Вароты Мінска
Славутасць | |
«Вароты Мінска» | |
---|---|
53°53′30″ пн. ш. 27°33′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Сталінская архітэктура |
Архітэктар | Барыс Рафаілавіч Рубаненка |
Будаўніцтва | 1947—1952 гады |
Статус |
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000066 Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000067 |
Вышыня | 30 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Вароты Мінска» — два жылыя дамы ў Мінску, размешчаныя па адрасе вул. Кірава, № 1 (вул. Бабруйская, 13, вул. Ленінградская, 7) і № 2 (вул. Бабруйская, 15, вул. Ульянаўская, 34). З’яўляюцца часткай архітэктурнага ансамбля на Прывакзальнай плошчы. Узведзены ў 1947—1952 гг. паводле праекта архітэктара Барыса Рубаненкі[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дамы выкананы па аднолькавай архітэктурна-планіровачнай схеме. Дом № 1 разлічаны на 106 кватэр, дом № 2 — на 129. На першых паверхах месцяцца магазіны, банкі, аптэкі, кафэ і рэстараны. У савецкія часы таксама размяшчаліся паліклініка, дзіцячая дашкольная ўстанова і прадпрыемствы бытавога абслугоўванн��. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя кожнага з дамоў складаецца з падоўжанага пяціпавярховага крыла і адзінаццаціпавярховай вуглавой вежы. Фасады крылаў маюць на ўзроўні 4-га паверха стужку балконаў, шэраг магутных пілонаў і 2 праезныя аркі ва ўнутрыквартальныя двары. 1-ы паверх вежаў вылучаны вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі. Будынак упрыгожаны арнаментальнымі рэльефамі, картушамі, па вуглах пінаклямі[1].
Вежы будынкаў маюць двух’ярусную форму. Іх рытміку ствараюць лоджыі, разнастайныя аконныя праёмы, пілястры[1]. На адной з вежаў знаходзіцца трафейны нямецкі гадзіннік, найбуйнейшы ў Беларусі, з дыяметрам цыферблата 3,5 м, на іншай — літы герб БССР. Па вуглах вежы ўпрыгожаны чатырма скульптурамі, дзве з іх развіваюць ваенную тэму — «Партызанка» (скульптар В. Палійчук) і «Салдат» (скульптар Анікейчык); іншыя адносяцца да тэмы мірнай працы — «Сялянка» (скульптар А. Заспіцкі) і «Рабочы» (скульптар В. Палійчук)[2]. У перыяд 1972—1975 гадоў яны, разам з некаторымі іншымі дэкаратыўнымі элементамі былі дэмантаваны з прычыны зносу матэрыялу (бетону) і небяспекі абвальвання, але ў 2004 годзе адноўлены і зроблены з больш лёгкага і трывалага матэрыялу — сілуміну.
Вучань Барыса Рубаненкі, акадэмік архітэктуры і заслужаны архітэктар Беларусі Юрый Градаў адзначае, што «„ўязныя вароты“ сталі нязменным сімвалам Мінска з той прычыны, што аўтар праекта здолеў адчуць і падкрэсліць вельмі важную гістарычную паралель: вежы Прывакзальнай плошчы прынялі гістарычную эстафету ад традыцыйных драўляных вежаў старадаўняга мінскага Замчышча, якія таксама былі ў свой час уязной брамай. І гэта архітэктурная і гістарычная пераемнасць надала ім асаблівую пераканаўчасць і прывабнасць».
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Вежа з дваровага фасада
-
Архітэктура вежы
-
Перспектыва вуліцы Кірава ў бок чыгуначнага вакзала
-
Выгляд з боку Прывакзальнай плошчы
-
Бакавое крыло
Зноскі
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ М. Л. КАРПЯНКОВА СІНТЭЗ МАСТАЦТВАЎ У АРХІТЭКТУРЫ МІНСКА 1945 — 1950-х ГАДОЎ Архівавана 13 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вароты Мінска
- Вароты Мінска на сайце «Архіварта»