Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Русіфікацыя Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахо��ы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


На бягучы момант артыкул найбольш поўна ахоплівае тэму русіфікацыі Беларусі з усіх наяўных друкаваных і электронных крыніцаў. Пашырэньне зьместу артыкула сярод чытачоў Вікіпэдыі мае беспасярэдняе дачыненьне да будучыні нашага моўнага разьдзелу і будучыні беларускай мовы, увогуле. Заклікаю супольнасьць падтрымаць абраньне гэтага артыкула. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:31, 8 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:31, 8 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  2. Падтрымліваю. Цудоўны, грунтоўны артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 19:48, 8 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. Балючая тэма. Віт; гутаркі 17:22, 10 лютага 2019 (+03) Бачу, не ўсё так кансэнсусна, як мае быць пры абранні статуснага артыкула, таму пакуль Нэўтральна. Віт; гутаркі 12:50, 14 лютага 2019 (+03)[адказаць]
Кансэнсусу можна дасягнуць толькі з адэкватнымі ўдзельнікамі, якія прытрымліваюцца правілаў. Удзельнік:W у бягучы момант зьяўляецца заблякаваным за неаднаразовае парушэньне правіла ВП:Кансэнсус і, дарэчы, ня мае права абыходзіць гэтае блякаваньне. Вельмі шкада, што вы фактычна заахвочваеце ўдзельніка да далейшых дэструктыўных паводзінаў — у гэтым канкрэтным выпадку да зьвядзеньня асабістых рахункаў з выкарыстаньнем падвойных стандартаў. У кожным разе — прашу пералічыць тое, што на вашую асабістую думку, не дазваляе абраць артыкул: паспрабую гэта выправіць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:49, 14 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, трымайцеся Вікіпэдыя:Этыкет і пачніце ўжо нарэшце рабіць дапрацоўкі ў артыкул, які заслугоўвае значна вышэйшай якасьці, бо з Вашых жа словаў пашырэньне зьместу артыкула сярод чытачоў Вікіпэдыі мае беспасярэдняе дачыненьне да будучыні нашага моўнага разьдзелу.--Удзельнік:W 21:28, 14 лютага 2019 (MSK)
  1. Падтрымліваю. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 20:05, 13 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  2. Падтрымліваю.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:10, 17 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  1. Супраць. У артыкул вернуты недахоп, што парушае Вікіпэдыя:Крытэры абраных артыкулаў (гл. Камэнтары), насуперак канструктыўнай крытыцы.--Удзельнік:W 18:50 11 лютага 2019 (MSK)
Ніякага недахопу няма як і канструктыўнай крытыкі: ёсьць сыстэматычнае парушэньне ВП:КАНС і ВП:ВАЙНА з вашага боку, за што вас, дарэчы, неаднаразова блякавалі. І ў гэтым момант, дарэчы, вы ня маеце права галасаваць з ананімнага IP-адраса --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:49, 11 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
«У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 5 рэдагаваньняў і мае ня менш за 1 тыдзень стажу» (Вікіпэдыя:Галасаваньні).--Удзельнік:W 15:27 13 лютага 2019 (MSK)
7 лютага 2019 Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) заблякаваў W (гутаркі | унёсак) на тэрмін 2 тыдні (стварэньне рахункаў забароненае) (працяг ВП:ВАЙНА; парушэньне ВП:ЗГОДА). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:23, 13 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Гэта не скасоўвае правіла Вікіпэдыя:Галасаваньні. Калі ласка, не хадзіце па коле.--Удзельнік:W 12:20 13 лютага 2019 (MSK)
Незарэгістраваныя ўдзельнікі галасаваць ня маюць права. Удзельнік:178.121.78.10 не зьяўляецца зарэгістраваным. --Удзельнік:Kazimier Lachnovič
Зьяўляюся зарэгістраваным удзельнікам. Кіньце дурное і не хадзіце па коле. Дзякую, што пачалі дапрацоўкі. Калі ласка, працягвайце паляпшаць артыкул.--Удзельнік:W 17:03 15 лютага 2019 (MSK)
У Гісторыя правак бачу толькі Удзельнік:178.121.78.10, які ня мае права галасаваць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:06, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Паўторна ходзіце па коле. Замест марнаваньня часу, калі ласка, працягвайце дапрацоўваць артыкул.--Удзельнік:W 17:53 15 лютага 2019 (MSK)
  1. Супраць. У артыкуле не пазначана, што такое "мяккая беларусізацыя". Удзельнік:Temra 19:54 14 лютага 2019 (MSK)
Вікіпэдыя:Лялечны тэатар#Тушкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:10, 14 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Вы памыляецеся. -- Renessaince 12:42, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Даруйце, але згодна з ВП:Лялечны тэатар прыцягваньне новых удзельнікаў дзеля ўплыву на выракі, пастановы або выбар пэўнага варыянту разьвязаньня пытаньняў у Вікіпэдыі забараняецца. Калі новы ўдзельнік паводзіць сябе такім жа чынам, як і іншы ўдзельнік у тым жа кантэксьце, і з усяго відаць, рэдагуе Вікіпэдыю толькі дзеля гэтага, то да яго могуць ужывацца тыя ж захады, што і да ўдзельніка, якога ён падтрымлівае. Палова ўнёску Удзельнік:Temra — гэта «правільныя» галасаваньні на карысьць Удзельнік:W, таму нават існаваньне рэальнага чалавека ня сьведчыць пра адсутнасьць парушэньня памянёнага правіла. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:12, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Увогуле, гэта яўна не ўнёсак пачаткоўца (у пляне афармленьня), таму ёсьць усе падставы меркаваць, што напраўду адпаведным акаўнтам карыстаецца Удзельнік:W, а значыць, галасы Удзельнік:Temra ня мусяць улічвацца згодна з Вікіпэдыя:Лялечны тэатар#Тушкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:27, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
А, вось вы пра што. Усё ж я б ня стаў так адназначна і адзінаасобна вызначаць, ці мае права той ці іншы ўдзельнік удзельнічаць у галасаваньнях, калі ён адпавядае ўсім патрабаваньням, і тым болей сьцьвярджаць, што ягоным уліковым запісам карыстаюцца ў злачынных мэтах іншыя ўдзельнікі. Гэта задача правяральных удзельнікаў. -- Renessaince 15:12, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Каб кагосьці правяраць, то для гэтага патрэбныя хоць нейкія перадумовы. Вось вам удзельнік і прывёў аргумэнт, што так пачаткоўца ня можа сябе паводзіць. Сапраўды такія паводзіны вельмі падазроныя. --Ліцьвін (гутаркі) 15:33, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Ёсьць відавочнае парушэньне ВП:Лялечны тэатар#Тушкі (ці парушаецца яшчэ й ВП:Лялечны тэатар#Лялькі ўжо ня мае значэньня). Калі ня згодныя — зьвяртайцеся да адміністратараў, спадзяюся, яны змогуць убачыць відавочнае. І яшчэ: вельмі шкада, што недапушчэньне спыненьня падобных заганных дзеяньняў для праекту (бо заўтра кожны можа такім жа чынам фармальна «прыцягнуць» у праект сваіх сяброў, бацькоў, сваякоў... ды што там казаць — заўтра ж бяру смартфоны сваякоў і ствараю новых удзельнікаў, якіх ніякі правяральнік не выявіць, і тады мне ніякіх галасоў, увогуле, ня будзе патрабавацца) вас хвалюе больш за абыход блякаваньня з боку Удзельнік:W, якое парушае нармальнае функцыянаваньня праекту.
Зьвяртайцеся да адміністратараў самі. Вы з W разам гэтую кашу заварылі і цяпер ператварылі яшчэ й галасаваньне за якасныя артыкулы ў цырк, дзе кіруюцца не галавой, а эмоцыямі. Я лепей пайду яшчэ 100500 катэгорыяў паствараю, няма часу і ахвоты чытаць кілябайты флуду. -- Renessaince 18:27, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Давайце будзем аб'ектыўнымі і проста паглядзім на статыстыку: за значны час працы ў праекце ў мяне няма ніводнага блякаваньня, у адрозьненьне ад Удзельнік:W, у якога 7 (пера)блякаваньняў. З улікам таго, што гэты — як вы слушна зазначылі — «цырк», узьнік у выніку абыходу бягучага блякаваньня з боку Удзельнік:W, то спадзяюся, што прынамсі для самога сябе вы ўсё ж ведаеце, хто напраўду стварыў і працягвае пагаршаць бягучую сытуацыю. Нагадаю, што ў часе канфліту вакол артыкула Васьміканцовы крыж я рабіў саступкі з свайго боку, марнаваў безьліч часу на пошук новых крыніцаў і высьвятленьне ўсіх дэталяў паходжаньня гэтага крыжа, шукаў больш нэўтральныя фармулёўкі — усё, каб знайсьці кансэнсус і артыкул, сапраўды, стаў лепшым і больш нэўтральным. І што ў адказ? — Паўтарэньне адных і тыж жа мантраў і зьдзеклівыя камэнтары з элемэнтамі тролінгу. Урэшце, я пераклаў зь іншых моўных разьдзелаў і ўвёў у дзеяньне вялікі аб'ём правілаў, каб спыніць бязладзьдзе ў праекце. У выніку, парушальнік атрымлівае адно блякаваньне за іншым, але на жаль, працягвае іх абыходзіць. І што вы прапануеце рабіць? — Зрабіць выгляд, што пэўныя ўдзельнікі могуць паводзіць сябе як захочуць — абы было спакойна? Дык з такім падыходам усе адэкватныя ўдзельнікі проста пакінуць праект, бо ніхто ня будзе доўга трываць падобныя паводзіны. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:06, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Офтоп.
« (Re)blocks »
Зьвярніце ўвагу, калі ласка, што гэтая прылада даступная па-беларуску. Я перакладаў адмыслова дзеля таго, каб карысталіся лякалізацыяй, а не ангельскай ці якімі яшчэ вэрсіямі. -- Renessaince 20:13, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за пераклад. Замяніў ангельскую вэрсію ў тэксьце вышэй, а таксама ў закладках браўзэра на нашу беларускую вэрсію. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:19, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, перастаньце парушаць Вікіпэдыя:Галасаваньні: «Нельга выкарыстоўваць дадатковыя рахункі («лялькі») для іншых галасоў». Асабіста на Вашую старонку дасылаў Гутаркі_ўдзельніка:Kazimier_Lachnovič#Запрашэньне са спасылкай на ўдзельнікаў Суполкі ўдзельнікаў грамады Вікімэдыі ў Беларусі, дзе рахункі пазначаюцца за рознымі асобамі, таму рахункі ня ёсьць дадатковымі («лялькамі»). Тое самае тычыцца майго голасу, бо «ў галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў)». Робатам не зьяўляюся. Таму лепей дапрацоўвайце артыкул. Ужо пісаў, што прагаласую за, як толькі гэта зробіце.--Удзельнік:W 21:24 13 лютага 2019 (MSK)
Пабойцеся Бога — не крывіце душой: вы цудоўна ведаеце, што ў артыкуле ніколі ня будзе ненэўтральнай паводле ВП:КВД русіфікатарскай назвы «праваслаўны крыж», а значыць і вашага голасу «за». І майце мужнасьць прызнаць, што назва гэтага крыжа ёсьць адзінай сапраўднай прычынай вашай раптоўнай «прынцыповасьці» (дакладней — апантаных спробаў пошуку хоць нейкіх зачэпак). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:40, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
«Страх Гасподні - ненавідзець зло» (Кніга Выслоўяў Саламонавых. Разьдзел 8. Верш 13). Баюся Бога і маю мужнасьць прызнаць адсутнасьць прынамсі 4-х з 12 Вікіпэдыя:Крытэры абраных артыкулаў і беларускую энцыкляпэдычную назву Праваслаўны крыж для ☦, бо: «Не кажы ілжывага сьведчаньня» (Выхад. Разьдзел 20. Верш 16). «Вуснамі крывадушнік нішчыць блізкага свайго» (Тамсама. Разьдзел 11. Верш 9). Таму нанесеныя Вамі абразы патрабуюць ад Вас мужнасьці, каб выбачыцца.--Удзельнік:W 17:53 15 лютага 2019 (MSK)
Можаце чакаць да бясконцасьці, бо выбачацца мне няма за што. А вось вам трэба добра падумаць пра ўласныя паводзіны, асабліва з улікам таго, што вы дэкляруеце сябе праваслаўным вернікам. Што да нейкай неадпаведнасьці артыкула крытэрам добрых і абраных артыкулаў, то гэта толькі вашае асабістае меркаваньне, якое вы аднак спрабуеце выстаўляць як праўду ў апошняй інстанцыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:16, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Вам ёсьць за што выбачыцца, бо працягваеце крывадушнічаць. Калі ласка, працягвайце дапрацоўваць артыкул, які насамрэч не адпавядае шэрагу крытэраў абраных артыкулаў.--Удзельнік:W 13:04 18 лютага 2019 (MSK)
  1. Дадаў крыніцы ў Русіфікацыя Беларусі#Перадумовы, дапоўніў пэўныя кароткія разьдзелы ў Русіфікацыя Беларусі#Рэспубліка Беларусь пад кіраваньнем Аляксандра Лукашэнкі. Таксама дадаў спасылкі на памянёную працу Станіслава Станкевіча (статыстыку ня браў, бо яна ігнаруе найбольшы пік маскалізацыі, таму ёсьць зусім невідавочнай, і прыводзіць яе — толькі засьмечваць артыкул і блытаць чытачоў), а таксама памянёны артыкул Яўгена Валошына (хоць фактычна адтуль няма чаго ўзяць для энцыкляпэдыі). Таксама дадаў спасылку на артыкул, прысьвечаны «мяккай беларусізацыі» і адпаведнае выказваньне Ўладзімера Макея. Далейшае павелічэньне артыкула лічу немэтазгодным. Увогуле, той жа разьдзел «Друк», магчыма, трэба прыбраць, бо ў ім не відаць дынамікі і не прыводзяцца ніякіх фактаў спрыяньню маскалізацыі з боку ўладаў (як гэта робіцца ў іншых разьдзелах). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:40, 14 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  2. У артыкуле больш няма абзацаў без крыніцаў, хоць пацьвярджаць крыніцамі трывіяльныя факты і не патрабуецца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:27, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  3. Аднавіў разьдзел «Друк» з выкарыстаньнем новай крыніцы, дадаў табліцу з дынамікай маскалізацыі сярэдняй школы ў разьдзел «Адукацыя», актуалізаваў у ім зьвесткі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:19, 16 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  4. Дадаў зьвесткі пра праўную дыскрымінацыю беларускай мовы (у тым ліку пастанову Канстытуцыйнага суду 2003 году), а таксама пра яе залічэньне ў лік загрожаных моваў у 2009 годзе. Таксама прывёў меркаваньне пана Зянона Пазьняка пра беларусафобію з боку ўладаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:52, 16 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
  5. Зьменшыў колькасьць цытатаў (у тым ліку вылучаных з тэксту з дапамогай {{Цытата}}). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:55, 16 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Паводле Вікіпэдыя:Крытэры абраных артыкулаў, «абраныя артыкулы павінны быць: ... Стабільнымі: калі зьмест артыкула не зьяўляецца тэмай спрэчак». На жаль зьмест артыкула — тэма спрэчак, бо назва маскоўскі крыж — спрэчная. Праваслаўны крыж (☦) — энцыкляпэдычная назва для аднаго з 8-канцовых, які маецца на ўвазе ў артыкуле.--Удзельнік:W 12:24 9 лютага 2019 (MSK)

Ніякіх спрэчак няма: ёсьць сынанімічныя назвы і ўпартае нежаданьне аднаго ўдзельніка прытрымлівацца правілаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:34, 9 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Спрэчка ёсьць (Абмеркаваньне:Крыж#Ідэалягічны_вандалізм), бо замест сынанімічных назваў назіраецца блытаніна з 2 крыжамі, як летась з расейскім крыжом, што Вы самі ж прызналі. Упартым нежаданьнем аднаго ўдзельніка прытрымлівацца правілаў варта лічыць парушэньне з Вашага боку Вікіпэдыя:Ветлівасьць тры разы запар у Абмеркаваньне:Праваслаўны_крыж.--Удзельнік:W 18:41 11 лютага 2019 (MSK)
Ня варта блытаць спробу пошуку кампрамісу з майго боку зь нейкім прызнаньнем: крыніцаў на расейскі крыж дагэтуль бракуе, але апісаньне гэтага крыжа ў асобным артыкуле не зьяўляецца для мяне прынцыповым, бо прынамсі не супярэчыць вартым даверу крыніцам. Што да сынанімічных назваў, то ў Русіфікацыя Беларусі дакладна пазначаецца, які менавіта варыянт васьміканцовага крыжа маецца на ўвазе. Ніякай неадназначнасьці і блытаніны няма. А вось вашае ўпартае жаданьне прасунуць ненэўтральную паводле ВП:КВД назву «праваслаўны крыж», уся бязглуздая заідэалягізаванасьць якой выдатна выяўляецца ў кантэксьце насаджэньня расейскімі ўладамі неўласьцівага для гістарычна праваслаўнай Беларусі «праваслаўнага крыжа», ёсьць грубым парушэньнем ВП:НПГ. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:49, 11 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Назва праваслаўны крыж ёсьць нэўтральнай, бо ёсьць энцыкляпэдычнай: «Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных энцыкляпэдыяў» (Вікіпэдыя:Пяць_слупоў).
Назва «праваслаўны крыж» ня ёсьць нэўтральнай, пра што неаднаразова абмяркоўвалася (апошні раз — Абмеркаваньне:Крыж#Беларускія энцыкляпэдычныя крыніцы, дзе кожны ахвотны можа пабачыць прыклад неадэкватнага ўпрыняцьця аргумэнтаў з вашага боку). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:48, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Паўторна ходзіце па коле, у тым ліку ў абразах. Вікіпэдыя:Чым_не_зьяўляецца_Вікіпэдыя#Вікіпэдыя_—_ня_поле_бітвы: «Кожны ўдзельнік мусіць паводзіць сябе ветліва, спакойна і ў духу супрацы пры кантактах зь іншымі ўдзельнікамі. Не абражайце, не чыніце нападак, не пужайце тых, з кім вы ня згодныя. Лепш падыдзіце да нязгоды разважліва і растлумачыце яе ў спакойнай і ветлівай дыскусіі». Праваслаўны крыж ёсьць таксама найбольш дакладнай назвай для ☦, што добра відаць са згаданага Вамі ж абмеркаваньня.--Удзельнік:W 13:16 18 лютага 2019 (MSK)

Паводле Вікіпэдыя:Крытэры абраных артыкулаў, «абраныя артыкулы павінны быць: Усёабдымнымі і поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць усе значныя факты». Гэты пункт нявыкананы прынамсі ў разьдзеле Адукацыя. Адсутнічаюць зьвесткі пра сучасную дыскрымінацыю беларускамоўнага навучаньня пасьля 2006 году. Прыкладам няма згадак адсутнасьці выбару мовы навучаньня ў формах Міністэрства адукацыі, на што зьвярталася ўвага ў беларускамоўным друку бацькоўскім камітэтамі ў Менску. Няма згадак адпаведных паправак у заканадаўства цягам апошняга дзесяцігодзьдзя. Не відаць наўпроставай цытаты Макея(фармальнае даданьне іншай цытаты; замянілі, часткова тут.--Удзельнік:W 15:38 15 лютага 2019 (MSK)) на расейскім радыё "Спадарожнік" пра недапушчэньне антырусіфікацыі. Пакуль што выглядае, што аўтару важней гуляцца ў ідэалягічны вандалізм на рэлігійнай глебе, чым выкрываць ганебнасьць абмаскальваньня.--Удзельнік:W 15:27 13 лютага 2019 (MSK)

Сюды ж пасьля вычыткі. Адсутнічаюць дакладныя лічбы абмаскальваньня па разьдзелах (Тэлебачаньне#Беларусь, Рэкляма#Беларусь) або самі разьдзелы (Газэта#Беларусь, Тэатар#Тэатар_Беларусі, Часопіс#Беларусь)(часткова недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 12:536 18 лютага 2019 (MSK)). Няма ніводнай табліцы(недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 12:38 18 лютага 2019 (MSK)), хоць бы паводле працы Станіслава Станкевіча «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу», якая згадваецца ў сьпісе літаратуры, але ігнаруецца ў крыніцах (фармальна згадваецца ў крыніцах, але табліца не прыведзена.--Удзельнік:W 15:12 15 лютага 2019 (MSK)). Адсутнічаюць апытаньні грамадзкай думкі, якія ёсьць у вольным доступе, датычна беларускай мовы, асабліва ў справе адукацыі і СМІ, для выкрыцьця ступені гвалтоўнасьці абмаскальваньня. Ігнаруюцца артыкулы Зянона Пазьняка(часткова недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 12:39 18 лютага 2019 (MSK)) з выкрыцьцём «мяккай беларусізацыі». У разьдзеле Бізнэс і прамысловасьць ігнаруюцца ўсе 3 часткі артыкула Яўгена Валошына «Бітва за роднае слова» 2010 году(недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 15:51 15 лютага 2019 (MSK)), адзначанага ўзнагародай. Артыкул мае зьмяшчаць больш зьвестак пра абмаскальваньне па галінах, чым артыкулы пра тыя галіны, крыніцы зь якіх пакуль наогул ігнаруюцца. 14(засталося 11 разам са сказам з 7 крыніцамі на адным месцы.--Удзельнік:W 12:44 18 лютага 2019 (MSK)) сказаў і словаў церпяць ад Вікіпэдыя:Перабор з цытатамі(en) і Вікіпэдыя:Завал крыніцамі(en), бо зьмяшчаюць ад 2 да 7 крыніцаў у адным месцы замест патрэбнай адной. Адначасна 18 абзацаў ня маюць аніводнай крыніцы(недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 12:29 18 лютага 2019 (MSK)). Яшчэ больш(засталося 5.--Удзельнік:W 12:51 18 лютага 2019 (MSK)) абзацаў заканчваецца зьвесткамі, не пацьверджанымі ніякімі крыніцамі. Наогул адсутнічаюць разьдзелы Водгукі, Крытыка і Супраціў. Пакуль што артыкул заслугоўвае Шаблён:Абнавіць і Шаблён:Перапрацаваць замест добрага ці абранага. Згодна з пазначанымі дакладнымі недахопамі цьверджаньне быццам «На бягучы момант артыкул найбольш поўна ахоплівае тэму русіфікацыі Беларусі з усіх наяўных друкав��ных і электронных крыніцаў» не адпавядае рэчаіснасьці і не вытрымлівае канструктыўнай і карэктнай крытыкі. Выглядае, што ўдзельнікі, якія дагэтуль галасавалі за, не зрабілі вычыткі зьместу, хоць уверсе старонкі значыцца: «перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва». Наўрадці цудоўнасьць артыкула або балючасьць тэмы ёсьць канструктыўным тлумачэньнем прычыны рашэньня галасаваць, з усімі наступствамі, бо тамсама ўверсе старонкі маем: «Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары». Артыкул на беларускую тэматыку, асабліва абраны, заслугоўвае аргумэнтаванага галасаваньня ад удзельнікаў. Буду рады адклікаць свае заўвагі і закрэсьліць іх, як толькі пазначаныя вышэй недахопы будуць выпраўленыя. З павагай,--Удзельнік:W 18:11 13 лютага 2019 (MSK)
Карацей, зразумела: артыкул кепскі, бо ў ім маскоўскі крыж не называецца «праваслаўным». Ня буду больш марнаваць на вас час. Што да прыведзеных вышэй заўваг, то яны, на маю думку, не зьяўляюцца прынцыповымі, а памянёныя (нібыта прапушчаныя) зьвесткі ў той або іншай ступені ўжо прысутнічаюць у артыкуле. Калі ўдзельнік хоча надаць больш увагі русіфікацыі ў Рэспубліцы Беларусі пад уладай Лукашэнкі, то ён можа стварыць адпаведны артыкул, бо бягучы асноўны артыкул і так ужо мае завялікі аб'ём. Зрэшты, нішто не перашкаджае ўдзельніку W па разблякаваньні дапоўніць і бягучы артыкул, вядома, без парушэньня ВП:КАНС і ВП:ВАЙНА. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:23, 13 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Ня трэба наогул усё зьмяшчаць у адзіны артыкул. Тым больш гэты артыкул і так ужо вельмі вялікі. --Ліцьвін (гутаркі) 19:52, 13 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Калі ў гэтым ёсьць патрэба, то для пэўных разьдзелаў, сапраўды, можна зрабіць асобныя артыкулы. Але наяўнасьць або адсутнасьць падобных дадатковых артыкулаў на абраньне асноўнага артыкула ніяк не ўплывае. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:00, 13 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Нават без карэктнай крытыкі наконт праваслаўнага крыжа артыкул у існым стане не дацягвае і да добрага паводле 11 заўвагаў датычна толькі аднаго патрабаваньня да абраных артыкулаў быць «Усёабдымнымі і поўнымі». Памянёныя ў канструктыўнай крытыцы зьвесткі насамрэч прапушчаныя, што прынцыпова. Таксама паводле Вікіпэдыя:Крытэры абраных артыкулаў, «абраныя артыкулы павінны быць: Закончанымі: ня ўтрымліваць яўна недапісаныя разьдзелы». Такімі разьдзеламі па адным абзацы з 1 крыніцай ды парай-тройкай сказаў ёсьць Кнігавыданьне і Бізнэс і прамысловасьць(на палову выпраўлены недахоп: +2 крыніцы пра бізнэс, але выдалена Кнігавыданьне замест дапаўненьня зьвесткамі пра іншыя друкаваныя выданьні.--Удзельнік:W 15:51 15 лютага 2019 (MSK)). У разьдзеле Рэлігія адсутнічаюць зьвесткі пра лік і адсотак беларускамоўных сьвятароў Беларускага экзархату РПЦ, як і адпаведныя лічбы сьвятароў БПЦ, здольных весьці набажэнства па-беларуску (гл. газэту «Зьвязда» ў інтэрвію зь Сергіем Гардуном). Ёсьць патрэба ў дапаўненьні пэўных разьдзелаў, а не ў стварэньні асобных артыкулаў, спасылкі на якія варта таксама дадаць праз Шаблён:Асноўны артыкул, той жа добры артыкул Адукацыя ў Беларусі (часткова выпраўлены, варта дадаць спасылку на абраны артыкул Паўночна-Заходні край у разьдзел Расейская імпэрыя.--Удзельнік:W 12:52 18 лютага 2019 (MSK)). На абраньне асноўнага артыкула ўплывае адсутнасьць вышэй згаданых зьвестак, а не падобных дадатковых артыкулаў. Завялікі аб'ём тлумачыцца не ў апошнюю чаргу разьдзелам Перадумовы на 7 абзацаў пры 2 абзацах без крыніцаў (недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 14:53 15 лютага 2019 (MSK)), які варта было б скараціць. Пакуль ініцыятар адмаўляецца дапаўняць артыкул, наўрадці выконваецца патрабаваньне да абраных артыкулаў быць і «Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзэнтатыўны агляд адпаведнай літаратуры», бо разьдзел вышэй Дапрацоўкі дагэтуль застаецца пустым.--Удзельнік:W 12:19 14 лютага 2019 (MSK)
  • Нават без карэктнай крытыкі наконт праваслаўнага крыжа — з падобнай мантры пра назву крыжа пачынаецца практычна кожны камэнтар Удзельнік:W. Спадзяюся, усім адэкватным удзельнікам добра відаць сапраўдныя прычыны раптоўнай «прынцыповасьці» Удзельнік:W (чаго не было відаць раней — кожны можа пераканацца ў гэтым у архіве галасаваньняў) і немагчымасьць прыйсьці з гэтым удзельнікам да паразуменьня ў прынцыпе. Усе заўвагі, якія на маю думку, маюць хоць нейкую рацыю, я паправіў. Калі хто бачыць яшчэ нейкія рацыянальныя заўвагі — калі ласка, зьвярніце на іх маю ўвагу: будзем альбо выпраўляць, альбо я абгрунтую, чаму лічу іх няслушнымі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:59, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Уверсе старонкі напісана: «Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня». Адзначаю паўторную абразу з Вашага боку безь імкненьня выбачыцца. Сярод 11 дакладных недахопаў адпаведна 2-га пункту Вікіпэдыя:Крытэры абраных артыкулаў «Абраныя артыкулы павінны быць: Усёабдымнымі і поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць усе значныя факты», 2 недахопы выпраўленыя напалову. Сярод 4 недахопаў паводле 11-га пункту крытэраў «абраныя артыкулы павінны быць: Закончанымі: ня ўтрымліваць яўна недапісаныя разьдзелы» 2 выпраўленыя напалову і 1 цалкам. Разам з 15 недахопаў засталося 12. Паводле 4-га пункту крытэраў «абраныя артыкулы павінны Утрымліваць зноскі на крыніцы інфармацыі асноўных тэзісаў, фактаў, сьцьверджаньняў, якія могуць выклікаць недавер, а таксама ацэначных меркаваньняў па тэме артыкула». Пагатоў засталося 16 абзацаў без аніводнай крыніцы(недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 15:51 15 лютага 2019 (MSK)), што заслугоўваюць Шаблён:Няма крыніцы. Варта разгледзець мэтазгоднасьць выдаленьня не падмацаваных крыніцамі абзацаў і сказаў для дапаўненьня артыкула пацьверджанымі зьвесткамі. У якасьці факту спрыяньня маскалізацыі з боку ўладаў у друку варта зьвярнуць увагу на панаваньне дзяржаўнай пэрыёдыкі. Таксама варта прыкласьці намаганьні для выпраўленьня 12 дакладных недахопаў, што засталіся. Найбольш надзённым застаецца ігнараваньне няпоўнасьці і састарэласьці зьвестак у разьдзеле Адукацыя. Туды варта дадаць і зьвесткі пра Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі і дашкольныя ўстановы. Прыкладам Летапіс дзейнасьці ГА «ТБМ імя Ф.Скарыны» за 1989-2009 гады зьмяшчае зьвесткі пра адсутнасьць беларускамоўных ВНУ на 2006 год(недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 12:55 18 лютага 2019 (MSK)). Крайне слабым месцам артыкула застаецца прававы складнік. Прыкладам адсутнічае згадка прызнаньня ў 2003 годзе Канстытуцыйным судом моўнай дыскрымінацыі на позву ТБМ. Няма спасылак на прызнаньне ЮНЭСКА загрожанасьці беларускай мовы з 2009 году. Варта згадаць беларусафобію на дзяржаўным узроўні ў якасьці падрыву моўнага прэстыжу беларушчыны(недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 12:56 18 лютага 2019 (MSK)). Бракуе спасылак і на іншыя навуковыя паняткі, такія як моўная палітыка (хоць ёсьць разьдзел Моўна-культурная палітыка) і моўнае плянаваньне ў бок расейшчыны, у тым ліку апрошчаньне і ператварэньне мовы, дыскрымінацыя(часткова недахоп выпраўлены.--Удзельнік:W 12:57 18 лютага 2019 (MSK)).--Удзельнік:W 17:09 15 лютага 2019 (MSK)

Табліца перайменаваных уладамі СССР населеных пунктаў

[рэдагаваць крыніцу]

Сп. Kazimier Lachnovič, табліца перайменаваных уладамі СССР населеных пунктаў ёсьць няпоўная (у прыватнасьці, згаданыя вышэй у падразьдзеле Ігумен, Менск, Прапойск і інш. у табліцы не прадстаўленыя. Чым Вы кіраваліся ў стварэньні гэтай табліцы? Там толькі сельскія населеныя пункты? Мяркую, варта гэта неяк патлумачыць.--Lesnas ättling (гутаркі) 15:01, 17 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Дзякую за грунтоўнае вычытваньне артыкула і слушную заўвагу. Сапраўды, колькасьць перайменаваньняў значна большая і зьмяшчаць іх усіх у асноўны артыкул ня мае сэнсу, таму дадаў адпаведнае ўдакладненьне ў шапку. Таксама ўдакладніў пра сельскія населеныя пунты, каб не дубляваць прыведзеную вышэй у тэксьце інфармацыю пра месты і мястэчкі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:23, 17 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

«У 1994/1995 навучальным годзе ў беларускамоўныя клясы паступілі 76% вучняў» — не зусім зразумеў: ці маюцца тут на ўвазе толькі першаклясьнікі? Бо, паводле табліцы, беларускамоўных шкаляроў было 29%.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:38, 17 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Сапраўды, была неадназначнасьць. Удакладніў і дадаў крыніцу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:35, 17 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Меркаваньне ўдзельніка:W

[рэдагаваць крыніцу]
З 12 недахопаў, якія заставаліся, выпраўлена 5. Варта дадаць артыкул з Нашай нівы, што тычыўся выяўленьня дыскрымінацыйных формаў Мінадукацыі, што замінала адкрываць беларускамоўныя групы ў садках і школах. У разьдзеле Рэлігія варта згадаць пра адбор і разбурэньне храмаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў 2001-2002 гадах. Таксама варта пагугліць той артыкул, дзе згадвалася беларускамоўнасьць толькі 20-30 сьвятароў Беларускага экзархату. У той жа Нашай ніве згадвалася апытаньне Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, дзе загрожанасьць роднай мовы стаяла на 2-м месцы сярод найбольшых праблемаў. Урэшце варта скарыстаць панятак моўнае плянаваньне, бо русіфікацыя па сутнасьці ёсьць урадавым субсідаваньнем (плянаваньнем) выключнага становішча расейскай мовы (Моўнае_плянаваньне#Віды).--Удзельнік:W 14:02 18 лютага 2019 (MSK)
  • Дадаў зьвесткі пра зруйнаваную царкву БАПЦ і вынікі апытаньня НАН (а не ІАЦ, дарэчы), спасылка на моўнае плянаваньне ўжо ёсьць у артыкуле [1]. Наконт астатняга: калі ласка, прыводзьце спасылкі на адпаведныя артыкулы, бо просты пошук пра тыя ж формы Мінадукацыі і беларускамоўных сьвятароў БПЦ нічога не выдае. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:33, 18 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкул абраны. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:34, 22 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Дзякую за супрацу. На жаль у артыкуле засталіся дакладныя недахопы, якія прызнае сам ініцыятар вышэй (гл. Камэнтары), што ставіць пад сумнеў абраны статус гэтага артыкула. Таксама хацеў бы зьвярнуць увагу адміна на пасьлядоўнае парушэньне ініцыятарам Вікіпэдыя:Ветлівасьць: «Пазьбягайце абразаў кшталту «дзікун(ы)», «неадэкватны» і да т. п. як на старонках абмеркаваньняў, так і на ўласных старонках аўтара. Ужываньне падобных выразаў наўрад ці дапаможа ў сумеснай працы». Пагатоў ініцыятар выхваляецца адсутнасьцю блякаваньня.--Удзельнік:W 13:47 23 лютага 2019 (MSK)
Зноў крывадушнічаеце. Вышэй я напісаў, што меркаваныя хібы артыкула — гэта толькі вашае асабістае меркаваньне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:24, 23 лютага 2019 (MSK)[адказаць]