Перайсьці да зьместу

Шанхайскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шанхайскі мэтрапалітэн
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Шанхай, Кітай
Пачатак працы 28 траўня 1993
Лініі 14 лініяў
Даўжыня: 588 км
Колькасьць станцыяў 364
Пасажырапаток на дзень 9,29 млн (2016)
Пасажырапаток на год 3,4 млн (2016)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Пэкінскага мэтрапалітэну

Шанхайскі мэтрапалітэн (па-кітайску: 上海軌道交通) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Шанхаі ды ягоных прыгарадах, якая налічвае 14 лініяў, 364 станцыі ды 588 км пуцей (шырыня каляіны — 1435 мм). Шанхайскі мэтрапалітэн зьяўляецца адным з найстарэйшых у краіне (пабудаваны пасьля Пэкінскага ды [[Цяньцзыньскі мэтрапалітэн|Цяньцзыньскага])]. Ён другі ў сьвеце паводле дзённага пасаж��рапатоку пасьля Пэкінскага (сярэдні пасажырапаток — 9,29 млн. чалавек, рэкордны — 11,867 млн. 28-га красавіка 2017 году).

Шанхайскі мэтрапалітэн перажыў значны рост у апошнія гады, у прыватнасьці падчас выставы Shanghai World Expo у 2010-м годзе. Сыстэма добра інтэгравана зь цягнікамі маглеў, трамваем і гарадзкой чыгункай.

Шанхайскі мэтрапалітэн