Перайсці да зместу

Анатоль Аляксандравіч Воінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аляксандравіч Воінаў
Дата нараджэння 11 снежня 1934(1934-12-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1995(1995-03-19) (60 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Пятровіч Воінаў
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1967)
Навуковае званне
Партыя
Працаваў у гарадах Мінск
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР — 1980

Анатоль Аляксандравіч Воінаў (11 снежня 1934, г. Менск — 19 сакавіка 1995) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Кандыдат архітэктуры (1967), дацэнт (1968)[1].

Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Аляксандра Воінава. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут ў 1958 годзе. З 1958 года працаваў у інстытуце Белдзяржпраект. З 1963 года — старэйшы выкладчык, дацэнт кафедраў архітэктуры і горадабудаўніцтва, з 1983 года — загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, з 1985 года — дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1980 года. Пражываў у г. Мінску[2].

Рэстаран «Заслаўе» на Заслаўскім вадасховішчы

Асноўныя працы: Інстытут матэматыкі АН БССР (1964), лабараторны корпус Інстытута фізікі АН БССР (1963), 1-я чарга Вылічальнага цэнтра ЦСУ БССР на Партызанскім праспекце (1965) у Мінску, 120-кватэрныя жылыя дамы ў Светлагорску (1966). Удзельнічаў у распрацоўцы серыі № 1-434 тыпавых праектаў жылых дымоў, праектаванні зон адпачынку ў раёнах возера Нарач і Заслаўскага вадасховішча.

Навуковыя працы ў галіне гісторыі савецкай архітэктуры: навучальны дапаможнік «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Савецкі перыяд» (Мінск, 1975), манаграфіі — «Жыллёвае будаўніцтва ў БССР» (Мінск, 1980, 1985), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (Мінск, 1973, 1986 у аўтарскім калектыве).

Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за двухтомнае выданне па гісторыі архітэктуры Беларусі (з У. А. Чантурыя).

  • Архитектура Советской Белоруссии. — М., 1973 (в соавт.)
  • Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975 (совм. с С. Ф. Самбуком)
  • И. Г. Лангбард. — Мн., 1976
  • Жилищное строительство в Белорусской ССР. — Мн., 1980

Зноскі

  1. Воинов Анатолий Александрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. а б Воинов Анатолий Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)