Перайсці да зместу

Бабруйская епархія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабруйская епархія
Агульныя звесткі
Краіна Беларусь
Епархіяльны цэнтр Бабруйск
Заснавана 2004
Кіраванне
Кіруючы архірэй епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім (Беланожка) 22 красавіка 2007)
Кафедральны храм Свята-Мікольскі кафедральны сабор
Статыстыка
Прыходаў 55 (2012 год)[1]
Святароў 42 (2012 год)[1]
Сайт bobruisk.hram.by
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бабруйская епархія — епархія Рускай Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Заснаваная 24 снежня 2004, шляхам вылучэння са складу Магілёўскай епархіі. Тэрыторыя ахоплівае 6 раёнаў Магілёўскай вобласці: Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі, Асіповіцкі.

Епіскап у цяперашні час Серафім (Беланожка)

У сакавіку 1923 года мітрапалітам Мінскім Мельхіседэкам (Паеўскім) заснавана Бабруйскае вікарыяцтва Мінскай епархіі. Епіскапам стаў Філарэт (Раменскі).

4 чэрвеня 1953 годзе Свяшчэнны Сінод РПЦ прызначыў на Бабруйскае вікарыяцтва рэктара Мінскай ДС і намесніка Жыровіцкага Успенскага манастыра архімандрыта Мітрафана (Гутоўскага), хіратанісаны 5 ліпеня 1953 года. Пасля перакладу епіскапа Мітрафана на Арлоўскую кафедру у епіскапа Бабруйскага 10 жніўня 1956 года хіратанісаны Лявонцій (Бондар), 5 мая 1961 года прызначаны епіскапам Новасібірскім.

Бабруйская епархія заснавана пастановай Свяшчэннага Сінода ад 24 снежня 2004 года, вылучэннем з Магілёўскай епархіі. Тытул кіруючага архірэя — «Бабруйскі і Асіповіцкі».

20 красавіка 2005 года Свяшчэнным сінодам прынята рашэнне пра змену тытула кіруючых архірэяў на «Бабруйскі і Быхаўскі».

Пастановай Свяшчэннага Сінода ад 27 снежня 2005 года Пётр (Карпусюк) быў вызвалены ад кіравання епархіяй. Часавае кіраванне епархіяй было даручана епіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію (Юшчуку).

27 сакавіка 2007 года епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім абраны іераманах Серафім (Беланожка).

Благачынні (Дабрачынні)

[правіць | правіць зыходнік]
Бабруйскае вікарыяцтва Мінскай епархіі
Бабруйская епархія

Зноскі