Магілёўская духоўная семінарыя
Магілёўская духоўная семінарыя | |
---|---|
Год заснавання | 1757 |
Канфесія | Праваслаўе |
Царква | Руская Праваслаўная Царква |
Размяшчэнне | Магілёў |
Магілёўская духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Магілёўскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтавала святароў і царкоўных служак. Існавала ў 1757—1918 гадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Семінарыя адкрыта ў 1757 г. годзе архіепіскапам Георгіем Каніскім на базе брацкай школы. Пры ім распачата будаўніцтва асноўнага вучэбнага корпуса і дома-інтэрната.
У 1758 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна пастанавіла штогод вылучаць на Магілёўскую семінарыю па 400 рублёў. Праграма Магілёўскай школы нічым не адрознівалася ад праграм іншых семінарый таго часу, таму што ў ёй былі тыя ж класы — сінтаксісу, інфіма, рыторыкі, філасофіі і багаслоўя. Архіепіскапа Георгія займалі літаральна ўсе пытанні школы. Ён запрашаў выкладчыкаў з Кіева, складаў праграмы, друкаваў падручнікі, прызначаў дараванне настаўнікам, размяркоўваў курсы навучання, ставіў на чале Семінарыі дасведчаных кіраўнікоў.
Першыя гады існавання семінарыі былі вельмі складанымі з-за таго таго, што семінарыя існавала ў варожым каталіцкім асяроддзі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння Магілёўскай епархіі да Расійскай імперыі ў 1772 годзе для семінарыі пачаліся спакойныя часы.
У 1799 годзе ў Магілёўскай семінарыі была заснавана прафесійная капэла, якая карысталася папулярнасцю на тэрыторыі Беларусі.
У 1889 годзе Магілёўская духоўная семінарыя стала цэнтрам святкавання 50-годдзя вяртання ўніятаў Заходняга края ў праваслаўе.
Зачынена бальшавікамі ў 1918 годзе.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Ігумен Іаасаф (1 сакавіка 1798 — ?)
- Венедыкт (Грыгаровіч) (1814—1821)
- Мялецій (Леантовіч) (1821—1823)
- Аркадзь (Фёдараў) (1823—1824)
- Іаанікій (Абразцоў) (жніўня 1824—1825)
- Арсеній (Масквін) (25.08. 1825 — ?)
- Гаўрыіл (Васкрасенскі) (1827—1829)
- Палікарп (Радкевіч) (15.07. 1829—1836)
- Сафонія (Сакольскі) (13 лютага 1847—1848)
- Павел (Дабрахотаў) (29 студзеня 1859—1863)
- Паладый (Ганкевіч) (26 красавіка 1863—1871)
- Аляксандр (Заке-Закіс) (10 лістапада 1871—1883)
- Сергій (Сокалаў) (1884—1887)
- Мікалай (Зёраў) (16.11. 1887—1889)
- Ціхан (Марошкін) (1889—1891)
- Іаанікій (Надзеждзін) (19 верасня 1891—1893)
- Міхаіл (Ермакоў) (1893)
- Аркадзій (Карпінскі) (кастрычнік 1893—1895)
- Міхаіл (Цемнарусаў) (1895—1897)
- Міхаіл Іванавіч Саваіцкі (1897—1901)
- Мітрафан (Краснапольскі) (1902—1907)
- Мікалай Андрэевіч Зяфіраў, протаіерэй (з 10 лютага 1907 года)
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі — беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і педагог.
- Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881—1931) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык.
- Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч (1835—1913) — беларускі краязнавец і этнограф.
Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Іванавіч Юркевіч (1816—1876) — рэлігійны i грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг
- Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі — выкладчык Магілеўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Магілёўскай семінарыі Архівавана 18 снежня 2021.
- Семінарыя Магілёўская духоўная на сайце «Рускае праваслаўе»