Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр (Гомель)
Выгляд
Манастыр | |
Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр | |
---|---|
52°25′36″ пн. ш. 30°59′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр ― праваслаўны жаночы манастыр у горадзе Гомелі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1899 годзе са стараверскага мужчынскага манастыра быў утвораны праваслаўны жаночы. Быў закрыты пад канец 1920-х гадоў. У 1943 годзе быў часова адкрыты і ў пасляваенны час ізноў закрыты.
У 1992 годзе была арганізавана жаночая манаская грамада. Спачатку манастыр месціўся ў будынку Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення, потым пераехаў ва ўласны будынак. 1 красавіка 1993 года грамада атрымала статус жаночага манастыра ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці. У верасні 2004 года манастыру быў перададзены былы гомельскі Дом міласэрнасці з дамавым храмам[1].
Святыні
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс Ціхвінскай іконы Божай Маці.
- Спіс іконы Божай Маці «Знаменне».
- Іконы з машчамі св. Іаана Кармянскага , св. Ефрасінні Полацкай.
- Мошчы чарнігаўскіх святых: свяціцеля Феадосія, архіепіскапа Чарнігаўскага, прападобнага Лаўрэнція Чарнігаўскага і свяціцеля Філарэта.
- Святая крыніца Казанскай іконы Божай маці.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свято-Тихвинский женский монастырь, г. Гомель Архівавана 6 лютага 2020. на monasterium.by
- Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр (Гомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)