Гомельская і Жлобінская епархія
Гомельская і Жлобінская епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр | Гомель |
Заснавана | 1907 |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан (Нешчарэт) (з 7 чэрвеня 2012) |
Вікарныя епіскапы | Амвросій (Шаўцоў) |
Кафедральны храм | Петрапаўлаўскі сабор, Гомель |
Другі кафедральны храм | Свята-Троіцкая царква (Жлобін) |
Статыстыка | |
Благачынняў | 10 |
Храмаў | 126 |
Сайт | eparhiya.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гомельская і Жлобінская епархія — епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заснавана 20 ліпеня 1990 як Гомельская і Мазырская епархія. Пасля аднаўлення Тураўскай епархіі, да якой адыйшоў Мазыр, атрымала цяперашнюю назву. Раней (1907—1935) існавала Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1907 годзе было створана Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі (існавала да 1935 года) на чале з вікарным епіскапам, які меў тытул «епіскап Гомельскі». Першым епіскапам быў праасвяшчэннейшы Мітрафан (Краснапольскі), былы рэктар Магілёўскай духоўнай семінарыі.
Пасля рэвалюцыі 1917 года значная частка Гомельшчыны апынулася ў складзе РСФСР. З 1919 года да 1926 год існавала Гомельская губерня, куды ўвайшлі 8 паветаў скасаванай Магілёўскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У 1923 годзе была створана Гомельская епархія, якая прымкнула да абнаўленцкай царквы. У 1924 годзе частка духавенства і міран на чале з епіскапам Ціханам далучылася да РПЦ Маскоўскага Патрыярхату і да 1934 года існавалі два епархіяльныя ўпраўленні[1].
У межах Гомельскай і Жлобінскай епархіі існуе Светлагорскае вікарыяцтва, епіскапам якога з’яўляецца Амвросій (Шаўцоў).
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Епархія аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Жлобінскага, Кармянскага, Лоеўскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага, Чачэрскага раёнаў і г. Гомеля (Гомельская вобласць).
Благачынні (Дабрачынні)
[правіць | правіць зыходнік]- Буда-Кашалёўскае
- Гомельскае гарадское
- Гомельскае раённае
- Добрушскае
- Жлобінскае
- Лоеўскае
- Рагачоўскае
- Рэчыцкае
- Светлагорская
- Чачэрскае
Манастыры
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікольскі мужчынскі манастыр (Гомель)
- Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр (Гомель)
- Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр
- Свята-Успенскі Казіміраўскі жаночы манастыр
Епіскапы
[правіць | правіць зыходнік]- Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі
- Мітрафан (Краснапольскі) (11 лютага 1907 — 3 лістапада 1912)
- Варлаам (Рашанцаў) (13 студзеня 1913 — 3 верасня 1923)
- Гомельская епархія
- Нікан (Дзегцярэнка) (1924 — сакавік 1925) ч/к, еп. Магілёўскі
- Ціхан (Шарапаў) (22 сакавіка 1925 — 17 сакавіка 1934)
- Варлаам (Пікалаў) (1926) ч/к, еп. Кашырскі
- Стэфан (Адрыяшанка) (1933) ч/к
- Серафім (Кокатаў) (17 снежня 1934 — 27 мая 1935, не змог уступіць у кіраванне епархіяй)
- Паўлін (Крошачкін) (1935 — 24 кастрычніка 1936) ч/к
- Рыгор (Барышкевіч) (24 кастрычніка 1943 — красавік 1946) з 1944 у эміграцыі
- Арыстарх (Станкевіч) (29 ліпеня 1990 — 23 красавіка 2012)
- Леанід (Філь) (23 красавіка — 7 чэрвеня 2012) ч/к, еп. Рэчыцкі
- Сцяфан (Нешчарэт) (з 7 чэрвеня 2012 па цяперашні час)
Дапаможныя епіскапы
[правіць | правіць зыходнік]- Амвросій (Шаўцоў) (з 23 жніўня 2019)[2]