Перайсьці да зьместу

Нью-Ёрк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нью-Ёрк
лац. Ńju-Jork
анг. New York City
Нью-Ёрк
Герб Нью-Ёрку Сьцяг Нью-Ёрку
Дата заснаваньня: 1624
Краіна: Злучаныя Штаты Амэрыкі
Штат: Нью-Ёрк
Мэр: Эрык Адамз[d][1]
Плошча: 1214,4 км²
Вышыня: 25 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 8 550 405 чал.
шчыльнасьць: 7040,85 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Тэлефонны код: 212, 347, 646, 718, 917, 929
Паштовы індэкс: 100xx–104xx, 11004–05, 111xx–114xx, 116xx
Нумарны знак: 212, 347, 646, 718, 917, 929
Геаграфічныя каардынаты: 40°42′46″ пн. ш. 74°0′22″ з. д. / 40.71278° пн. ш. 74.00611° з. д. / 40.71278; -74.00611Каардынаты: 40°42′46″ пн. ш. 74°0′22″ з. д. / 40.71278° пн. ш. 74.00611° з. д. / 40.71278; -74.00611
Нью-Ёрк на мапе ЗША ±
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nyc.gov

Нью-Ёрк (па-ангельску: New York City) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых мэгаполісаў сьвету[2][3]. Разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штату Нью-Ёрк на беразе Атлянтычнага акіяна. Адміністрацыйна падзелены на 5 раёнаў: Мангэтан, Бронкс, Бруклін, Кўінз, Стэйтэн-Айлэнд. Нью-Ёрк быў заснаваны ў пачатку XVII стагодзьдзя галяндзкімі асаднікамі, першапачатковы назоў — Новы Амстэрдам[4].

Асноўныя славутасьці разьмешчаныя ў Мангэтане. Сярод іх: вядомыя небасягі (Эмпайр-Стэйт-Білдынг, Крайсьлер-Білдынг), будынак чыгуначнага вакзалу Гранд Цэнтрал, Ракфэлер-Цэнтар, Музэй Гугенгайма (жывапіс), Амэрыканскі музэй прыродазнаўства, штаб-кватэра ААН. Нью-Ёрк ёсьць сусьветным горадам, а таксама культурным, фінансавым, высокатэхналягічны[5], забаўляльным і мэдыйным цэнтрам. Ён мае значны ўплыў на міжнародны гандаль, сыстэму ахову здароўя, навуковую прадукцыю, дасьледаваньні, разьвіцьцё тэхналёгіяў, адукацыю, палітыку, турызм, мастацтва, моду і спорт. Нью-Ёрк ёсьць важным цэнтрам міжнароднай дыпляматыі, бо тут месьціцца штаб-кватэра ААН[6][7], і часам згадваецца як найважнейшым горадам плянэты[8] і сталіцай сьвету[9][10]. З больш чым 20,1 мільёнамі чалавек у сталічным статыстычным арэале і 23,5 мільёнамі ў камбінаваным статыстычным арэале паводле стану на 2020 год, Нью-Ёрк ёсьць адным з самых населеных мэгаполісаў сьвету[11]. У Нью-Ёрку размаўляюць на 800 мовах, што робіць яго самым лінгвістычна разнастайным горадам сьвету. Горад выконвае закон аб правах, які гарантуе прытулак для тых, хто мае патрэбу ў ім, незалежна ад іхнага іміграцыйнага статусу[12].

На тэрыторыі, якую сёньня займае горад Нью-Ёрк[a], задоўга да зьяўленьня тут эўрапейцаў, жылі такія індзейскія плямёны, як манахатоў і канарсі. Гэта пацьвярджаюць знаходкі наканечнікаў стрэлаў і іншых артэфактаў у раёнах гораду, не забудаваных будынкамі, як, напрыклад, Інўуд-Гіл-Парк і Рывэрсайд-Парк.

Першы дакумэнтальна пацьверджаны візыт эўрапейцаў у гавань Нью-Ёрку адбыўся ў 1524 годзе дасьледнікам Джаваньні да Вэраццана[13]. Ён агалосіў гэтую тэрыторыю ўласнасьцю Францыі і назваў яе Новы Ангулем (франц. Nouvelle Angoulême)[14]. Гішпанская экспэдыцыя, ачоленая партугальскім капітанам Эштэванам Гомішам і накіраваная імпэратарам Карлам V, прыбыла ў гавань Нью-Ёрку ў студзені 1525 году. Вусьце ракі Гудзон было нанесеная на мапу, а гішпанцы далі рацэ назву Рыё-дэ-Сан-Антоніё[15]. У 1609 годзе ангельскі дасьленік Гэнры Гадсан наноў адкрыў гавань Нью-Ёрку падчас пошуку Паўночна-Заходняга праходу на ўсход на замову Галяндзкай Ост-Індзкай кампаніі[16]. Ён пракрочыў па рацэ, якую галяндцы называлі Паўночнай ракой (цяпер рака Гудзон), названай Гадсанам як Маўрыцыюс у гонар прынца Морыца Аранскага[17].

Галяндзкае панаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Падзеньне Новага Амстэрдаму» працы Жана Леона Жэрома Фэрыса.

Эўрапейскія селішчы зьявіліся ў 1626 годзе з галяндзкага селішча Новы Амстэрдам (нід. Nieuw Amsterdam) на паўднёвым ускрайку Мангэтану, аднак рост паселішча быў кволым[18]. Каб прыцягнуць новых засельнікаў, у 1628 годзе галяндцы ўладкавалі сыстэму патронаў, паводле якой заможныя галяндцы, званыя патронамі, якія прывезьлі як наймней 50 каляністаў, атрымлівалі зямлю, мясцовую палітычную аўтаномію і права браць удзел у прыбытковым гандлі футрам. Не зважаючы на такія прапановы, праграма не дала плёну[19]. З 1621 году Галяндзкая Вэст-Індзкая кампанія рабіла як манаполія ў Новых Нідэрляндах на падставе паўнамоцтваў, прадастаўленых Генэральнымі штатамі Нідэрляндаў. У 1639—1640 гадах, імкнучыся падштурхнуць эканамічны рост, кампанія адмовілася ад манаполіі на гандаль футрам, што прывяло да росту вытворчасьці і пашырэньню гандля прадуктамі харчаваньня, драўнінай, тытунем і рабамі[18][20].

У 1647 годзе Пітэр Стойвэсант стаў апошнім генэральным дырэктарам Новых Нідэрляндаў. Падчас ягонага кіраваньня насельніцтва рэгіёну павялічылася з 2 тысяч да 8 тысяч чалавек[21][22]. Стайвэсанту прыпісваюць паляпшэньне правапарадку, аднак ён заслужыў рэпутацыю дэспатычнага лідэра. Ён увёў правілы продажу сьпіртных напояў, спрабаваў усталяваць кантроль над Нідэрляндзкай рэфармацкай царквой і забараніў іншым рэлігійным групам адкрываць малітоўныя дамы[23].

Ангельскае панаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць кры��іцу]

У 1664 годзе ангельскія караблі захапілі горад, не сустрэўшы супраціву, і ён быў пераназваны ў Нью-Ёрк, у гонар герцага Ёрскага[24][25]. Умовы капітуляцыі дазвалялі галяндцам заставацца ў калёніі і карыстацца свабодай веравызнаньня[26]. У канцы Другой ангельска-галяндзкай вайны ў 1667 годзе галяндцы афіцыйна перадалі Нью-Ёрк ангельцам і наўзамен атрымалі калёнію Сурынам[27]. За часам Трэцяй ангельска-галяндзкай вайны 24 жніўня 1673 году галяндзкі флёт захапіў горад, але ўжо праз год паводле ўмоваў Ўэстмінстэркага міру вярнуў яго ангельцамі[28][29].

Некалькі міжплемянных войнаў сярод карэнных амэрыканцаў і эпідэміі, выкліканай кантактам з эўрапейцамі, прывялі да значнага зьмяншэньня насельніцтва індзейцаў ленапэ паміж 1660 і 1670 гадамі[30]. Да 1700 году колькасьць прадстаўнікоў гэтага племені скарацілася да 200 чалавек. Сам Нью-Ёрк перажыў некалькі эпідэміяў жоўтай ліхаманкі ў XVIII стагодзьдзі, страціўшы 10% свайго насельніцтва толькі ў 1702 годзе[31]. У пачатку XVIII стагодзьдзя Нью-Ёрк набыў значэньне як гандлёвы порт, будучы часткай калёніі Нью-Ёрк[32]. Горад быў цэнтрам рабства, гэтак да 1730 году 42% сем’яў гораду трымалі рабоў-афрыканцаў[33], іншых прывезеных афрыканцаў наймалі ў якасьці рабочай сілы, асабліва ў порце. Рабства стала неад’емнай часткай эканомікі гораду нароўні з банкаўскай і суднаходзкай справамі.

У 1735 годзе адбылося судовае паседжаньне ў Мангэтане, дзе Джона Пітэра Зэнгера абвінавачвалі ў нагаворы пасьля крытыкі ў бок губэрнатара калёніі Ўільяма Косьбі. Апраўдальны вырак у гэтай справе дапамог усталяваць свабоду прэсы ў Паўночнай Амэрыцы[34]. У 1754 годзе быў заснаваны Калюмбійскі ўнівэрсытэт[35].

Здабыцьцё незалежнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першая інаўгурацыя Джорджа Вашынгтона, якая адбылася ў Нью-Ёрку ў 1789 годзе.

У пачатку Вайны за незалежнасьць сучасная тэрыторыя гораду была арэнай важных бітваў. У выніку Бруклінскай бітвы ў Брукліне пачаўся вялікі пажар, у якім вялікая частка гораду згарэла, і ён да канца вайны патрапіў у рукі Вялікабрытаніі, пакуль амэрыканцы ізноў не завалодалі ім у 1783 годзе. Гэты дзень, пад назовам «Дзень эвакуацыі» (ангельцаў), доўга сьвяткаваўся ў Нью-Ёрку.

У студзені 1785 году асамблея Кангрэса Канфэдэрацыі зрабіла Нью-Ёрк сталіцай краіны[36]. Горад стаў першай сталіцай ЗША паводле канстытуцыі краіны[37]. Тут ладзілі інаўгурацыю першага прэзыдэнта дзяржавы Джорджа Вашынгтона, а Кангрэс ЗША сваё першае паседжаньне зладзіў у Фэдэрал-холе на Ўол-стрыт. Менавіта ў гэтым месьце Кангрэс распрацаваў Біль аб правах[37]. Вярхоўны суд правёў свае першыя арганізацыйныя пасяджэньні таксама ў Нью-Ёрку ў 1790 годзе. У 1790 годзе Нью-Ёрк упершыню абышоў Філадэлфію паводле колькасьці насельніцтва, стаўшы найвялікшым у краіне, аднак гэта не перашкодзіла ў канцы году перанесьці сталіцу ў Філадэлфію[38][39].

Выгляд на Брадўэй у 1840 годзе.

Цягам XIX стагодзьдзя насельніцтва гораду імкліва расло дзякуючы бурліваму прытоку вялікай колькасьці імігрантаў[40]. У 1811 годзе быў распрацаваны дальнабачны генэральны плян разьвіцьця гораду, паводле якога сетка вуліцаў была пашыраная, ахапіўшы ўвесь Мангэтан. Падчас Грамадзянскай вайны трывалыя гандлёвыя сувязі гораду з Поўднем, а таксама рост ягонага імігранцкага насельніцтва, прывялі да расколу паміж прыхільнікамі Зьвязу і прыхільнікамі Канфэдэрацыі, які дасягнуў найвышэйшай ступені ў «Заклічных мецяжах», найгоршых грамадзянскіх гармідараў у амэрыканскай гісторыі[41]. Большасьць удзельнікаў, якія чынілі бязладзьдзе, паходзілі з ірляндзкае працоўнае клясы[42]. Мяцежнікі нападалі на гарадзкую эліту, а таксама на мурынаў і іхную маёмасьць, бо паміж ірляндцамі і мурынамі дзесяцігодзьдзе існавала жорсткая канкурэнцыя за працу.

Пасьля вайны тэмп іміграцыі з Эўропы стромка ўзрос, і Нью-Ёрк стаў першым прыпынкам для мільёнаў людзей, якія прыбывалі ў Злучаныя Штаты ў пошуках новага і лепшага жыцьця. У 1886 годзе ў гавані Нью-Ёрку была ўсталяваная падораная Францыяй статуя Свабоды, якая хутка стала сымбалем ЗША і амэрыканскіх ідэалаў свабоды і міру[43].

Зьяднаньне гораду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Статуя Свабоды на тле Мангэтану.

У 1898 годзе горад Нью-Ёрк набыў сёньняшнія межы: перш ён складаўся з Мангэтану і Бронксу, далучанага да гораду з поўдня, ад акругі Ўэстчэстэр (заходні Бронкс у 1874 годзе, астатняя тэрыторыя — у 1895 годзе). У 1898, паводле новага законапраекту, была створаная новая муніцыпальная адзінка, першапачаткова названая Вялікі Нью-Ёрк. Новы горад быў падзелены на пяць раёнаў. Раёны Мангэтан і Бронкс пашырылі свае межы і пакрывалі цяпер тэрыторыю першапачатковага гораду і ўсю астатнюю частку Нью-Ёрскай акругі. Раён Бруклін складаўся з гораду Бруклін і некалькіх муніцыпалітэтаў ва ўсходняй частцы акругі Кінгс. Раён Кўінз быў заснаваны ў заходняй частцы акругі Кўінз і пакрываў некалькі невялікіх мястэчкаў і пасёлкаў, уключаючы Лонг-Айлэнд Сіці, Асторыю і Флашынг. Раён Стэйтэн-Айлэнд цалкам зьмясьціў акругу Рычманд. Усе былыя гарадзкія органы кіраваньня гэтых раёнаў былі скасаваныя. Праз год тэрыторыя акругі Кўінз, якая ня трапіла ў межы раёну Кўінз, стала акругай Наса (анг. Nassau)[b]. Адкрыцьцё Нью-Ёрскага мэтрапалітэну ў 1904 годзе, спачатку пабудаванага як асобныя прыватныя сыстэмы, дапамагло зьвязаць паміж сабой часткі новага гораду[44]. У 1914 годзе заканадаўчыя ўлады штату стварылі акругу Бронкс, а Нью-Ёрская акруга паменшылася да памераў аднаго Мангэтану. Сёньня пяць раёнаў Нью-Ёрку ў асноўным супадаюць межамі з адпаведнымі акругамі.

У першай палове XX стагодзьдзя горад стаў сусьветным цэнтрам прамысловасьці, гандлю і сувязі[45]. Нью-Ёрк стаў самай густанаселенай урбанізаванай зонай у сьвеце ў пачатку 1920-х гадоў, апярэдзіўшы Лёндан. У пачатку 1930-х гадоў колькасьць насельніцтва гораду з прадмесьцямі пераўвысіла 10 мільёнаў жыхароў, што зрабіла места першым мэгаполісам[46].

Працаўнік на будоўлі Эмпайр-Стэйт-Білдынгу.

У 1930-х гадах абрысы Нью-Ёрку ўзьняліся ў вышыню з пабудоваю некалькіх найвышэйшых небасягаў сьвету[47]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Нью-Ёрк стаў бясспрэчным сусьветным горадам-лідэрам. Пабудова штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку сымбалізавала ўнікальнае палітычнае значэньне гораду. Нью-Ёрк таксама замяніў Парыж у якасьці цэнтру сусьветнага мастацтва[48]. Адначасова з гэтым адбываліся працэсы пераезду часткі насельніцтва ў прадмесьці, што прывяло да павольнага памяншэньня колькасьці насельніцтва. Пасьля, зьмены ў прамысловасьці і гандлю і рост злачыннасьці залучылі ў 1970-х гадах Нью-Ёрк у сацыяльны і эканамічны крызіс[49]. Рост бюджэтнага дэфіцыту ў 1975 годзе прывёў да таго, што горад зьвярнуўся да фэдэральнага ўраду па фінансавую дапамогу, але запыт быў адхілены[50]. Зважаючы на тое, што адраджэньне фінансавай галіны значна палепшыла эканамічны стан Нью-Ёрку ў 1980-х гадах, узровень злачыннасьці працягваў расьці цягам гэтага дзесяцігодзьдзя і ў пачатку 1990-х гадоў[51].

Тэракт 11 верасьня 2001 году, які загубіў жыцьці тысяч чалавек.

Тэракты 11 верасьня 2001 году закранулі і Вашынгтон, але менавіта Нью-Ёрк пацярпеў больш за ўсё, з прычыны атак на Сусьветны гандлёвы цэнтар і шчыльнага зьедлівага дыму, які працягваў валіць зь яго развалін на працягу некалькіх месяцаў пасьля падзеньня веж-двайнят у пажары. Нягледзячы на гэта, расчыстка эпіцэнтра выбуху была скончаная хутчэй, чым плянавалася. Новы Сусьветны гандлёвы цэнтар 1, які быў пабудаваны на месцы былых вежаў-блізьнюкоў Сусьветнага гандлёвага цэнтру, зьяўляецца самым высокім небасягам ў Заходнім паўшар’і[52] і чацьвертым самым высокім будынкам у сьвеце. Шпіль новага будынку дасягае сымбалічнай вышыні ў 1776 футаў (541,3 м), якая спасылаецца на год атрыманьня ЗША незалежнасьці[53][54].

Пратэставы рух Захапі Ўол-стрыт, які меў месца ў парку Зукоці ў фінансавым раёне Ніжняга Мангэтану, пачаўся 17 верасьня 2011 году, атрымаўшы ўсеагульную ўвагу і пашырэньне руху супраць сацыяльнай і эканамічнай няроўнасьці ва ўсім сьвеце[55]. У канцы кастрычніка 2012 году горад моцна пацярпеў ад урагану Сэндзі. Праз паводкі была затопленая сыстэма мэтро, а таксама разбурэньні зьведалі і прадмесьці. Ян наймней 43 чалавекі загінулі ў Нью-Ёрку ў выніку ўрагану, а эканамічныя страты былі ацэненыя прыкладна ў 19 мільярдаў даляраў[56]. У сакавіку 2020 году быў пацьверджаны першы выпадак каранавірусу ў горадзе[57]. Праз сваю шчыльнасьць насельніцтва і вялікай колькасьці турыстаў, горад хутка замяніў Ухань як сусьветны асяродак пандэміі на раньняй фазе, што нагрузіла гарадзкую інфраструктуру аховы здароўя[58][59].

Аэрафатаздымак гораду.

Горад Нью-Ёрк ўключае востраў Мангэтан, востраў Стэйтэн-Айлэнд, заходнюю частку вострава Лонг-Айлэнд, частка паўночнаамэрыканскага мацерыка — Бронкс, і некалькі невялікіх выспаў у нью-ёрскай гавані. Нью-Ёрк знаходзіцца прыкладна на 40° паўночнай шыраты і 74° заходняй даўгаты. Самым высокім пунктам Нью-Ёрку зьяўляецца пагорак Тот-Гіл, вышынёй 125 мэтраў, які знаходзіцца на Стэйтэн-Айлэндзе, які зьяўляецца самым узгорыстым, прасторным і найменей заселеным раёнам гораду. У густанаселеным Мангэтане, наадварот, зямля абмежаваная і дарагая, што тлумачыць гэткую вялікая колькасьць высокіх будынкаў і хмарачосаў. Згодна зь Бюро перапісу ЗША, горад мае плошчу 1214,4 км², зь якіх 785,6 км² — суша і 428,8 км² (35,31%) — вада.

Паводле апошніх геалягічных дасьледаваньняў амэрыканскіх навукоўцаў, праведзеных у 2008 годзе, за 40 кілямэтраў на поўнач ад гораду перасякаюцца два геалягічныя разломы, што робіць верагоднымі землятрусы магнітудай да 7 балаў. Прычым месца перасячэньня разьмяшчаецца побач з АЭС. Таму будуць распрацаваны дадатковыя меры абароны будынкаў і атамнай электрастанцыі.

Нью-Ёрк знаходзіцца на параўнальна нізкіх шыротах: так, Нью-Ёрк ляжыць прыкладна на адной шыраце з Стамбулам, Мадрыдам, Ташкентам, Баку і Пэкінам. Паводле клясыфікацыі клімату Кёпэна, Нью-Ёрк знаходзіцца на мяжы паміж вільготным кантынэнтальным і вільготным субтрапічным кліматам. Ападкі разьмеркаваныя параўнальна аднамерна на працягу году. Сярэднегадавая колькасьць гадзін сонечнага зьзяньня — 2680 гадзін. Не зважаючы на ​​тое, што горад месьціцца на ўзьбярэжжы акіяна, розьніца ў тэмпэратуры паміж летам і зімой досыць вялікая, бо пераважны рух паветраных масаў праходзіць з боку мацерыка. Уплыў акіяна другарадны, але ўсё ж некалькі зьмякчае ваганьні тэмпэратураў. Яшчэ адным фактарам ёсьць шчыльная гарадзкая забудова, якая робіць горад некалькі цяплей, чым навакольле.

Узімку ў Нью-Ёрку тэмпэратура ў сярэднім вагаецца паміж −2 °C і +5 °C, зь нярэдкімі адхіленьнямі ад нормы. Амаль кожнай зімой выпадае сьнег, у сярэднім 60 см на год. Вясна мяккая, з тэмпэратурай ад 7 °C да 16 °C. Летам у Нью-Ёрку параўнальна горача, сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 19 °C да 28 °C, маюцца пэрыяды высокай вільготнасьці паветра. Часта тэмпэратура перавышае 32 °C, а зрэдку дасягае 38 °C сьпякоты і вышэй. Восень у Нью-Ёрку прыемная, з тэмпэратурай ад 10 °C да 18 °C. Аднак нью-ёрскае надвор’е вельмі непрадказальнае і час ад часу зьдзіўляе нью-ёркцаў мяккай, амаль бясьсьнежнай зімой або даволі адчувальнай прахалодай летам. Бывала, што яшчэ ў красавіку здаралася моцная мяцеліца, якая пакрывала Нью-Ёрк тоўстым пластом сьнегу. Часам тэмпэратура можа рэзка вагацца ад дня да дня. Вандроўцам рэкамэндуецца сачыць за прагнозам надвор’я і мець некалькі відаў адзеньня позьняй восеньню і раньняй вясной.

 Кліматычныя зьвесткі для Нью-Ёрку 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 22 24 30 36 37 38 41 40 39 34 29 24 41
Сярэдні максымум t, °C 3 5 10 16 22 26 29 28 24 18 12 6 16,6
Сярэдняя t, °C 0 1 6 11 17 22 25 24 20 14 8 3 12,6
Сярэдні мінімум t, °C −3 −2 2 7 12 17 21 20 16 10 5 0 8,8
Абсалютны мінімум t, °C −21 −26 −16 −11 0 7 11 10 4 −2 −14 −25 −26
Норма ападкаў, мм 105 80 111 109 119 98 117 107 107 98 110 100 1261
Крыніца: Average Weather for New York, NY

     1. Мангэтан

     2. Бруклін

     3. Кўінз

     4. Бронкс

     5. Стэйтэн-Айлэнд

Нью-Ёрк часам падзяляюць на пяць раёнаў[60]. Кожны раён супадае з адпаведным акругай штату Нью-Ёрк, што робіць горад адным з муніцыпалітэтаў ЗША, які мае ў сваім складзе некалькі акругаў.

Краявіды Мангэтану.

Мангэтан фармуе акругу Нью-Ёрк у рамках штату. Гэта геаграфічна самым маленькі, але самы густанаселены раён места. Тут месьціцца Цэнтральны парк і большасьць гарадзкіх хмарачосаў[61]. Шчыльнасьць насельніцтва Мангэтана ў 2022 годзе складала 27 201,2 км², што рабіла яго самай густанаселанай акругай ЗША, перавышаючы таксама шчыльнасьць любога асобнага амэрыканскага гораду[62]. Мангэтан уважаецца культурным, адміністрацыйным і фінансавым цэнтрам Нью-Ёрку і зьмяшчае штаб-кватэры многіх буйных транснацыянальных карпарацыяў, тут можна знайсьці сядзібу ААН, Ўол-стрыт і шэраг важных унівэрсытэтаў. Раён часта называюць фінансавай і культурнай сталіцай сьвету[63][64].

Бруклін фармуе акругу Кінгс у рамках штату. Ён месьціцца на заходнім ускрайку Лонг-Айлэнду і ёсьць самым населеным раёнам гораду. Бруклін вядомы сваёй культурнай, сацыяльнай і этнічнай разнастайнасьцю, незалежнай мастацкай сцэнай, асобнымі кварталамі і адметнай архітэктурнай спадчынай. Раён мае доўгую берагавую лінію, улучна з Коні-Айлэндам, які паўстаў у 1870-х гадах як адзін з самых раньніх забаўляльных цэнтраў у ЗША[65]. Марын-парк і Праспэкт-парк уважаюцца двума найбуйнейшымі паркамі ў Брукліне[66]. З 2010 году раён ператварыўся ў квітнеючы цэнтар прадпрымальніцтва і высокатэхналягічных стартапаў[67][68], а таксама постмадэрнісцкага мастацтва і дызайну[68][69]. У Брукліне таксама знаходзіцца Форт Гамільтан, адзіная дзейная база арміі ЗША ў Нью-Ёрку[70], калі ня браць ва ўлік Берагавую ахову. Гэтая крэпасьць была пабудаваная ў 1825 годзе на месцы разьмяшчэньня колішняй артылерыйскай батарэі, якая выкарыстоўвалася за часам Амэрыканскай рэвалюцыі, і на сёньня ёсьць адным з самых даўгавечных вайсковых фортаў краіны[71].

Краявіды Брукліну.

Кўінз фармуе аднайменную акругу штату. Раён месьціцца на востраве Лонг-Айлэнд на паўночным усходзе ад Брукліну. Гэта геаграфічна найбуйнейшы раён гораду, а таксама этнічна самая разнастайная акруга Ў ЗША[72] і самым этнічна разнастайным гарадзкім раёнам у сьвеце[73][74]. У Кўінзе месьціцца стадыён Сіці-філд, дзе свае хатнія матчы ладзіць бэйсбольны клюб «Нью-Ёрк Мэтс». Тут жа праводзяцца матчы штогадовага адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў Нацыянальным тэнісным цэнтры ў Флашынг-Мэдаўз-Карона-Парку, з плянамі пабудовы адмысловага футбольнага стадыёна дзеля клюбу «Нью-Ёрк Сіці»[75]. Акрамя таго, два з трох аэрапортаў гораду і мэтрапольнай тэрыторыі, як то Міжнародны аэрапорт імя Джона Кенэдзі і аэрапорт Ла-Гуардыя, месьцяцца менавіта ў Кўінзе[76].

Бронкс фармуе аднайменную акругу штату. Гэта адначасова самы паўночны раёна Нью-Ёрку і адзіны, які знаходзіцца пераважна на мацерыковай частцы ЗША. Тут можна знайсьці Янкі-стэдыюм, то бок хатнюю арэну бэйсбольнага клюбу «Нью-Ёрк Янкіз». У гэтым раёне функцыянуе найбуйнейшы ў краіне жыльлёвы каапэратыў, вядомы як Кооп-Сіці[77]. Працуе ў гэтай частцы гораду і Бронскі заапарк, які лічыцца найбуйнейшым у сьвеце гарадзкім заапаркам[78], займаючы тэрыторыю ў 1,07 км² і ўтрымліваючы больш за 6 тысячаў жывёлаў[79]. Бронкс уважаецца радзімай гіп-гоп музыкі і зьвязанай зь ёй культурай[80]. На паўночным усходзе Бронксу знаходзіцца найвялікшы ў Нью-Ёрку Пэлэм-Бэй-парк, які займае тэрыторыю ў 1122 га[81].

Стэйтэн-Айлэнд фармуе акругу Рычманд у рамках штату. Ён злучаны з Бруклінам мостам Вэразана-Нэраўз, а з Мангэтанам — бясплатным паромам Стэйтэн-Айлэнд. У цэнтры Стэйтэн-Айлэнду месьціцца вялікі парк, які займае тэрыторыю ў 10 км² і мае сьцежкі даўжынёю ў 45 км[82].

Цэнтральны парк у Нью-Ёрку.

Горад Нью-Ёрк мае складаную паркавую сыстэму, у якую ўваходзяць розныя паркі і зоны, якія кіруюцца Нацыянальнай паркавай службай, Управай паркаў, рэкрэацыі і гістарычнага захаваньня штату Нью-Ёрк, а таксама Дэпартамэнтам паркаў і рэкрэацыі Нью-Ёрку. У 2018 годзе ў адмысловым рэйтынгу ParkScore паркавая сыстэма гораду заняла дзявяты радок сярод пяцідзесяці самых заселеных гарадоў ЗША[83].

Нацыянальная зона адпачынку Гэйтўэй мае плошчу ў больш за 110 км², пры гэтым большая частка зоны належыць Нью-Ёрку[84]. У Брукліне і Кўінзе гэты парк зьмяшчае больш за 36 км² салёных балотаў, забалочаных участкаў і астравоў. Там жа ў Кўінзе да парку належыць значная заходняя частка паўвострава Рокаўэй. У Стэйтэн-Айлэндзе парк улучае ў сябе шэраг фортаў ды Грэйт-Кілз парк. У межах Нью-Ёрку ёсьць сем дзяржаўных паркаў, сярод якіх ёсьць нацыянальны парк Рывэрбанк. Гарадзкія паркі займаюць плошчу ў 110 км², а даўжыня пляжаў складае 23 км[85]. Найбуйнейшым гарадзкім паркам ёсьць Пэлэм-Бэй парк у Бронксе, плошча якога складае 1122 гектараў[86], а самым вядомым і наведваным ёсьць Цэнтральны парк, які штогод наведваюць 40 мільёнаў чалавек[87].

У будынку суда акругі Нью-Ёрку разьмешчаныя Вярхоўны суд Нью-Ёрку і іншыя ўрадавыя ўстановы.

Горад Нью-Ёрк кіруецца радай і мэрам[88]. Гарадзкія ўлады адказваюць за адукацыю, дзейнасьць папраўчых установаў, грамадзкую бясьпеку, рэкрэацыйныя ўстановы, санітарыю, водазабесьпячэньне і сацыяльнае забесьпячэньне.

Аднапалатная гарадзкая рада складаецца з 51 сябра[89]. Кожны тэрмін мэра і дэпутатаў рады доўжыцца чатыры гады і мае ліміт у два пасьлядоўныя тэрміны[90], але пасьля чатырохгадовага перапынку можна зноў балятавацца на гэтыя пасады. Адміністрацыйны кодэкс гораду, законы Нью-Ёрку і гарадзкі пратакол ёсьць зводам мясцовых законаў, зборнікам правілаў і афіцыйным часопісам адпаведна[91][92]. Кожны раён супадае з судовай акругай адзінай судовай сыстэмы штату, то бок у кожным зь іх маецца ўласны крымінальны суд і цывільны суд. У гэты ж час Вярхоўны суд Нью-Ёрку разглядае галоўныя судовыя працэсы гораду і апэляцыі. На Мангэтане знаходзіцца Першы дэпартамэнт Вярхоўнага суда, апэляцыйны аддзел, а ў Брукліне — Другі дэпартамэнт. Ёсьць некалькі пазасудовых адміністрацыйных судоў, якія зьяўляюцца органамі выканаўчай улады і не ўваходзяць у адзіную судовую сыстэму штату.

У Нью-Ёрку маецца два Фэдэральныя акруговыя суды ЗША. Адзін зь іх акруговы суд Паўднёвай акругі Нью-Ёрку месьціцца ў Мангэтане, а ягоная юрысдыкцыя ўлучае Мангэтан і Бронкс. Акруговы суд Усходняй акругі Нью-Ёрку, галоўны будынак якога знаходзіцца ў Брукліне, а юрысдыкцыя ўлучае ў сябе Бруклін, Кўінз і Стэйтэн-Айлэнд. Апэляцыйны суд другой акругі ЗША і суд міжнароднага гандлю ЗША таксама месьцяцца ў Нью-Ёрку на пляцы Фолі на Мангэтане[93].

Дзейны мэр гораду Эрык Адамз.

Эрык Адамз быў абраны мэрам гораду ў 2021 годзе[94]. Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі займаюць большасьць дзяржаўных пасадаў. На лістапад 2023 году 67% актыўных зарэгістраваных выбарнікаў у горадзе ёсьць дэмакратамі і 10,2% — рэспубліканцамі[95]. Нью-Ёрк не галасаваў большасьцю за кандыдатаў у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі з 1924 году, і аніводны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на пасады ўнутры штату не перемагаў ува ўсіх пяці раёнах з моманту ўтварэньня гораду ў 1898 годзе.

Нью-Ёрк ёсьць значнай крыніцай фармаваньня палітычных выбарчых фондаў[96]. Горад мае моцны дысбалянс плацяжоў з нацыянальным і дзяржаўным урадамі. Горад атрымлівае 83 цэнты за кожны даляр, які Нью-Ёрк адпраўляе фэдэральнаму ўраду ў выглядзе падаткаў, то бок штогод адпраўляе на 11,4 мільярдаў даляраў больш, чым атрымлівае з фэдэральнага ўзроўню. У 2009—2010 фінансавы год жыхары і прадпрыемствы гораду таксама накіравалі штату Нью-Ёрк дадатковыя 4,1 мільярды даляраў, чым горад атрымаў наўзамен[97].

Грамадзкая бясьпека

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паліцыянты Нью-Ёрку ў Брукліне.

Дэпартамэнт паліцыі Нью-Ёрку ёсьць найбуйнейшым сярод дэпартамэнтаў усіх гарадоў у ЗША, маючы ў сваёй арганізацыі больш за 36 тысячаў афіцэраў паліцыі, што на больш чым утрая перавышае памер дэпартамэнту паліцыі Чыкага[98].

Паміж 1970-х і 1990-х гадоў у горадзе назіраўся ўсплёск злачыннасьці[99]. Агульная тэндэнцыя зьніжэньня ўзроўню злачыннасьці пачалася толькі з 1990-х гадоў[100]. З 1993 па 2005 гады колькасьць гвалтоўных злачынстваў зьнізілася больш чым на 75% і працягвала зьніжацца ў пэрыяды, калі ў краіне агулам назіраўся іхны рост[101]. У 2013 годзе праграма паліцыі Нью-Ёрку «спыні-і-зрабі-агляд» была абвешчаная неканстытуцыйнай, бо зважался як палітыка ўскоснага расавага прафіляваньня мурынаў і гішпанамоўных жыхароў[102], але прэтэнзіі да паліцыі ў гэты бок працягваліся ў наступныя гады[103]. Лічылася, што праграма «спыні-і-зрабі-агляд» была прычынай зьніжэньня злачыннасьці, але паказьнікі працягвалі падаць у гады пасьля заканчэньня праграмы[104][105].

У 1990 годзе ў горадзе быў зафіксаваны рэкорд у 2245 забойстваў, а ўжо ў 2018 годзе колькасьць забойстаў была зьведзеная да мінімуму за амаль 70 гадоў, апусьціўшыся да 289 чалавек[106]. Колькасьць забойстваў і паказьнік у 3,3 чалавекі на 100 тысяч жыхароў у 2017 годзе быў самым найніжэйшым з 1951 году[107]. У 2023 годзе ў Нью-Ёрку было зарэгістравана 386 забойстваў, што на 12% менш, чым у папярэднім годзе[108][109]. У Нью-Ёрку дзеяць больш строгія законы аб зброі, чым у большасьці іншых гарадоў ЗША. Гэтак у месцы патрабуецца ліцэнзія на валоданьне любой пальнай зброі, а Закон штату Нью-Ёрку аб бясьпецы 2013 году забараніў валодаць аўтаматычнай зброяй[110].

Чайнатаўн у Мангэтане.

У 2000 годзе ў Нью-Ёрку пражывала 8 008 278 чалавек, 3 021 588 хатніх гаспадарак і 1 852 233 сям’і. Шчыльнасьць насельніцтва 10 194,2/км². У горадзе 3 200 912 жыльлёвых адзінак, зь сярэдняй шчыльнасьцю 4074,6/км². Расавы склад гораду: 44,66% белых, 26,59% афраамэрыканцаў, 0,52% карэнных амэрыканцаў (індзейцаў), 9,83% aзіятаў, 0,07% ціхаакіянцаў, 13,42% іншых расаў, і 4,92% людзей, якія далучаюць сябе да двух або больш расаў. 26,98% насельніцтва — лацінаамэрыканцы, незалежна ад расы.

Сярэдні, а дакладней мэдыянны прыбытак хатніх гаспадарак у горадзе $38 293, сем’яў — $41 887. Сярэдні прыбытак у мужчын $37 435, у жанчын $32 949. Прыбытак на душу насельніцтва $22 402. 21,2% насельніцтва і 18,5% сем’яў находзяцца ніжэй за мяжу беднаты. З усіх людзей якія жывуць у беднаце, 30,0% маладзей за 18 гадоў, і 17,8% ва ўзросьце 65 гадоў і старэй.

Сярод 3 021 588 хатніх гаспадарак, у 29,7% ёсьць дзеці маладзей 18 гадоў; 37,2% складаюцца з шлюбных пар, якія жывуць разам; у 19,1% разьдзел хатняй гаспадаркі — жанчына без мужа; 38,7% хатніх гаспадарак — ня сем’і. 31,9% усіх хатніх гаспадарак складаюцца з самастойных асоб, і ў 9,9% жыве адзін чалавек узростам 65 гадоў або старэй. Сярэдні памер хатняй гаспадаркі 2,59, а сярэдні памер сям’і 3,32.

Па ўзросьце, насельніцтва гораду разьбіваецца наступным чынам: 24,2% маладзей 18 гадоў, 10,0% ад 18 да 24, 32,9% ад 25 да 44, 21,2% ад 45 да 64, і 11,7% узростам 65 гадоў і старэй. Мэдыянны ўзрост 34 гады. На кожныя 100 жанчын прыходзіцца 90,0 мужчын. На кожныя 100 жанчын узростам 18 гадоў і больш, прыходзіцца 85,9 мужчын.

Таймз-сквэр.

Нью-Ёрк ёсьць цэнтарам міжнароднага бізнэсу і гандлю ў сьвеце, у сувязі з гэтым яго часам называюць сталіцай сьвету[111]. Памер эканомікі Вялікага Нью-Ёрку ацэньваўся ў 2022 годзе ў 2,16 трыльёны даляраў ЗША[112]. Горад таксама ўважаецца цэнтрам шматлікіх галінаў прамысловасьці ў ЗША. Гэта таксама і фінансавы цэнтар краіны, бо ў ім знаходзяцца такія біржы, як то Нью-Ёрская фондавая біржа, NASDAQ, American Stock Exchange, New York Mercantile Exchange і New York Board of Trade. Нью-Ёркская фондавая біржа на Ўол-стрыт лічыцца найбуйнейшай у сьвеце біржай паводле агульнай рынкавай капіталізацыі публічных кампаніяў[113]. Фінансавая галіна засяроджаная на Ўол-стрыт у ніжнім Мангэтане. Места ёсьць буйным цэнтрам банкаўскай справы і фінансаў, сусьветнага гандлю, транспарту, турызму, рынку нерухомасьці, новых сродкаў масавай інфармацыі, а таксама традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, рэклямы, юрыдычных паслуг, бухгальтарскага ўліку, страхаваньня, моды і мастацтва ў краіне. Порты Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі ёсьць галоўным эканамічным рухавіком рэгіёну, атрымаўшы дадатковы пажытак ад пашырэньня Панамскага канала[114][115][116].

Бізнэсовы раён Мангэтана.

Многія карпарацыі з сьпісу Fortune 500 маюць свае сядзібы ў Нью-Ёрку[117], як і вялікая колькасьць транснацыянальных карпарацыяў. Нью-Ёрк займае першы радок сярод гарадоў сьвету паводле прыцягненьня капіталу, бізнэсу і турыстаў[118][119]. Роля Нью-Ёрку як галоўнага сусьветнага цэнтра рэклямнай індустрыі добра адлюстраваная на прыкладзе Мэдысан-авэню[120]. Гарадзкая індустрыя моды забясьпечвае занятасьць блізу 180 тысяч супрацоўнікаў з гадавым фондам заробкаў у 11 мільярдаў даляраў[121]. Вялікі ўплыў маюць іншыя сэктары эканомікі, улучна з працай унівэрсытэтаў і некамерцыйных арганізацыяў. Вытворчасьць значна скарацілася цягам XX стагодзьдзя, але яна ўсё яшчэ забясьпечвае пэўную занятасьць. Гарадзкая швачная прамысловасьць, гістарычна засяроджаная ў Мангэтане, дасягнула свайго піку ў 1950 годзе, калі ў гэтай галіне Нью-Ёрку працавала больш за 323 тысяч работнікаў. У 2015 годзе ў гэтай індустрыі было занята менш за 23 тысяч чалавек, не зважаючы на захады па адраджэньні галіны[122].

Нью-Ёрк быў першапачатковым цэнтрам амэрыканскай кінэматаграфіі, пакуль яна не перамясьцілася ў Галівуд, але і цяпер у Нью-Ёрку працягваюць вырабляць некаторыя фільмы і тэлеперадачы. У Нью-Ёрку находзіцца мноства выдавецтваў, і тут часта ўпершыню друкуюцца новыя кнігі. Іншыя важныя сэктары ўключаюць мэдычныя дасьледаваньні і тэхналёгіі, некамэрцыйныя ўстановы і ўнівэрсытэты. На 2013 год сусьветныя рэклямныя агенцыі Omnicom Group і Interpublic Group, якія базуюцца ў Мангэтане, разам мелі гадавы прыбытак каля $ 21 млрд, што адлюстроўвае ролю Нью-Ёрку ў якасьці вядучага сусьветнага цэнтра рэклямнай індустрыі.

Найбуйнейшая фондавая біржа ў сьвеце — Нью-Ёрская фондавая біржа.

Найважнейшым эканамічным сэктарам Нью-Ёрку лічыцца фінансавая індустрыя, якая абслуговае фактычна ўсю краіну і вядомая як Ўол-стрыт. Гэтая назва павязаная з тым, што будынак Нью-Ёрскай фондавай біржы ў Ніжнім Мангэтане месьціцца па адрасе Ўол-стрыт, 11. NASDAQ разьмешчаны па адрасе Брадўэй, 165. Гэтыя дзьве біржы ўважаюцца найвялікшымі ў сьвеце як паводле агульным пасярэднім штодзённым аб’ёме таргоў, гэтак і паводле рынкавай капіталізацыі зарэгістраваных на іх кампаніяў[123][124]. У 2013—2014 фінансавым годзе індустрыя каштоўных папераў Ўол-стрыт прынесла 19% падатковых прыбыткаў штата[125].

Нью-Ёрк застаецца найбуйнейшым сусьветным цэнтрам гандлю на рынках публічнага і пазыковага капіталу, што часткова абумоўлена памерам і фінансавым разьвіцьцём эканомікі ЗША[126][127]. Горад таксама займае першы радок у кіраваньні хэдж-фондамі, прыватным капіталам і грашовымі аб’ёмамі зьліцьцяў і паглынаньняў. Некалькі інвэстыцыйных банкаў і інвэстыцыйных кампаніяў з штаб-кватэрамі на Мангэтане ёсьць важнымі ўдзельнікамі іншых сусьветных фінансавых цэнтраў[126]. Нью-Ёрк уважаецца галоўным камэрцыйным банкаўскім цэнтрам краіны[128].

У 2018 годзе на Мангэтане мелася больш за 46,5 млн м² офісных плошчаў[129], што зрабіла горад найбуйнейшым рынкам офісных плошчаў у сьвеце[130][131]. У той час Цэнтральны Мангэтан з 37,2 млн м² офісных памяшканьняў у 2018 годзе[129] быў найбуйнейшым бізнэсовым раёнам у сьвеце[132].

Пятая авэню.

Нерухомасьць Нью-Ёрку часта лічыцца надзейным прытулкам для інвэстараў з усяго сьвету[133]. Агульны кошт усёй маёмасьці гораду ў 2017 фінансавым годзе быў ацэнены ў 1,479 трыльёна даляраў ЗША, павялічыўшыся на 6,1% у параўнаньні з папярэднім годам. Пры гэтым агульны рынкавы кошт на сямейныя дамы складаў 765 мільярдаў даляраў (51,7%), на кандамініюмы, каапэратывы і шматкватэрныя дамы прыпадаў 351 мільярд даляраў (23,7%), а камэрцыйная нерухомасьць ацэньвалася ў 317 мільярдаў даляраў (21,4%)[134][135]. На Пятай авэню ў цэнтры Мангэтана ў 2023 годзе была найвышэйшая ў сьвеце арэндная плата ў 22 тысячы даляраў за квадратны мэтар[136].

Нью-Ёрк мае адзін з найвышэйшых коштаў на жыльлё ў сьвеце, што пагаршаецца зь ягоным недахопам[137][138]. У 2023 годзе аднапакаёвыя кватэры на Мангэтане здаваліся зь сярэднямесячнай аплатай у 4443 даляры ЗША[139]. На 2023 год сярэдняя цана дома ў горадзе складала больш за 1 мільён даляраў[140]. З 33 тысяч адзінак арэндных кватэраў, дасяжных у 2023 годзе, колькасьць вакантных зь іх складаў усяго толькі 1,4%, што было найніжэйшым паказьнікам з 1968 году. Адвечна высокі попыт з боку маладых людзей падштурхнуў сярэднямесячную арэндную плату аднапакаёвых кватэраў у Нью-Ёрку да звыш 4 тысяч даляраў ЗША і двухпакаёвых кватэраў да 5 тысячаў даляраў ЗША, што стала найвышэйшым паказьнікам у ЗША[141].

Таймз-сквэр.

Турызм ёсьць жыцьцёва важнай галіной для Нью-Ёрку[142]. Вялікая колькасьць турыстаў наведваюць горад, гэтак паводле зьвестак 2019 году Нью-Ёрк прывабіў 66,6 мільёнаў наведвальнікаў, зь якіх 13,5 мільёнаў былі замежнікамі. Найбольшая колькасьць турыстаў па-за межаў ЗША былі зь Вялікабрытаніі, Канады, Бразыліі і Кітая[143]. Шматлікія крыніцы назвалі Нью-Ёрк самым фатаграфаваным горадам у сьвеце[144][145][146]. Слёган, лягатып і песьня I Love New York прасоўвае горад у турыстычным пляне з 1977 году.

Колькасьць наведвальнікаў скарацілася на дзьве траціны ў 2020 годзе падчас пандэміі, аднавіўшы паказьнік у 2023 годзе, калі колькасьць турыстаў дасягнула 63,3 мільёнаў чалавек[143] [147]. Галоўнымі славутасьцямі Нью-Ёрку ўважаюцца Мэтраполітэн-музэй, статуя Свабоды, Эмпайр-Стэйт-Білдынг і Цэнтральны парк[148]. Таймз-сквэр ёсьць яскрава асьветленым цэнтрам Брадўэйскага тэатральнага раёну[149] і галоўным цэнтрам сусьветнай індустрыі забаваў[150], прыцягваючы 50 мільёнаў наведвальнікаў штогод. Гэты пляц ёсьць адным з найбольш ажыўленых пешаходных скрыжаваньняў у сьвеце[151]. Паводле зьвестак Брадўэйскай лігі, у сэзонах 2022—2023 і 2023—2024 гадах было прададзена квіткоў на брадўэскія выступы блізу 1,54 мільярдаў даляраў ЗША. Абодва сэзоны мелі наведвальнасьць блізу па 12,3 мільёнаў чалавек кожны.

Музэй Гугенгайма з боку пятай авэню.

Нью-Ёрк часта робіцца месцам дзеі ў раманах, фільмах і тэлевізійных праграмах, і яго часам называюць культурнай сталіцай сьвету[152][153][154][155]. Горад ёсьць радзімай многіх культурных рухаў, у тым ліку Гарлемскага адраджэньня ў літаратуры і выяўленчым мастацтве[156][157], абстрактнага экспрэсіянізму ў жывапісе, вядомага як Нью-Ёркская школа, і гіп-гопу[80][158], панку[159], гардкору[160], сальсы, фрыстайлу, некаторых формаў джазу[161] і разам зь Філадэлфіяй дыска ў музыцы. Нью-Ёрк уважаецца танцавальнай сталіцай сьвету[162][163]. Адной з найбольш распаўсюджаных рысаў Нью-Ёрку ёсьць ягоны хуткі тэмп[164][165][166], што спарадзіла тэрмін Нью-ёркская хвіліна.

Шэраг тэатраў у Тэатральным квартале.

Цэнтральным местам амэрыканскай тэатральнай сцэны ёсьць Тэатральны квартал, які месьціцца ў Мангэтане. У ягоны склад уваходзіць Брадўэйскі тэатар, а таксама тэатры Оф-Брадўэй і Оф-Оф-Брадўэй[167]. Многія зоркі кіно і тэлебачаньня, робячы перапынак у кар’ерах на вялікіх экранах, часам працавалі ў памянёных нью-ёркскіх тэатрах і бралі ўдзел у іхных пастаноўках[168]. Брадўэйскі тэатар, які лічаць адным з галоўных ангельскамоўных тэатраў у сьвеце, быў названы ў гонар галоўнай магістралі Браўвэй, якая перасякае Таймз-сквэр[169], якую часам называюць «Вялікім белым шляхам»[170][171][172].

Агулам 41 пляцоўка, якія пераважна сканцэнтраваныя ў тэатральным квартале Цэнтральнага Мангэтана, кожная зь якіх мае мінімум 500 глядацкіх месцаў, клясыфікуюцца як брадўэйскія тэатры[173]. Брадўэйскі тэатральны сэзон 2018—2019 гадоў усталяваў рэкорды з агульнай наведвальнасьцю ў 14,8 мільёнаў і прыбыткам у 1,83 мільярдаў даляраў[174]. Аднаўляючыся пасьля вымушанага закрыцьця праз пандэмію каранавірусу, прыбыткі тэатраў у сэзоне 2022—2023 гадоў аднавіліся да 1,58 мільярдаў даляраў пры агульнай наведвальнасьці 12,3 мільёнаў чалавек[175][176]. Узнагарода Тоні надаецца за дасканаласьць у жывым брадўэйскім тэатры і ўручаецца на штогадовай цырымоніі ў Мангэтане[177].

Дамы з чырвонай цэглы ў Брукліне.

Нью-Ёрк мае вартыя ўвагі будынкі з пункту гледжаньня архітэктуры, бо тут маецца шырокая разнастайнасьць стыляў і рознага часу, ад галяндзкага каляніяльнага дома Пітэра Клясэна Вікафа ў Брукліне, які датуецца сярэдзінай XVII стагодзьдзя, да сучаснага Сусьветнага гандлёвага цэнтра 1, хмарачоса ў Ніжнім Мангэтане і найдаражэйшая офісная вежа ў сьвеце паводле кошту будаўніцтва[178]. Відарысы Мангэтана зь ягонымі шматлікімі хмарачосамі быў прызнаны знакавым сымбалем гораду[179][180][181]. На 2019 год у Нью-Ёрку было 6455 вышынных будынкаў, што ставіла места на трэці радок па гэтым паказьніку ў сьвеце пасьля Ганконгу і Сэула.

Характар буйных жылых раёнаў Нью-Ёрку часта вызначаецца элегантнымі дамамі з карычневага каменьня, таўнгаўсамі і пашарпанымі шматкватэрнымі дамамі, якія былі пабудаваныя ў час хуткага пашырэньня гораду з 1870 па 1930 гады[182]. Камень і цэгла былі асноўнымі будаўнічымі матэрыяламі ў горадзе пасьля таго, як будаўніцтва драўляных дамоў было абмежавана пасьля Вялікага пажару 1835 году[183]. Аднак, у Нью-Ёрку таксама ёсьць менш густанаселеныя раёны, якія маюць асобныя жылыя дамы. У такіх раёнах, як то Рывэрдэйл у Бронксе, Дытмас-Парк у Брукліне і Дугластан у Кўінзе, маюць распаўсюд вялікія аднасямейныя дамы ў розных архітэктурных стылях, такіх як т’юдараўскае адраджэньне і віктарыянскі стыль[184][185][186].

Тэатар Дэйвіда Г. Коха (зьлева), Мэтраполітэн-опэра (у цэнтры) і Дэйвід-Гефэн-хол (справа).

Лінкальн-цэнтар, разьмешчаны на пляцу Лінкальна на Верхнім Ўэст-Сайдзе Мангэтана, ёсьць вялікіх мастацкім комплексам, дзе месьцяцца шматлікія уплывовыя мастацкія ўстановы, у тым ліку Мэтраполітэн-опэра, Нью-Ёркская опэра, Нью-Ёркская філярмонія і Нью-Ёркскі балет, а таксама Тэатар Вівіян Бамонт, Джульярдзкая школа, Джаз у Лінкальн-цэнтры і Эліс-Талі Хол. Інстытут тэатра і кіно Лі Страсбэрга знаходзіцца на Юніян-сквэр, а Школа мастацтваў Тыша знаходзіцца пры Нью-Ёркскім унівэрсытэце, а Фундацыя гарадзкіх паркаў ладзіць бясплатныя музычныя канцэрты ў Цэнтральным парку[187].

Будынак Мэтраполітэн-музэя.

У Нью-Ёрку налічваюцца больш за 2 тысячы мастацкіх і культурных арганізацыяў і больш за 500 мастацкіх галерэяў[188]. Гарадзкія ўлады фінансуюць мастацтва большым гадавым бюджэтам, чым мае Нацыянальны фонд мастацтваў[188]. У горадзе таксама разьмешчаныя сотні культурных установаў і гістарычных месцаў. Музэйная міля — назва вучастка Пятай авэню паміж 82-й да 105-й вуліцамі на Верхнім Іст-Сайдзе Мангэтана, у верхняй частцы Карнэгі-Гілу[189]. Дзевяць музэяў займаюць плошчу гэтага вучастка Пятай авэню, што робіць яго адным з найбольш канцэнтравым культурніцкім месцам у сьвеце[190]. Да ліку гэтых мастацкіх музэяў улучаюць Музэй Гугенгайма, Мэтраполітэн-музэй, Новую галерэю Нью-Ёрку і Афрыканскі цэнтар. У дадатак да музэйных экспазыцыяў, музэі маюць супрацу ў штогадовым фэстывалі Музэйная міля, якая ладзіцца штогод у чэрвені, каб прасоўваць музэі і павялічваць наведвальнасьць[191]. Многія з самых прыбытковых аўкцыёнаў мастацтва ў сьвеце ладзяцца ў Нью-Ёрку[192][193].

Мэтраполітэн-музэй уважаецца найбуйнейшым мастацкім музэем у Амэрыцы. У 2022 годзе яго наведала 3,2 мільёнаў наведвальнікаў, што паставіла яго на трэці радок у рэйтынгу найбольш наведвальных музэяў ЗША і на восьмае месца ў сьпісе самых наведвальных мастацкіх музэяў у сьвеце. Ягоная сталая калекцыя зьмяшчае больш за два мільёны твораў, падзеленых паміж 17-і куратарскімі аддзеламі[194], і ўлучае творы мастацтва Антычнасьці і Старажытнага Эгіпту, а таксама карціны і скульптуры практычна ўсіх эўрапейскіх майстроў і шырокую калекцую амэрыканскага і сучаснага мастацтва. Музэй захоўвае шырокія фонды мастацтва Афрыкі, Азіі, Акіяніі, Бізантыйскай імпэрыі і ісламу[195].

Нью-ёрскі бэйгл з стронгай.

Нью-Ёрк адметны тым, што тут спалучылася мноства міжнародных кухняў праз доўгую гісторыю мігранцыі да гораду. Імігранты з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, асабліва габрэі з гэтых рэгіёнаў, прывезьлі ў горад бэйглы, сырны пірог, хот-догі і кнышы. Дзякуючы італьянскім імігрантам ў Нью-Ёрку зьвявілася піцца ў нью-ёркскім стылі ды іншыя італьянскія стравы, з габрэямі і ірляндцамі зьявілася пастрама[196] і саланіна[197] адпаведна. Кітайскія і іншыя азіяцкія рэстараны, бутэрбродныя, траторыі, закусачныя і кавярні паўсюдна раскіданыя ва ўсім горадзе.

Як вулічная ежа ў Нью-Ёрку прадаюцца фаляфэль і кебабы[198]. У горадзе знаходзіцца амаль адна тысяча найлепшых і самых разнастайных рэстаранаў высокай кухні ў сьвеце, паводле зьвестак Michelin[199]. Дэпартамэнт аховы здароўя і псыхічнай гігіены Нью-Ёрку прысвойвае літарныя адзнакі гарадзкім рэстаранам на аснове вынікаў праверкі[200]. На 2019 год у горадзе было 27 тысяч рэстаранаў[201]. Начны рынак Кўінз у Флашынг-Мэдаўз-Карона-Парку прыцягвае больш за дзесяць тысяч чалавек кожную ноч, каб пакаштаваць ежу з больш чым 85 краінаў сьвету[202].

Да грамадзкага транспарта Нью-Ёрку ставяцца мэтрапалітэн, аўтобусы, таксі, гарадзкі цягнік Стэйтэн-Айлэнду, лінная дарога на востраве Рузвэлта, цягнік-аэраэкспрэс і паром на Стэйтэн-Айлэнд. Амаль усе з гэтых сыстэмаў, а таксама прыгарадныя цягнікі й аўтобусы эксплюатуюцца адной кампаніяй (MTA) і маюць адзіную сыстэму аплаты праезду па магнітных квітках. У адрозьненьне ад іншых буйных гарадоў ЗША, грамадзкі транспарт самы папулярны спосаб перамяшчэньня. Так, у 2005 годзе 54,6% жыхароў Нью-Ёрку дабіраліся да працы, выкарыстоўваючы грамадзкі транспарт[203]. Прыкладна кожны трэці карыстач грамадзкага транспарту ў ЗША й дзьве траціны карыстачоў чыгункі жыве ў Нью-Ёрку й ягоных прадмесьцях[204][205]. Гэта моцна адрозьнівае яго ад астатняй частцы краіны, дзе каля 90% жыхароў прадмесьцяў выкарыстоўваюць ўласныя аўтамабілі дзеля перамяшчэньня да працоўнага месца. Нью-Ёрк — адзіны горад у Злучаных Штатах, дзе больш чым у палове хатніх гаспадарак няма аўтамабіля, пры гэтым у Мангэтане аналягічны паказьнік перавышае 75%, а ў цэлым па краіне адсотак падобных хатніх гаспадарак складае ўсяго 8%. Згодна зь Бюро перапісу ЗША, жыхары Нью-Ёрку ў сярэднім трацяць 38,4 хвіліны ў дзень дзеля таго, каб дабрацца да сваёй працы.

Цягнік нью-ёрскага мэтро на паверхні.

Мэтрапалітэн Нью-Ёрку ўключае ў сябе 472 станцыяў на 36 маршрутах, мае агульную даўжыню ў 1370 км і зьяўляецца самым працяглым у сьвеце паводле агульнай даўжыні маршрутаў (​​самае доўгае па лініях — шанхайскі). Мэтро ахоплівае 4-ы з 5-ці гарадзкіх раёнаў (Мангэтан, Бруклін, Кўінз і Бронкс). Яно традыцыйна называецца «subway» (падземка), аднак 40% шляхоў[206] і траціна станцыяў знаходзяцца на паверхні й разьмешчаныя на роўні зямлі альбо на эстакадзе.

Гарадзкі мэтрапалітэн утрымлівае найвялікшую колькасьць станцыяў у сьвеце.

Першая лінія мэтрапалітэна ў Нью-Ёрку была адкрытая ў 1868 годзе прыватнай кампаніяй BRT. Да 1932 году мэтрапалітэн знаходзіўся ўва прыватным валоданьні й належыў дзьвюм кампаніям: BRT і IRT. Затым да іх дадалася муніцыпальная кампанія, якая ў 1940 годзе выкупіла абедзьве прыватныя й аб’яднала гарадзкі мэтрапалітэн у адзіны гаспадарчы комплекс. У цяперашні час кіроўная мэтрапалітэнам кампанія МТА таксама кіруе й сеткай гарадзкіх аўтобусных маршрутаў.

За выключэньнем некаторых маршрутаў, мэтрапалітэн працуе 24 гадзіны ў дзень[207]. У 2023 годзе мэтро перавезла 2 027 286 000 пасажыраў[208]. Штодзённая колькасьць пасажыраў разьлічваецца з 1985 году. Рэкордны паказьнік быў зафіксаваны 29 кастрычніка 2015 году калі мэтрапалітэнам скарысталіся больш за 6,2 мільёнаў пасажыраў[209].

У цяперашні час пачалася распрацоўка праекту па перакладзе нью-ёрцкага мэтрапалітэна на аўтаматычнае кіраваньне. Кошт праезду па стане на жнівень 2023 году наступны: аднаразовая паездка — $ 2,90. MTA прапануе 7-дзённыя і 30-дзённыя праязныя білеты, якія могуць значна зьнізіць кошт аднаразовай паездкі[210]. Таксама дасяжныя ільготныя тарыфы для людзей сталага веку і людзей з абмежаванымі магчымасьцямі[211]. Пры гэтым шматдзённы праязны білет дае права на неаднаразовы без абмежаваньняў праезд у мэтрапалітэне на працягу тэрміну ягонага дзеяньня. Адлік пачатку тэрміну дзеяньня праязнога (гэта значыць фіксацыя першых содняў выкарыстаньня квітка) робіцца з моманту першага праходу праз турнікет мэтрапалітэна альбо аўтобуса па-за залежнасьці ад часу праходу й заканчваецца ў 24 гадзінаў апошніх содняў дзеяньня.

Аўтобусны тэрмінал партовай управы ўважаецца найбольш загружаным аўтобусным вакзалам у сьвеце.

Нью-Ёрк мае разьвітую сетку аўтобусных маршрутаў, якая штодня перавозіць больш за 2 мільёны пасажыраў. Парк грамадзкіх аўтобусаў працуе 24/7 і ёсьць найвялікшым у Паўночнай Амэрыцы[212]. Аўтобусная сетка Нью-Ёрку ўключае больш за 200 мясцовых, якія курсуюць выключна ў сваім раёне, і 30 хуткасных міжраённых маршрутаў, на якіх працуе больш за 5900 аўтобусаў. Кожны мясцовы маршрут мае нумар і літарны прэфікс, які пазначае раён, які ён абслугоўвае (B — Бруклін, Bx — Бронкс, M — Мангэтан, Q —​ Кўінз, S — Стэйтэн-Айлэнд), а хуткасныя маршруты пазначаныя прэфіксам X.

Кошт праезду па стане на жнівень 2023 году — $ 2,90[213][214], які можна аплаціць манэтамі пры ўваходзе ў пярэднія дзьверы аўтобуса ў аўтамаце, разьмешчаным перад кіроўцам. Пры гэтым у кіроўцы можна папрасіць «трансфэр», вядомы як SingleRide. Гэты дакумэнт дазваляе на працягу дьвюх гадзін зрабіць адну перасадку і без аплаты працягнуць рух на іншым аўтобусе[215], аднак перасадка паміж аўтобусамі і мэтро пры гэтым забараняецца[216], то бок пасажыр вымушаны набыць іншы квіток.

Аўтобусны тэрмінал партовай управы лічыцца галоўным міжгароднім аўтавакзалам гораду і самым загружаным аўтавакзалам у сьвеце, абслугоўваючы 250 тысяч пасажыраў і 7 тысяч аўтобусаў кожны працоўны дзень у будынку, адкрытым у 1950 годзе, які быў спраектаваны дзеля разьмяшчэньня 60 тысч пасажыраў штодня. У 2024 годзе адміністрацыя порта абвесьціла аб плянах будаўніцтва новага тэрмінала, які будзе мець шкляны атрыюм ля новага галоўнага ўваходу на 41-й вуліцы[217][218].

Не зьвязаная з мэтро і прыгараднымі цягнікамі, лінія гарадзкога цягніка на Стэйтэн-Айлэндзе мае цягнікі, якія ёсьць аналягічнымі да мэтрапалітэнаўскіх, і дзейнічае пад кіраваньнем той жа кам��аніі MTA. Разглядаюцца праекты па пераўтварэньню дзеючых і закінутых чыгуначных лініяў вострава ў дзьве лініі лёгкага мэтрапалітэну.

Хатняя пляцоўка бэйсбольнага клюбу «Нью-Ёрк Мэтс» Сіці-філд.

У Нью-Ёрку месьцяцца штаб-кватэры Нацыянальнай футбольнай лігі[219], Галоўнай лігі бэйсболу[220], Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі[221], Нацыянальнай хакейнай лігі[222] і Галоўнай лігі футболу[223]. Нью-Ёрк ладзіў летнія Паралімпійскія гульні 1984 году[224] і Гульні добрай волі 1998 году[225]. Заяўка Нью-Ёрку на правядзеньне летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году была сярод пяці фіналістаў, аднак у выніку права на гульні атрымаў Лёндан[226]. У горадзе ў розны час існавала больш за 40 буйных прафэсійных клюбаў у пяці відах спорту. Чатыры зь дзесяці найдаражэйшых спартовых стадыёнаў, калі-небудзь пабудаваных ў сьвеце, месьцяцца ў Нью-Ёрку. Да іхняга ліку адносяцца стадыёны MetLife, Янкі-стэдыюм, Мэдысан-Сквэр-Гардэн і Сіці-філд[227].

У лізе амэрыканскага футболу горад прадстаўлены камандамі «Нью-Ёрк Джаянтс» і «Нью-Ёрк Джэтс», не зважаючы на тое, што каманды абодвух клюбаў гуляюць свае хатнія матчы на стадыёне MetLife у суседнім Іст-Ратэрфардзе ў штаце Нью-Джэрзі[228].

Янкі-стэдыюм у Бронксе прымае хатнія матчы бэйсбольнага клюбу «Нью-Ёрк Янкіз».

Двума гарадзкімі камандамі з Галоўнай лігі бэйсболу ёсьць «Нью-Ёрк Мэтс» і «Нью-Ёрк Янкіз». Першая каманда ладзіць хатнія матчы на арэне Сіці-філд у Кўінзе. Гэтая пляцоўка здольная зьмясьціць 41 800 чалавек. Іхныя супернікі зь «Нью-Ёрк Янкіз» гуляюць на Янкі-стэдыюм у Бронксе, які зьмяшчае 47 400 глядацкіх месцаў[229]. Два суперніка падчас кожнага сэзону гуляюць паміж сабою як наймней чатыры гульні[230]. «Янкіз» маюць на сваім рахунку большую колькасьці перамогаў у рэгулярных сэзонах[231], але «Мэтс» двойчы здабываў перамогу ў Сусьветнай сэрыі[232]. У горадзе калісьці базаваліся клюбы «Бруклін Доджэрз» (цяпер «Лос-Анджэлес Доджэрз»), якія аднойчы здабываў перамогу ў Сусьветнай сэрыі[233], і «Нью-Ёрк Джаянтс» (цяпер «Сан-Францыска Джаянтс»), які пяць разоў быў пераможцам Сусьветнай сэрыі. Абедзьве каманды пераехалі ў Каліфорнію ў 1958 годзе[234]. У Нью-Ёрку ёсьць яшчэ шэраг бэйсбольных клюбаў, але яны бяруць удзел у розыгрышых невялікіх лігах.

Мэдысан-Сквэр-Гардэн ёсьць домам для клюбаў «Нью-Ёрк Нікс» з НБА і «Нью-Ёрк Рэйнджарз» з НХЛ.

У Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) горад мае прадстаўніцтва ў абліччы клюбаў «Нью-Ёрк Нікс», які ладзіць матчы на Мэдысан-Сквэр-Гардэн, і «Бруклін Нэтс», які гуляе ў Барклайс-цэнтры. У жаночнай НБА гуляе каманда «Нью-Ёрк Лібэрці». Першы нацыянальны чэмпіянат па баскетболе сярод студэнтаў быў згуляны ў Нью-Ёрку ў 1938 годзе і дасюль ён ладзіцца ў гэтым месьце[235]. Мэтрапольная тэрыторыя Нью-Ёрку, якая ахоплівае большую тэрыторыю чым сам горад, утрымлівае тры каманды Нацыянальнай хакейнай лігі. Гэтак клюб з пачатковай шасьцёркі «Нью-Ёрк Рэйнджарз» гуляе свае хатнія матчы ў Мэдысан-Сквэр-Гардэн на Мангэтане. «Нью-Ёрк Айлэндэрз» традыцыйна прадстаўляе Лонг-Айлэнд і свае матчы ладзіць на UBS-арэне ў Элманце, штат Нью-Ёрк, але пэўны час з 2015 па 2020 гады каманда гуляла ў бруклінскім Барклайс-цэнтры. «Нью-Джэрзі Дэвілз» базуецца і спаборнічае ў суседнім Ньюарку, які належыць да штату Нью-Джэрзі.

У футболе Нью-Ёрк прадстаўлены ў МЛС мужчынскімі клюбамі «Нью-Ёрк Сіці», які гуляе на Янкі-стэдыюм, і «Нью-Ёрк Рэд Булз», якія ладзіць свае матчы на Рэд-Бул-арэне ў суседнім Гарысане, штат Нью-Джэрзі[236]. Жаночы клюб «Готэм» гуляе на стадыёне «Нью-Ёрк Рэд Булз» і прадстаўляе горад у Нацыянальнай жаночай футбольнай лізе. Нью-Ёрк быў адным з горадам-арганізатарам чэмпіянату сьвету па футболе 1994 году, матчы якога ладзіліся на стадыёне Джаянтс у суседнім Іст-Ратэрфардзе[237]. Таксама Нью-Ёрк будзе ладзіць матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2026 году. Менавіта тут на стадыёне MetLife мусіць быць згуляны фінальны матч сусьветнага першынства[238][239].

Штогадовы адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе ёсьць адным з чатырох сусьветных тэнісных турніраў Вялікага шлема. Ён ладзіцца ў Нацыянальным тэнісным цэнтры ў Флашынг-Мэдаўз-Карона-Парку ў раёне Кўінз[240]. Нью-Ёрскі маратон, у час якога бегуны і бягухі перасякаюць усе пяць раёнаў места, уважаецца найбуйнейшым маратонам у сьвеце. У 2023 годзе на ім фінішавалі 51 402 чалавекі, якія прадстаўлялі ня толькі ўсе 50 штатаў, але і 148 краінаў сьвету[241]. Бокс таксама ёсьць прыкметнай часткай гарадзкога спартовага жыцьця, бо кожны год у Мэдысан-Сквэр-Гардэн ладзяцца розныя імпрэзы і спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту[242].

  1. ^ Гаворачы аб гісторыі гораду Нью-Ёрку, трэба мець на ўвазе, што ў сучаснай тэрыторыі ён існуе толькі з 1898 году. Да гэтага існавала некалькі самастойных тэрыторыяў і толькі адна зь іх звалася горад Нью-Ёрк. Крыніцы не заўсёды надаюць гэтаму значэньне. Адны пры апісаньні гісторыі Нью-Ёрку да 1898 году распавядаюць толькі аб падзеях у гістарычным Нью-Ёрку — Мангэтане, замоўчваючы гісторыю астатніх частак цяперашняга гораду, іншыя, наадварот, завуць Нью-Ёркам месца, якія падчас апісваемых падзеяў так ня зваліся.
  2. ^ Наса (анг. Nassau) не ўваходзіць у горад Нью-Ёрк
  1. ^ а б https://www.nyc.gov/office-of-the-mayor/index.page
  2. ^ «World’s Largest Urban Areas. Ranked by Urban Area Population». Rhett Butler. 2003—2006.
  3. ^ «Largest Cities of the World — (by metro population)». Woolwine-Moen Group d/b/a Graphic Maps.
  4. ^ «United States history. New York City». New York.
  5. ^ Eisenpress, Cara (28.04.2023). «New York is closer than ever to beating the Bay Area on tech». Crain Communications.
  6. ^ «NYC Mayor’s Office for International Affairs». The City of New York.
  7. ^ «DDC New York». Digital Diplomacy Coalition, New York.
  8. ^ Martin; Will, Brandt, Libertina (14.06.2019). «The 21 most influential cities in the world». Business Insider.
  9. ^ Edward Robb Ellis (21.12.2004). «The Epic of New York City: A Narrative History». Basic Books. — С. 593. — ISBN 9780786714360.
  10. ^ Roberts, Sam (14.09.2017). «When the World Called for a Capital». The New York Times.
  11. ^ «Big Radius Tool: StatsAmerica». Indiana Business Research Center.
  12. ^ Annie McDonough (15.08.2023). «Could New York City’s right to shelter apply statewide?». City & State New York.
  13. ^ Debo, Angie (2013). «A History of the Indians of the United States». University of Oklahoma Press. — С. 28. — ISBN 978-0-8061-8965-9.
  14. ^ Rankin, Rebecca B.; Rodgers, Cleveland (1948). «New York: The World’s Capital City, Its Development and Contributions to Progress». Harper.
  15. ^ WPA Writer’s Project (2004). «A Maritime History of New York». Going Coastal Productions. — С. 246. — ISBN 0-9729803-1-8.
  16. ^ Lankevich, George J. (2002). «New York City: A Short History». NYU Press. — С. 2. — ISBN 978-0-8147-5186-2.
  17. ^ «The Hudson River». New Netherland Institute.
  18. ^ а б «Dutch Colonies». National Park Service.
  19. ^ «The Patroon System». Library of Congress.
  20. ^ «The Story of New Amsterdam». New Amsterdam History Center.
  21. ^ Jacobs, Jaap (2009). «The Colony of New Netherland: A Dutch Settlement in Seventeenth-Century America». Cornell University Press. — С. 32. — ISBN 978-0801475160.
  22. ^ Eisenstadt, Peter; Moss, Laura-Eve; Huxley, Carole F. (2005). «The Encyclopedia of New York State». Syracuse University Press. — С. 1051. — ISBN 978-0-8156-0808-0.
  23. ^ «Peter Stuyvesant». New-York Historical Society.
  24. ^ The New Jersey Colony. MrNussbaum.com. Архіўная копія
  25. ^ «Kingston Discover 300 Years of New York History Dutch colonies». National Park Service, U.S. Department of the Interior.
  26. ^ «The surrender of New Netherland, 1664». Gilder Lehrman Institute of American History.
  27. ^ «Treaty of Breda». Encyclopædia Britannica.
  28. ^ Van Luling, Todd (17.04.2014). «8 Things Even New Yorkers Don't Know About New York City». HuffPost.
  29. ^ Douglas, Peter. «The Man Who Took Back New Netherland». New Netherland Institute.
  30. ^ «Native Americans». Penn Treaty Museum.
  31. ^ Nogueira, Pedro (2009). «The Early History of Yellow Fever». Thomas Jefferson University.
  32. ^ Foote, Thelma Wills (2004). «Black and White Manhattan: The History of Racial Formation in Colonial New York City». Oxford University Press, US. — С. 68. — ISBN 978-0-19-508809-0.
  33. ^ Oltman, Adele (24.10.2005). «The Hidden History of Slavery in New York». The Nation.
  34. ^ Linder, Doug (2001). «The Trial of John Peter Zenger: An Account». University of Missouri–Kansas City.
  35. ^ Moore, Nathaniel Fish (1876). «An Historical Sketch of Columbia College, in the City of New York, 1754–1876». Columbia University. — С. 8.
  36. ^ «January Highlight: Superintending Independence, Part 1». Harvard University
  37. ^ а б «The People’s Vote: President George Washington’s First Inaugural Speech (1789)». U.S. News & World Report.
  38. ^ «Residence Act». Web Guides: Primary Documents in American History. Library of Congress.
  39. ^ Fortenbaugh, Robert (1948). «The Nine Capitals of the United States». United States Senate. — С. 9.
  40. ^ Rosenwaike, Ira (1972). «Population history of New York City». — С. 55.
  41. ^ Cook, Adrian (1974). «The Armies of the Streets: The New York City Draft Riots of 1863». University Press of Kentucky. — С. 193—195. — ISBN 9780813162553.
  42. ^ «New York Divided: Slavery and the Civil War Online Exhibit». New-York Historical Society.
  43. ^ «The Immigrant’s Statue». Statue of Liberty National Monument.
  44. ^ Cudahy, Brian J. (2004). «The New York Subway: Its Construction and Equipment: Interborough Rapid Transit, 1904». Fordham University Press. — С. 2. — ISBN 978-0-8232-2401-2.
  45. ^ Blake, Angela M. (2009). «How New York Became American, 1890–1924». Johns Hopkins University Press. — С. 63—66. — ISBN 978-0-8018-8874-8.
  46. ^ «New York Urbanized Area: Population & Density from 1800 (Provisional)». Demographia.
  47. ^ Willis, Carol (1995). «Form Follows Finance: Skyscrapers and Skylines in New York and Chicago». New York: Princeton Architectural Press. — С. 41, 85, 165. — ISBN 9781568980447.
  48. ^ Burns, Ric (22.08.2003). «The Center of the World — New York: A Documentary Film (Transcript)». PBS.
  49. ^ Effgen, Christopher (11.09.2001). «New York Crime Rates 1960—2009». Disastercenter.com.
  50. ^ Roberts, Sam (28.09.2006). «Infamous 'Drop Dead' Was Never Said by Ford». The New York Times
  51. ^ Effgen, Christopher (11.09.2001). «New York Crime Rates 1960—2009». Disastercenter.com.
  52. ^ It's official: One World Trade Center to be tallest U.S. skyscraper. CNN.
  53. ^ New York City Skyscraper Diagram. Skyscraper Source Media.
  54. ^ One World Trade Center On Top As Tallest Building In New York City. The International Business Times.
  55. ^ OccupyWallStreet — About. The Occupy Solidarity Network, Inc.
  56. ^ «NYC Still Vulnerable to Hurricanes 10 Years After Sandy». Bloomberg Businessweek
  57. ^ West, Melanie Grayce (1.03.2020). «First Case of Coronavirus Confirmed in New York State». The Wall Street Journal.
  58. ^ Liveris, A.; Stone Jr, M. E.; Markel, H.; Agriantonis, G.; Bukur, M.; Melton, S.; Roudnitsky, V.; Chao, E.; Reddy, S. H.; Teperman, S. H.; Meltzer, J. A. (2022). «When New York City was the COVID-19 pandemic epicenter: The impact on trauma care». The Journal of Trauma and Acute Care Surgery. 93 (2): 247—255. — doi:10.1097/TA.0000000000003460. PMC 9322893. PMID 35881035.
  59. ^ Robinson, David. «COVID-19: How New York City became epicenter of coronavirus pandemic, what that means». The Journal News
  60. ^ «The Five Boroughs of the City of New York: A Brief Historical Description». The History Box.
  61. ^ Carlson, Jen (21.05.2012). «Do You Refer To Manhattan As „The City“?». Gothamist.
  62. ^ «Highest Density States, Counties and Cities (2022)». United States Census Bureau.
  63. ^ Barry, Dan (11.10.2001). «A Nation challenged: in New York; New York Carries On, but Test of Its Grit Has Just Begun». The New York Times.
  64. ^ Sorrentino, Christopher (16.09.2007). «When He Was Seventeen». The New York Times.
  65. ^ Immerso, Michael (2002). «Coney Island: The People’s Playground». Rutgers University Press. — С. 3. — ISBN 978-0-8135-3138-0.
  66. ^ Hughes, C.J. (17.08.2016). «Marine Park, Brooklyn: Block Parties, Bocce and Salt Air». The New York Times.
  67. ^ «19 Reasons Why Brooklyn Is New York’s New Startup Hotspot». CB Insights.
  68. ^ а б Friedman, Vanessa (30.04.2016). «Brooklyn’s Wearable Revolution». The New York Times.
  69. ^ Symonds, Alexandria (29.04.2016). «One Celebrated Brooklyn Artist’s Futuristic New Practice». The New York Times.
  70. ^ «Military Bases in the Continental United States». NPS.
  71. ^ Jackson, Kenneth T., ed. (2010). «The History of New York City» (2nd ed.). Yale University Press. — С. 30. — ISBN 978-0-300-11465-2.
  72. ^ O'Donnell, Michelle (4.07.2006). «In Queens, It’s the Glorious 4th, and 6th, and 16th, and 25th…». The New York Times.
  73. ^ Kim, Christine. «Queens, New York, Sightseeing». USA Today.
  74. ^ Weber, Andrew (30.04.2013). «Queens». NewYork.com.
  75. ^ «Mets owner Steve Cohen proposes $8 billion casino complex at Citi Field». WABC-TV.
  76. ^ Rizzo, Cailey. «What to Know About NYC Airports Before Your Next Trip; New York City has three major airports, so which should you choose? Here’s everything you need to know before booking your flight». Travel and Leisure.
  77. ^ Frazier, Ian (26.06.2006). «Utopia, the Bronx». The New Yorker.
  78. ^ «Animals & Exhibits». Bronx Zoo.
  79. ^ Ward, Candace (2000). «New York City Museum Guide». Dover Publications. — С. 72. — ISBN 978-0-486-41000-5.
  80. ^ а б Toop, David (1992). «Rap Attack 2: African Rap to Global Hip Hop». Serpent’s Tail. — ISBN 978-1-85242-243-1.
  81. ^ Foderaro, Lisa W. (31.05.2013). «How Big Is That Park? City Now Has the Answer». The New York Times.
  82. ^ «Staten Island Greenbelt». NYNJTC.
  83. ^ «ParkScore 2018: City Rankings». Trust for Public Land.
  84. ^ «Discover the truly wild side of New York's metropolitan area». NPS.
  85. ^ «Mayor Giuliani Announces Amount of Parkland in New York City has Passed 28,000-acre (110 km2) Mark». New York City Mayor’s Office.
  86. ^ «Pelham Bay Park». New York City Department of Parks and Recreation.
  87. ^ «The World’s Most Visited Tourist Attractions—No. 4 (tie) Central Park, New York City—Annual Visitors: 40,000,000». Travel + Leisure.
  88. ^ «Forms of Municipal Government». National League of Cities.
  89. ^ «About the Council». New York City Council.
  90. ^ Chan, Sewell; Hicks, Jonathan P. (23.10.2008). «Council Votes, 29 to 22, to Extend Term Limits». The New York Times.
  91. ^ Gibson, Ellen M.; Manz, William H. (2004). «Gibson’s New York Legal Research Guide». (3rd ed.). Wm. S. Hein Publishing. — С. 450, 458, 473. — ISBN 978-1-57588-728-9.
  92. ^ Durkin, Erin (26.05.2014). «Councilman Ben Kallos wants city to publish government notices on its website». Daily News.
  93. ^ «Court Address & Directory». U.S. Court of International Trade.
  94. ^ «New York City Mayor». CNN.
  95. ^ «NYSVoter Enrollment by County, Party Affiliation and Status Voters Registered as of November 01, 2023». New York State Board of Elections.
  96. ^ Lincoln, Taylor. «The Wells of the Congress». Public Citizen
  97. ^ «Downstate Pays More, Upstate Gets More: Does It Matter?». The Nelson A. Rockefeller Institute of Government.
  98. ^ Kershner, Ellen. «The Largest Police Departments In The US». WorldAtlas.
  99. ^ Prager, Arthur (2006). «Worst-Case Scenario». American Heritage. Vol. 57, no. 1.
  100. ^ «Compstat». City of New York Police Department.
  101. ^ «Don’t Tell New York, But Crime Is Going Up». City University of New York.
  102. ^ Goldstein, Joseph.«Judge Rejects New York’s Stop-and-Frisk Policy». The New York Times.
  103. ^ Katersky, Aaron; Grant, Teddy. «NYPD safety team making high number of unlawful stops, mostly people of color: Report». ABC News.
  104. ^ Ehrenfreund, Max. «Donald Trump claims New York’s stop-and-frisk policy reduced crime. The data disagree». The Washington Post.
  105. ^ Badger, Emily. «The Lasting Effects of Stop-and-Frisk in Bloomberg’s New York». The New York Times.
  106. ^ Kanno-Youngs, Zolan. «New York City’s Murder Rate Hit New Low in 2018». The Wall Street Journal.
  107. ^ «Fewest Annual Murders and Shooting Incidents Ever Recorded in the Modern Era; Lowest per-capita murder rate since 1951». New York City Police Department.
  108. ^ Cramer, Maria; Meko, Hurubie; and Marcius, Chelsia Rose. «Homicides and Shootings Fell in New York City as Felony Assaults Rose». The New York Times.
  109. ^ «NYPD Announces December 2023, End-of-Year Citywide Crime Statistics». New York City Police Department.
  110. ^ «States with the most gun violence share one trait». CNN.
  111. ^ Jackson, Kenneth T. (2.04.2021). «Does New York Still Want to Be the Capital of the World?». The Wall Street Journal.
  112. ^ «Total Gross Domestic Product for New York-Newark-Jersey City, NY-NJ-PA (MSA)». FRED.
  113. ^ 2013 WFE Market Highlights. World Federation of Exchanges.
  114. ^ LaRocco, Lori Ann (24.09.2022). «New York is now the nation’s busiest port in a historic tipping point for U.S.-bound trade». CNBC.
  115. ^ «Port of NYNJ Beats West Coast Rivals with Highest 2023 Volumes». The Maritime Executive.
  116. ^ «Port of New York and New Jersey Remains US' Top Container Port». Marinelink.
  117. ^ «Fortune 500 2011: Cities with most companies». CNNMoney.
  118. ^ Kennedy, Simon (13.04.2014). «Beijing Breaks into Top Ten in Rankings by A.T. Kearney». Bloomberg.
  119. ^ Kaske, Michelle (12.03.2012). «New York City Tops Global Competitiveness Rankings, Economist Report Says». Bloomberg
  120. ^ «Definition of Metonymy». Chegg.
  121. ^ Fermino, Jennifer (7.02.2014). «Mayor de Blasio announces $3M in grants for New York City’s fashion industry». Daily News.
  122. ^ Hu, Winnie (7.02.2017). «New York Tries to Revive Garment Industry, Outside the Garment District». The New York Times.
  123. ^ «NYSE Listings Directory». New York Stock Exchange.
  124. ^ «2013 WFE Market Highlights». World Federation of Exchanges.
  125. ^ «DiNapoli: Wall Street Bonuses Edge Up in 2014». Office of the New York State Comptroller.
  126. ^ а б «Sustaining New York’s and the US’ Global Financial Services Leadership». New York City Economic Development Corporation.
  127. ^ «Total debt securities». Bank for International Settlements.
  128. ^ Chaudhuri, Saabira (15.09.2014). «Ranking the Biggest U.S. Banks: A New Entrant in Top 5». The Wall Street Journal.
  129. ^ а б Foster, Cynthia (7.12.2018). [https://web.archive.org/web/20190414022654/https://www2.colliers.com/en/Research/2018-Q3-US-Office-Market-Outlook-Report «Q3 2018 U.S. Office Market Outlook»—. Colliers International.
  130. ^ Miller, Joe; Chaffin, Joshua (21.12.2023). «Law firm Paul Weiss signs biggest US office lease of 2023 in Manhattan». Financial Times.
  131. ^ «Understanding The Manhattan Office Space Market». Officespaceseeker.
  132. ^ «Marketbeat United States CBD Office Report 2Q11». Cushman & Wakefield, Inc.
  133. ^ Marc Da Silva (3.01.2017). «International investors eye New York as safe haven». Angelsmedia.
  134. ^ «Department Of Finance Publishes Fiscal Year 2024 Tentative Property Tax Assessment Roll». New York City Department of Finance.
  135. ^ «Department of Finance Publishes Fiscal Year 2017 Tentative Assessment Roll». New York City Department of Finance.
  136. ^ Boonshoft, Michael. «New York’s Fifth Avenue Retains Its Top Ranking As The World’s Most Expensive Retail Destination». Cushman & Wakefield.
  137. ^ Horowitz, Alex; Staveski, Adam (2023). «New York’s Housing Shortage Pushes Up Rents and Homelessness». The Pew Charitable Trusts.
  138. ^ Morabito, Charlotte (24.06.2024). «How New York City’s sky-high cost of living stacks up to London». CNBC.
  139. ^ Duddridge, Natalie (11.08.2023). «Manhattan’s average rent soared to record $5,588 in July». CBS New York.
  140. ^ Barrett, George (2.08.2023). «Home Prices and Property Values in New York». NY Real Estate Trend.
  141. ^ Giulia Carbonaro (28.08.2024). «New York City Rent Hits All-Time High». Newsweek.
  142. ^ «NYC & Company is now New York City Tourism + Conventions». Travel Weekly.
  143. ^ а б DiNapoli, Thomas (2021) «The Tourism Industry in New York City Reigniting the Return». New York State Comptroller.
  144. ^ «History in Photos: New York is the Most Photographed City in the World». New York City Media.
  145. ^ «The Most Photographed Places In The World Based On Traveler Data». Expedia.
  146. ^ Swanson, Ana (26.08.2015). «The world’s most photographed places». The Washington Post.
  147. ^ David, Greg (5.09.2023). «Tourists Are Back to NYC in Big Numbers». The City.
  148. ^ «Most Popular Landmarks in New York». LUXlife Magazine.
  149. ^ «Times Square». Encyclopædia Britannica.
  150. ^ «Midtown Times Square». New York Architecture Images.
  151. ^ Alikpala, Gidget. «The top 10 most visited tourist attractions in the USA» As.
  152. ^ «Consulate General of Iceland New York Culture». Consulate General of Iceland New York.
  153. ^ «Consulate of Latvia in New York». Consulate of Latvia.
  154. ^ «Introduction to Chapter 14: New York City (NYC) Culture». The Weissman Center for International Business Baruch College/CUNY.
  155. ^ «New York, Culture Capital of the World, 1940–1965 / edited by Leonard Wallock; essays by Dore Ashton…». National Library of Australia. 1988. — ISBN 978-0-8478-0990-5.
  156. ^ «Harlem in the Jazz Age». The New York Times.
  157. ^ Cotter, Holland (24.05.1998). «ART; A 1920’s Flowering That Didn’t Disappear». The New York Times.
  158. ^ Gonzalez, David (21.05.2007). «Will Gentrification Spoil the Birthplace of Hip-Hop?». The New York Times.
  159. ^ Harrington, Joe S. (2002). «Sonic Cool: The Life & Death of Rock 'N' Roll». Hal Leonard. — С. 324—330. — ISBN 978-0-6340-2861-8.
  160. ^ McPheeters, Sam; Karacas, Christy (1.09.2009). «Survival of the Streets». Vice.
  161. ^ «Harlem Renaissance Music in the 1920s». 1920s Fashion & Music.
  162. ^ «Free To Dance—About The Film». Public Broadcasting Service.
  163. ^ «Group Visits». Alvin Ailey Dance Foundation, Inc.
  164. ^ Chauvin, Kelsy (15.03.2019). «15 Things NOT to Do in New York City». Fodor’s.
  165. ^ Poliak, Shira. «Adjusting To New York City». Sun Sentinel.
  166. ^ Miller, Stephen (2016). «Walking New York: Reflections of American Writers from Walt Whitman to Teju Cole». Fordham University Press. — С. 46, 50, 131. — ISBN 978-0-8232-7425-3.
  167. ^ Londré, Felicia Hardison; Watermeier, Daniel J. (1998). «The History of North American Theater: From Pre-Columbian Times to the Present». Continuum. ISBN 978-0-8264-1079-5.
  168. ^ Watt, Stephen; Richardson, Gary A. (1994). «American Drama: Colonial to Contemporary».
  169. ^ Welsh, Anne Marie (6.06.2004). «2 plays + 9 nominations = good odds for locals». The San Diego Union-Tribune.
  170. ^ McBeth, VR (25.09.2006). «The Great White Way». TimesSquare.com.
  171. ^ Tell, Darcy (2007). «Times Square Spectacular: Lighting Up Broadway». HarperCollins. — ISBN 978-0-0608-8433-8.
  172. ^ Allen, Irving Lewis (1995). «The City in Slang: New York Life and Popular Speech». Oxford University Press. — ISBN 978-0-1953-5776-9.
  173. ^ «Learn about the 41 theatres on Broadway». Playbill.
  174. ^ «2018 — 2019 Broadway End-of-Season Statistics». The Broadway League.
  175. ^ «2022—2023 Broadway End-Of-Season Statistics Show That Broadway Had Attendance Of 12.3 Million And Grosses Of $1.58 Billion». The Broadway League
  176. ^ «Broadway Season Statistics». The Broadway League.
  177. ^ «Frequently Asked Questions». Tony Awards.
  178. ^ Taylor, Marisa. «As One World Trade Center soars, so do its costs». MSNBC.
  179. ^ Fazzare, Elizabeth. «What Makes NYC’s Skyline So Iconic? 17 Buildings to Know». Architectural Digest.
  180. ^ Dobnik, Verena. «NYC sizing up its iconic skyline; Empire State Building’s owner objects to tower he says would spoil view». The Indianapolis Star.
  181. ^ Hakela, Deepti. «Rising to new heights; Skinny skyscrapers are transforming NYC’s iconic skyline». The Day.
  182. ^ Plunz, Richard A. (1990). «Chapters 3 [Rich and Poor] & 4 [Beyond the Tenement]». History of Housing in New York City: Dwelling Type and Change in the American Metropolis. Columbia University Press. — ISBN 978-0-231-06297-8.
  183. ^ Rufus Rockwell (1902). «New York: Old & New: Its Story, Streets, and Landmarks». J.B. Lippincott. — С. 354
  184. ^ Garb, Margaret (1.03.1998). «If You’re Thinking of Living In/Riverdale, the Bronx; A Community Jealous of Its Open Space». The New York Times.
  185. ^ «New York Metro: 6 Affordable Neighborhoods». New York.
  186. ^ Shaman, Diana (8.02.2004). «If You’re Thinking of Living In/Douglaston, Queens; Timeless City Area, With a Country Feel». The New York Times.
  187. ^ «About Summer Stage». City Parks Foundation.
  188. ^ а б «Creative New York». Center for an Urban Future.
  189. ^ Kusisto, Laura (21.10.2011). «Reaching High on Upper 5th Avenue». The Wall Street Journal.
  190. ^ «Museums on the Mile». Museum Mile Festival.
  191. ^ «New Drive Promoting 5th Ave.’s 'Museum Mile'». The New York Times.
  192. ^ Pogrebin, Robin; Reyburn, Scott (15.11.2017). «Leonardo da Vinci Painting Sells for $450.3 Million, Shattering Auction Highs». The New York Times.
  193. ^ «Christ painting by Leonardo da Vinci sells for record $450M». MSN.
  194. ^ «Metropolitan Museum Launches New and Expanded Web Site». Met Museum.
  195. ^ de Montebello, Philippe (1997). «Masterpieces of the Metropolitan Museum of Art». New York: Metropolitan Museum of Art. — С. 6—7. — ISBN 0-300-10615-7.
  196. ^ «Pastrami On Rye: A Full-length History Of The Jewish Deli». Public Radio International.
  197. ^ Esposito, Shaylyn (15.03.2013). «Is Corned Beef Really Irish?». Smithsonian.
  198. ^ Bleyer, Jennifer (14.05.2006). «Kebabs on the Night Shift». The New York Times.
  199. ^ «27,479 restaurants selected by the Michelin Guide—Top Destinations». Michelin Guide.
  200. ^ «Restaurant Inspection Results (Letter Grades)». New York City Department of Health and Mental Hygiene.
  201. ^ Tiedemann, Jennifer (8.04.2019). «$15-Per-Hour Minimum Wage Isn’t What NYC Restaurant Workers Ordered». Goldwater Institute.
  202. ^ Gleason, Will (11.03.2019). «Citing its diversity and culture, NYC was voted best city in the world in new global survey». Time Out.
  203. ^ Les Christie (29.06.2007). «New Yorkers are Top Transit Users». CNNMoney.com (Cable News Network).
  204. ^ «The MTA Network: Public Transportation for the New York Region». Metropolitan Transportation Authority.
  205. ^ Pisarski, Alan (16.10.2006). «Commuting in America III: Commuting Facts». Transportation Research Board.
  206. ^ Goldstein, Jack (2013). «101 Amazing Facts About New York». Andrews UK Limited. — ISBN 978-1783333059.
  207. ^ Hu, Winnie; Schweber, Nate; Piccoli, Sean (17.05.2021). «New York City Subway Returns to 24-Hour Service». The New York Times.
  208. ^ «Transit Ridership Report Fourth Quarter 2023». American Public Transportation Association.
  209. ^ «NYC Subway Broke Its Single-Day Ridership Record In October». Curbed.
  210. ^ «MTA/New York City Transit — Fares and MetroCard». MTA.
  211. ^ «How to Ride the Subway». MTA.
  212. ^ «Top 100 Transit Bus Fleets». Metro Magazine. — С. 4.
  213. ^ Ley, Ana (19.07.2023). Price of N.Y.C. Subway Ride Will Go Up for the First Time in Years». The New York Times.
  214. ^ Simko-Bednarski, Evan (19.07.2023). «NYC bus, subway fare to $2.90; MTA also boosts train fares, tolls». New York Daily News.
  215. ^ «Buses». MTA.
  216. ^ «New Fare Information». MTA.
  217. ^ Hill, John (5.02.2024). «Renderings of New Midtown Bus Terminal Revealed». World Architects.
  218. ^ McGeehan, Patrick (1.02.2024). «A Look at the $10 Billion Design for a New Port Authority Bus Terminal The Port Authority unveiled a revised design for a replacement of the much-reviled transit hub, which opened in 1950». The New York Times.
  219. ^ «National Football League Company Information». Hoover’s, Inc.
  220. ^ «Major League Baseball Company Information». Hoover’s, Inc.
  221. ^ «National Basketball Association, Inc. Company Information». Hoover’s, Inc.
  222. ^ «National Hockey League Company Information». Hoover’s, Inc.
  223. ^ «Major League Soccer, L.L.C. Company Information». Hoover’s, Inc.
  224. ^ «New York 1984 Paralympic Summer Games». National Paralympic Heritage Trust.
  225. ^ Filip, Bondy (19.10.1992). «New York City and Environs Land Goodwill Games for ’98». The New York Times.
  226. ^ Zinser, Lynn (6.07.2005). «Olympic Committee Chooses London for 2012 Summer Games». The New York Times.
  227. ^ Esteban (27.10.2011). «11 Most Expensive Stadiums in the World». Total Pro Sports.
  228. ^ «Preparations Different for a Home-and-Home Contest». The New York Times.
  229. ^ «So Many Seats, So Many Tax Breaks». The New York Times
  230. ^ Lupica, Mike (12.06.2023). «Subway Series still as intriguing a ticket as there is in town». MLB.
  231. ^ «New York Yankees: Facts, History, Stats, and Resources». The free sources.
  232. ^ «How Mets, Colt .45s Grew Up To Beat The Bullies». Chicago Tribune.
  233. ^ «Dodgers Timeline». Los Angeles Dodgers.
  234. ^ «Historical Moments». Dodgers Giants.
  235. ^ «Postseason Overview». National Invitation Tournament.
  236. ^ «Picture-perfect opening for $200M Red Bull Arena in Harrison». Associated Press.
  237. ^ «FIFA 1994 World Cup Stadiums — USA». The Stadium Guide.
  238. ^ «FIFA announces hosts cities for FIFA World Cup 2026». FIFA.
  239. ^ «Mayor Adams and Governor Murphy Celebrate New York New Jersey Selection as Host for Biggest Sporting Event in World History: FIFA World Cup 26 Final». Mayor of New York City.
  240. ^ «US Open 2015». United States Tennis Association.
  241. ^ Butler, Sarah Lorge (7.11.2023). «New York City Was the World's Largest Marathon in 2023». Runner’s World.
  242. ^ «Daily News Golden Gloves amateur boxing tournament may return in 2022». New York Daily News.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]