыход немцы, так як іх справы на Захадзе былі дрэнныя і наспявала германская рэвалюцыя. Разам з немцамі убрался і гетман Паўло, але застаўся Пятлюра з пятлюраўцамі, і шмат сталі казаць каля Лёні аб якім-то бацьку Махно, які з'явіўся ў Гуляй-поле.
і ў іншых творах.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #117497819 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #117497819 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Самы гучны тэрарыстычны акт перыяду ўкраінскай рэвалюцыі Архівавана 5 сакавіка 2010.
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ва Уроцлаве
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Інвалідэнфрыдгоф
- Генерал-фельдмаршалы (Германская імперыя)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
- Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Ахвяры забойстваў
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Удзельнікі франка-прускай вайны