Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Ліцьвін 22:24, 14 чэрвеня 2010 (UTC)

Рэгіёны Францыі

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Стварыў шаблён {{Рэгіёны Францыі}}. Па магчымасьці трэба яго дадаць ва ўжо існыя артыкулы па рэгіёнах, а таксама ў новыя. Для гэтага дастаткова проста скапіяваць тэкст {{Рэгіёны Францыі}} і ўставіць яго ў артыкуле пасьля асноўнага зьместу, перад катэгорыямі і інтэрвікамі. --Taravyvan Adijene 19:41, 13 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Я прасіў дадаць толькі гэты тэкст: {{Рэгіёны Францыі}}, і нічога болей! --Taravyvan Adijene 12:58, 14 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Ну ня трэба так злавацца, відавочна, што тут проста непаразуменьне, які тэкст адкуль скапіяваць, тым больш, што там спасылка стаіць :) —zedlik 13:56, 14 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Зрабіў. --Taravyvan Adijene 14:45, 14 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Выдатна, дзякуй! —zedlik 15:42, 14 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Што я зноў ня так зрабіў? Выбачайце, калі што ня так- ці павінен я быў скапіяваць толькі 2 словы ў дужках? а я так зразумеў, што трэба было капіяваць тое, што ў спасылцы... Дарэчы, як наконт майго пытаньня пра артаграфію й пераклад?--Lesnas ättling 18:04, 14 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Ды нічога страшнага не адбылося насамрэч :) Проста сынтаксіс такі, што калі на старонку ўставіць тэкст "{{Рэгіёны Францыі}}", то рухавік аўтаматычна возьме зьмест шаблёну Шаблён:Рэгіёны Францыі і падставіць яго замест выразу "{{Рэгіёны Францыі}}". Гэта зручна тым, што калі трэба зьмяніць зьмест шаблёну, то дастаткова гэта зрабіць на старонцы Шаблён:Рэгіёны Францыі, а артыкулы, дзе ён выкарыстоўваецца, рэдагаваць ня трэба: усе зьмены падхопяцца аўтаматычна. —zedlik 20:01, 14 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Наконт вашага пытаньня пра «Лангедок-Русільён» — «Лянгедок-Русыён»: калі лічыце, што нешта я пераклаў няправільна, адрэдагуйце як лічыце слушным, у шаблёне. Чаму я перанёс «Поўнач-Па-дэ-Кале» у «Нор-Па-дэ-Кале», я растлумачыў на старонцы абмеркаваньня: апошні варыянт болей распаўсюджаны ў выніках пошуку. Але першы варыянт нікуды не падзеўся, і ім таксама можна карыстацца, у тым ліку ставіць спасылкі ў артыкулах. Тое самае датычыцца і іншых варыянтаў: трэба вызначыцца, як назваць артыкул, а пад альтэрнатыўнай назвай стварыць перанакіраваньні на яго. --Taravyvan Adijene 21:23, 14 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Усё зразумеў. Мае веды па інфарматыцы, на жаль, не перавышаюць узроўню сярэдняга карыстальніка, і на Вікіпэдыі я пакуль яшчэ шмат чаго ня ведаю, таму й раблю (пакуль) памылкі. Вось і абавязкова праглядваць "абмеркаваньні" яшчэ не прызвычаіўся, таму прашу прабачэньня.--Lesnas ättling 11:22, 15 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Калі што якое, заўжды пытайцеся. Ва ўласных гутарках, у абмеркаваньнях артыкулаў, на форуме — вам заўжды дапамогуць. --Taravyvan Adijene 12:28, 15 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Добра,дзякуй!--Lesnas ättling 12:31, 15 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Адміністрацыйныя адзінкі Швэцыі

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Калі ласка, пры стварэньні артыкулаў пра камуны Швэцыі карыстайцеся пры магчымасьці шаблёнам {{Адміністрацыйная адзінка}}, прыклад у артыкуле Ёнчопінг (камуна). Дзякуй. --Jauhienij 22:13, 18 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Добра.--Lesnas ättling 22:35, 18 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Прэм’ер-міністры Швэцыі

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Жадаю з Вашай дапамогай стварыць Шаблён:Прэм’ер-міністры Швэцыі, накшалт такога Шаблён:Прэм’ер-міністры Нідэрляндаў, пажадана з ангельскага аналяга en:Template:Prime Ministers of Sweden. Буду вельмі ўдзячным. --Dymitr 14:41, 10 лютага 2012 (FET)

Дзякуй за працу! =) --Dymitr 14:42, 11 лютага 2012 (FET)
Калі ласка, калі што — зьвяртайцеся.--Lesnas ättling 22:21, 11 лютага 2012 (FET)

Вітаю і хачу выказаць падзяку за ўдзел у «Астранамічным тыдні»! Разам з удзельнікам Dymitr вы стварылі болей артыкулаў за ўсіх. Спадзяюся, твой удзел у праекце працягнецца. — Wizardist г 21:41, 25 лютага 2012 (FET)

Дзякуй!--Lesnas ättling 22:23, 25 лютага 2012 (FET)

Стакгольм — абраны

[рэдагаваць крыніцу]

Віншую з абраньнем артыкула пра Стакгольм! Заўтра ён зьявіцца на галоўнай старонцы. --Red_Winged_Duck 17:05, 29 лютага 2012 (FET)

Далучаюся да віншаваньняў і перапрашаю за рэзкія выказваньні на старонцы абмеркаваньняў наданьня статуса. Сапраўды вартая прыкладу праца. --Jauhienij (гутаркі) 18:11, 2 сакавіка 2012 (FET)
Дзякуй! :) --Lesnas ättling (гутаркі) 22:30, 2 сакавіка 2012 (FET)

ВікіСховішча

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Ужо ня першы раз заўважаю, што вы спасылку на катэгорыю ў ВікіСховішчы ў шмат якіх артыкулах прастаўляеце наступным чынам: {{Commonscat}}. Аднак гэта пасуе толькі для такіх выпадкаў, калі назва артыкулу супадае з назвай катэгорыі ў ВікіСховішчы. Пераважная ж большасьць нашых артыкулаў маюць назвы перакладзеныя, да таго ж кірыліцай. Таму, напрыклад {{Commonscat}} у швэдзкім артыкуле sv:Helle Thorning-Schmidt адпрацуе як сьлед, а ў нашымне. --Taravyvan Adijene 10:42, 26 студзеня 2013 (FET)

Вітаю. Дзякуй за заўвагу, я гэтага ня ведаў. Калі што - пішыце.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:22, 26 студзеня 2013 (FET)

Швэдзкая Вікіпэдыя дасягнула 1 мільёну артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Швэдзкая Вікіпэдыя дасягнула 1 мільёну артыкулаў. Калі ласка, абнавіце шаблён. -- 217.21.43.22 09:17, 17 чэрвеня 2013 (FET)

Зроблена. Маючы {{NUMBEROF}} і Lua было б цікава гэтую справу аўтаматызаваць. — Wizardist г 16:44, 17 чэрвеня 2013 (FET)
Сп. Ананімнаму ўдзельніку: дзякуй за заўвагу. Сп.Wizardist-у: дзякуй за выпраўленьне. Толькі я яшчэ там паабнаўляў (гішпанцы такс. мільёньнікі і г.д.) Вось толькі па пытаньнях дакумэнтацыі-аўтаматызацыі і да т.п. - гэта ўжо не да мяне :)--Lesnas ättling (гутаркі) 19:02, 17 чэрвеня 2013 (FET)
Павесяліўся, робячы Модуль:Галоўная старонка, але цяпер нам больш ня трэба пераймацца з нагоды абнаўленьня. — Wizardist г 22:22, 17 чэрвеня 2013 (FET)
Ну як жа ня трэба? Вунь, {{Ці ведаеце вы}} ўжо колькі месяцаў не абнаўляўся. :-) --Taravyvan Adijene 10:04, 18 чэрвеня 2013 (FET)

Вітаю. Ці ёсьць у вас скайп? Мабыць, варта дадаць адзін аднаго дзеля і да агульнага скайпавага форуму да больш дзейснае камунікацыі па справах Вікіпэдыі? --Dymitr 17:59, 26 чэрвеня 2013 (FET)

Вітаю. Дзякуй за прапанову, аднак пакуль мне зручней бяз скайпу, таму калі што, пішыце сюды або дасылайце ліст. Дарэчы, у бліжэйшыя дні пляную вярнуцца ў праект :)--Lesnas ättling (гутаркі) 18:10, 27 чэрвеня 2013 (FET)

Гэта не памылка і не, перапрашаю, апіска. Такі варыянт выкарыстоўваецца ў беларускім перакладзе Біблійнага таварыства, яму аддае перавагу Ірына Дубянецкая, на «Свабодзе» таксама сустракаецца. --Taravyvan Adijene 19:47, 24 ліпеня 2013 (FET)

Ну, калі так -- няхай будзе Гэбраі. Акрамя таго, ведаю дакладна, што напрыклад, па-француску "l'Hebreu" -- габрэйская мова, таму й вырашыў, што Вы памыліліся- выбачайце.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:09, 24 ліпеня 2013 (FET)

Праблема з даданьнем інтэрвікі

[рэдагаваць крыніцу]

Даслаў ліст з інструкцыямі па адладцы. Просьба адрэагаваць як мага хутчэй :) — Wizardist г 00:01, 23 жніўня 2013 (FET)

Дзякуй--Lesnas ättling (гутаркі) 18:12, 23 жніўня 2013 (FET)

Добрыя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Вялізарная просьба выказацца за або супраць па намінацыях на статус добрага артыкула. Гэта вельмі дапаможа ў падвядзеньні вынікаў. Добрыя артыкулы разам з абранымі зьяўляюцца вонкавасьцю любога разьдзела Вікіпэдыі і іх пэрыядычнае стварэньне ёсьць адным з сродкаў падвышэньня папулярнасьці канкрэтнага праекту.--Mr. Sрock (гутаркі) 13:59, 23 жніўня 2013 (FET)

Дзякуй за просьбу. Паспрабую знайсьці часу ў бліжэйшыя дні.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:13, 23 жніўня 2013 (FET)
Зроблена (на іншыя артыкулы пакуль няма часу)--Lesnas ättling (гутаркі) 21:49, 26 жніўня 2013 (FET)

Адаптаваныя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Для больш зручнай працы пры апрацоўцы артыкулаў з афіцыйна-правапіснага разьдзелу можна скарыстацца інструмэнтам для выпраўленьня стандартных артаграм, акрамя гаджэта тарашкевізатара гэта можна зрабіць пры дапамозе гэтага: Вікіпэдыя:AutoWikiBrowser + вось гэтага. Зэканоміце шмат часу.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:01, 17 лістапада 2013 (FET)

Дзякуй! Сапраўды, калі ёсьць спэцыяльная прылада — было б ня кепска карыстацца ёй. Праўда, ня факт, што я здолею разабрацца, бо інфарматыка - гэта не зусім мая галіна навукі. Але ўсё ж, калі будзе час - паспрабую авалодаць гэтаю прыладай, у кожным разе - дзякуй!--Lesnas ättling (гутаркі) 19:45, 19 лістапада 2013 (FET)

Швэдзка-беларуская практычная транскрыпцыя

[рэдагаваць крыніцу]

Добры дзень! Заўважаў Вашу зацікаўленасьць адносна артыкулаў на ээўрапейскую тэматыку і, у прыватнасьці, адносна германскіх краінаў. Мабыць, Вас зацікавіць для адаптацыі ў клясычную Вікіпэдыю такі артыкул у наркамаўскай вэрсіі: be:Шведска-беларуская практычная транскрыпцыя. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 15:53, 22 сакавіка 2014 (FET)

Дабрыдзень! Дзякуй за прапанову. Калі будзе час, паспрабую зрабіць. Праўда, адразу заўважу, што там ёсьць з чым не пагадзіцца: прыклад з Гётэборгам - там асноўны націск на апошні склад, таму ніякіх "бАргаў" быць не павінна :))--Lesnas ättling (гутаркі) 16:03, 22 сакавіка 2014 (FET)

Вікісустрэча ў Ноч музэяў

[рэдагаваць крыніцу]

Запрашаю на Вікісустрэчу ў Ноч музэяў. Калі зможаце прысутнічаць, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў: вас чакае сувэнір ад украінскіх калегаў за ўдзел у тэматычным тыдні Ўкраіны. Калі ня зможаце быць у Менску, паведаміце, калі ласка, адрэсу, куды можна пераслаць падарунак. --Taravyvan Adijene 19:55, 15 траўня 2014 (FET)

Дзякуй за запрашэньне. Прысутнічаць не змагу. Даслаў Вам ліст.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:10, 16 траўня 2014 (FET)

Артыкулы пра Вікіпэдыі

[рэдагаваць крыніцу]

Можа быць, Вам будзе цікава ведаць, што колькасьць артыкулаў у якім-кольвек разьдзеле Вікіпэдыі можа цяпер абнаўляцца ў рэжыме рэальнага часу. Як уставіць такую фічу ў артыкул, глядзіце на прыкладзе артыкула пра Эстонскую Вікіпэдыю. Дастаткова скапіяваць код {{NUMBEROF|ARTICLES|et|N}} {{МНОЖНЫ_ЛІК:{{NUMBEROF|ARTICLES|et|N}}|артыкул|артыкулы|артыкулаў}}, толькі замяніўшы код вікі з «et» на патрэбны, вядома. --Taravyvan Adijene 20:02, 3 верасьня 2014 (FET)

Вялікі дзякуй! А я ня далей чым сёньня ўбачыў, што ў артыкуле пра ўкраінскую вікі ёсьць самыя сьвежыя зьвесткі — проста падумаў, што хтосьці ўжо іх абнавіў, а трэба было паглядзець чаму. :))--Lesnas ättling (гутаркі) 21:13, 3 верасьня 2014 (FET)

Праблема старэньня крытэраў адзначанасьці артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, добры дзень! Заклікаю зьвярнуць увагу на праблему старэньня крытэраў, паводле якіх у разьдзеле адзначаліся артыкулы яшчэ пару гадоў таму. Відаць ускосна гэта пацяьвярджае рост якасьці беларускай Вікіпэдыі. Заклікаю актыўна выказваць свае меркаваньні тут і тут. Хай не палохае мая катэгарычнасьць, але ж лічу важным, каб разьдзел ня быў і ня складаў уражаньне занядбанасьці.--Mr. Spock абм 14:19, 10 верасьня 2014 (FET)

Дзякуй. Так, будзе час — зазірну.--Lesnas ättling (гутаркі) 14:41, 10 верасьня 2014 (FET)

Кандыдаты ў абраныя й добрыя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! У нас вядзецца абмеркаваньне па вялікай колькасьці артыкулаў, дзеля наданьня ім статусу абраных ці добрых, заклікаю прыняць удзел.--Liashko (гутаркі) 15:50, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Так, памятаю. Пачаў вычытваць. Хуткасьць не гарантую :)--Lesnas ättling (гутаркі) 14:15, 20 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Запрашэньне да ўдзелу ў ВікіВясьне-2015

Паважаны ўдзельнік! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу ВікіВясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы
маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Taravyvan Adijene 18:45, 24 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за запрашэньне!--Lesnas ättling (гутаркі) 17:45, 5 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Беларуска-ўкраінскі тыдзень

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў супольным беларуска-ўкраінскім тыдні

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў беларуска-ўкраінскага тыдню
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс ахвотных.

--Taravyvan Adijene 11:27, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за запрашэньне!--Lesnas ättling (гутаркі) 18:33, 5 верасьня 2015 (MSK)[адказаць]

Як наконт таго, каб перанесьці артыкул Лязэр у Лязэр (дэпартамэнт)? Усё ж на маю думку той лязэр, што выкарыстоўваецца ў лязэрных прынтэрах — больш распаўсюджанае значэньне. --Jarash (гутаркі) 15:54, 3 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Але паводле пункту 56.1а БКП-2005 той што ў прынтэрах будзе пісацца «лазэр», таму калі зьявіцца адпаведны артыкул, варта будзе скарыстацца шаблёнам {{Ня блытаць}}. --Red_Winged_Duck 21:17, 3 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
А магчыма наогул Лёзэр? Націск у францускай заўсёды на апошні склад, вядома, але ж ці будзе "ё" ў "я" пераходзіць?--Lesnas ättling (гутаркі) 21:39, 3 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Паводле п. 5 там жа: «У словах іншамоўнага паходжаньня ё не пад націскам, як правіла, пераходзіць у я», у наступных пунктах ёсьць некалькі выключэньняў, але не для гэтага выпадку, так што будзе Лязэр. --Red_Winged_Duck 21:57, 3 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Добра, дзякуй.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:52, 3 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Вы трапілі ў лік пераможцаў ВікіВясны-2016

[рэдагаваць крыніцу]

Вам належыць невялікі прыз з беларускіх энцыкляпэдычных выданьняў. Калі ласка прышліце сваю паштовую адрэсу на мой ruslan@tut.by куды вам высылаць вашую ўзнагароду. --Raviaka Ruslan 23:44, 18 чэрвеня 2016 (MSK)

{{subst:#switch:be-tarask|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...

Hi, CEE Spring 2016 participant! I am sorry for writing in English. The international organisers of the contest ask you to complete the survey about the contest. It is very short. It gives us a bit of statistics and helps make the next contest better. Please complete the survey here: https://wikimedia.qualtrics.com/jfe/form/SV_eLP1PKZWjSpIi45 Best regards,
-- Ата via MassMessage 16:28, 10 верасьня 2016 (MSK)[адказаць]

Regions francesas / Régions françaises

[рэдагаваць крыніцу]

Bonjour et merci pour vos remarques et corrections sur les noms des régions. Je pense que ce serait bien d'expliquer les noms qui ne sont pas traduits. Cordialement, --Jfblanc (гутаркі) 13:44, 2 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]

Bonjour. Merci de votre opinion. Oui, je vais le faire. De toute façon, on fait toujours des redirections. Quant au nom de la Nouvel Aquitaine, on est toujours en train de discuter pour l'instant. Cordialement. --Lesnas ättling (гутаркі) 16:43, 2 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]
J'ajoute encore, qu'on s'est mis d'accord que pour la Nouvel Aquitaine on ne traduit pas son nom non plus, on explique juste qu'est-ce-que ça signifie en paranthèses.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:22, 2 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey

[рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  2. ^ Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.

Greetings.

Could you create the article Education in Azerbaijan in Belorussian Taraškievica Wikipedia by translating it from the article in Belorussian Wikipedia?

Thank you.

31.200.14.42 18:42, 24 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Пяцісотгоднасьць

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы беларускага кнігадрукаваньня

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу беларускага кнігадрукаваньня
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Taravyvan Adijene 17:43, 31 траўня 2017 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за запрашэньне!--Lesnas ättling (гутаркі) 12:43, 2 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Ляндскапы і лэны

[рэдагаваць крыніцу]

Відавочна, патрэбны артыкул пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Швэцыі, каб у адным месцы можна было разабрацца, што да чаго. :) Да таго ж, у мяне тут узьнікла пытаньне, ці ня правільней будзе пісаць «лен», бо паводле пункту 54 БКП-2005 L перадаецца мякка ў германскіх мовах, да якой належыць і швэдзкая, а выключэньні робяцца толькі для ангельскай мовы. --Red_Winged_Duck 15:17, 14 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Так, патрэбны — калі-небудзь дабяруся й да гэтага :) Наконт «лэну» мяркую, што ўсё слушна: у швэдзкай мове ёсьць істотная розьніца паміж гукамі «ä» (Län, Mälaren) i «e» (Umeå, Lesna).--Lesnas ättling (гутаркі) 16:10, 14 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Я разумею, што ў швэдзкай мове розьніца ёсьць, але вось паводле БКП атрымліваецца, што для швэдзкай мовы L будзе мяккай ва ўсіх выпадках без выключэньняў. --Red_Winged_Duck 16:27, 14 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Калі ў БКП няма іншых пунктаў, якія б прадугледжвалі выключэньні, то пакуль, магчыма, прыйдзецца падпарадкавацца п.54. Але было б няблага скантактаваць са стваральнікамі БКП і прапанаваць зрабіць дапрацоўкі (напр., у выпадку са швэдзкімі гукамі «ä» i «e», дэрусіфікацыяй назваў нямецкіх гарадоў (Потсдам замест прыйшоўшага праз расейскую «Патсдаму») і г.д.)--Lesnas ättling (гутаркі) 17:02, 15 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Дакладна ў Эрэсундзкі рэгіён вядзецца пра лэн? У ангельскім напісана en:Scania, у нас такога артыкулу няма, бо гэта ляндскап. --Taravyvan Adijene 12:11, 16 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Так, пра лэн, бо ляндскапы маюць выключна культурна-гістарычнае значэньне, а супрацоўніцтва можа ажыцьцяўляцца толькі паміж адміністрацыйнымі адзінкамі (лэнам Сконэ з швэдзкага боку ў дадзеным выпадку). Таму, супрацоўніцтва зь Вялікім Капэнгагенам датычыцца і невялічкай часткі ляндскапу Галянд, якая ўваходзіць у лэн Сконэ. Дарэчы, у гэтай спасылцы сказана менавіта Рэгіён Капэнгаген-Мальмё, таму і выправіў (а дзьве астатнія спасылкі не працуюць). І яшчэ: сталіцы маюць дзяржавы, альбо адміністрацыйныя адзінкі з пэўнай аўтаноміяй (штаты ЗША, фэдэрэльныя землі Нямеччыны і г.д.), а астатнія адміністрацыйныя адзінкі маюць адміністрацыйныя цэнтры, таму катэгорыі кшталту [[Катэгорыя:Сталіцы камунаў Сконэ] варта перанесьці.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:33, 16 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

У п. 28 БКП-2005 ёсьць заўвага А, паводле якой: «Перад пачатковым ненаціскным і прыстаўны [й] не разьвіваецца, таму ў прыназоўніках перад ім з не памякчаецца: з ідэяй, без іголкі». --Red_Winged_Duck 18:00, 7 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за тлумачэньне. Выбачаюся за няслушны перанос.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:19, 7 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Скланеньне геаграфічных назваў

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! З нагоды вось гэтай праўкі [1] прапаную артыкул пана Вінцука Вячоркі на Свабодзе: Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:14, 19 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Дзякуй. Самае цікавае, што я ўжо калісьці трапляў на гэты артыкул. Але той не памыляецца, хто ад працы хіляецца :)--Lesnas ättling (гутаркі) 23:57, 19 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Маю два пытаньні пра гэты шаблён: 1) чаму «4»? Калі гэта ня мае нейкага значэньня, то мо лепш перйменаваць, скажам, у «Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь (радок)» для лепшага разуменьня? 2) цяпер у выніку працы шаблёну маем, што шыфр адлюстроўваецца двойчы, першы раз з спасылкай на гугл. Я бы прапанаваў пакінуць вывад шыфру адзін раз, а спасылку даваць на адпаведны для шыфру сьпіс каштоўнасьцяў, які ёсьць у нашай вікі (напрыклад, для Магілёва). --Red_Winged_Duck 11:13, 5 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Я проста скапіяваў шаблён зь be-wiki. Інфарматыка (у т.л. разуменьне сэнсу шыфраў, кодаў і г.д.) — гэта не зусім (і нават зусім не) мая галіна. Проста не хацелася надакучваць пытаньнямі, вось і паспрабаваў зрабіць як прасьцей. Нічога ня маю супраць, калі Вы, або хто-небудзь іншы, зробіце як лічыце неабходным.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:29, 5 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы 100-годзьдзя БНР

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Беларускай Народнай Рэспублікі
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Taravyvan Adijene 18:51, 24 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за запрашэньне!--Lesnas ättling (гутаркі) 14:06, 28 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Спадзяюся, надалей таксама выправіце памылкі, калі я дапоўню артыкул. Ну а па сканчэньні ВікіВясны, я так разумею, вы ня супраць папрацаваць у тэматычным тыдні дацкай культуры? :-) --Taravyvan Adijene 15:58, 6 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Няма праблемаў, выпраўлю (тыя, якія для мяне відавочныя, але, паколькі я дацкай не валодаю, а толькі разумею пісьмова, там могуць захавацца і іншыя памылкі). Дзякуй за запрашэньне: з задавальненьнем паўдзельнічаю, калі дазволяць абставіны.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:06, 7 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Hello, by June 15, 2018, there is an international challenge to write articles about Botevgrad — the first wikitown in Bulgaria. You wrote an article that you can record here and continue participating. Thank you! Best, --Спасимир (гутаркі) 09:46, 25 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

Hello. Thank you for this information. Best regards.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:17, 25 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
WikiBotevgrad
Dear Lesnas ättling, Thank you very much for participating in the writing challenge WikiBotevgrad — The first wikitown in Bulgaria.

Write me your address on spasimir.v.pilev at gmail.com to send you a t-shirt and postcard from WikiBotevgrad, please. Tell me the size (S, M, L, XL, XXL or other) you want. Дякую!--Спасимир (гутаркі) 20:44, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

With pleasure! Please, check on your mail, I send You a message.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:52, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Прашу зайсьці на Форум.

Прывітаньне. Я зьдзіўлены. Вы яшчэ ў 2012 годзе пісалі: «Дзякуй за відэа. Ну дык, калі ёсьць доказ ужываньня ў беларускіх масмэдыя формы Настас(ь)ся, якія яшчэ могуць быць пытаньні?» На двары ўжо 2018 год. Артыкул не перайменаваны, бо Red_Winged_Duck супраць. Я ня ведаю чаму ён супраць, але супраць. Пры гэтым у абмеркаваньні вы таксама абураецеся. Але ня гледзячы на ўсё гэтае і іншыя прыклады злоўжываньняў вы галасуеце за тое, каб Red_Winged_Duck застаўся адміністратарам і, атрымліваецца, ён зможа і далей шкодзіць праекту. Я вельмі разгорнута вам адказаў, але вы нічога не адказалі і не зьмянілі сваё рашэньне. Дарэчы, за гэта час я знайшоў новыя злоўжываньні ад Red_Winged_Duck. Рэкамэндую азнаёміцца і зь імі. --Ліцьвін (гутаркі) 17:17, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Наконт відэа: зараз чамусьці файл не адкрываецца, але важна ня гэта. Я пісаў менавіта "калі ёсьць доказ ужываньня". Доказ ужываньня Вам прывёў сп.Jauhienij (праўда, з артаграфічнай памылкай). Давайце зноў зазірнем у гугл: Анастасія Шпакоўская: 8 050, Настасься Шпакоўская 152, Настасся Шпакоўская 396. То бок усе тры варыянты ўжываюцца. Пераважае першы, але ў гугле «Мінск» таксама пераважае над Менскам, таму колькасьць ужываньня — аргумэнт, але ��я самы важкі. Я таксама казаў, што «найлепшым варыянтам было б ужываньне таго імя, якое ўжывае сама асоба». Таму тут ня ўсё проста. Выйсьцем бачу зноў абмеркаваць гэты канкрэтны выпадак.
Далей. Так, не адказаў, але раней пісаў, што "фактычна знаходжуся ў вікі-адпачынку", таму й расстаўляю прыярытэты ў залежнасьці ад вольнага часу. Але адказваю: я Вам прапанаваў зьвярнуцца да «Памяці», а Вы мне раіце паглядзець самому. Тлумачу на пальцах: па-першае, гэта патрэбна Вам, па-другое, калі няма электроннай вэрсіі, мне, з пэўных прычынаў, не зусім проста знайсьці гэтую кнігу, нават калі б меў на гэта час. І Вы ўсё яшчэ працягваеце бачыць у дзеяньнях сп. Red_Winged_Duck дэструктыўную дзейнасьць, хаця Вас проста просяць прывесьці крыніцы на Вашую карысьць. Замест гэтага Вы сыпеце абразамі, у тым ліку зусім крыўднымі (Вы ведаеце якімі, не хачу забруджваць імі маю старонку гутарак) і ўвесь час паўтараеце, што Вы — не вярблюд, — а гэта Вам ня робіць плюс, нават пры ўмове, што Вы маеце рацыю. Таму яшчэ раз папрашу Вас: паспрабуйце, калі ласка, не канфліктаваць, а вырашаць спрэчкі з павагай да іншых.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:59, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Ай-яй-яй... Я вам адказаў: «Дык вы і самі можаце паглядзець. Спадзяюся, зразумелі :-)». На жаль, але вы не зразумелі. Фактычна вы ў мяне папрасілі даказаць, што я не вярблюд, а я вам адказаў ускосна, але вы так і не зразумелі. А цяпер я растлумачу. Вы ў мяне просіце паглядзець у Памяці Рэчыцкага раёну, у кнізе 1998 году выпуску, пра сельсавет, які быў створаны толькі ў 2006 годзе. Спадзяюся цяпер вы зразумелі :-) Але адразу адзначу, сельсавет з такой назвай з адміністрацыйным цэнтрам у гэтай вёсцы ўжо існаваў і ён называйся заўсёды і ўсюды Заходзкі. І нават у даведніку В.П. Лемцюговай згадваецца сельсавет з назвай Заходзкі з цэнтрам у вёсцы Заходы, але ў іншым раёне Беларусі. І зусім не сустракаюцца прыметнікі Заходаўская і Заходаўскі ў дачыненьні да вёскі Заходы ў сувязі з тым, што гэта не па-беларуску. Таксама вы можаце патэлефанаваць да вядучага спэцыяліста аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Іны Віктараўны, тэл. 334-74-92 і спытаць у яе, як правільна — Заходаўскі ці Заходзкі. Я патэлефанаваў і спытаў і яна мне сказала, што вядома Заходзкі. Больш падрабязна чытайце тутака — Абмеркаваньне:Заходаўскі сельсавет, Вынік 2.
І зноў жа адзначу, пра ўсё гэтае я ўжо шмат разоў пісаў і ў абмеркаваньні Абмеркаваньне:Заходаўскі сельсавет і ў запыце ў Вікіпэдыя:Адміністрацыя... І пасьля гэтага вы просіце мяне спыніць казаць, што мне надакучыла тлумачыць удзельніку з Новахростаў, што я не вярблюд. Дык як тады гэта называецца? Дарэчы, заўважце, я ўжо тлумачу, што я не вярблюд таксама і вам, а раней яшчэ тлумачыў і Kazimier Lachnovič. Вы думаеце, мне гэтае падабаецца? Вядома не. Але я вымушаны зноў і зноў даказваць відавочнае... --Ліцьвін (гутаркі) 13:41, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Спачатку я праігнараваў, але ўсё ж завастру на гэтым увагу. Вы напісалі: «па-першае, гэта патрэбна Вам». Удзельнік з Новахростаў прапагандуе відавочна памылковыя назвы, аб’ядноўвае ў адзіны артыкул розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, ігнаруе заўвагі... І пры гэтым вы галасуеце за тое, каб усё гэтае працягвалася і далей. І пасьля гэтага вы пішыце, што гэта патрэбна толькі мне. Так, сапраўды, атрымліваецца, што толькі мне патрэбны правільныя назвы, правільныя артыкулы і г.д. Сумна. --Ліцьвін (гутаркі) 13:57, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Прызнаю, адразу не зразумеў, што Вы пра даты. Значыць, трэба шукаць больш сучасную крыніцу. Калі я кудысьці патэлефаную, гэта ня зьявіцца ў інтэрнэце і, тым болей, не надрукуецца, таму варта чакаць, калі супрацоўнікі «Белгеадэзіі» выправяць свае памылкі на сайце, на які можна (і трэба) будзе спаслацца. А пакуль — відавочная памылка зьяўляецца відавочнай крыніцай, і ў гэтым сп. Red_Winged_Duck ня вінны (дарэчы, на ягонай старонцы ня сказана, што ён з Навахростаў, таму зноў прашу, паспрабуйце адкінуць яхідзтва, а таксама не паўтарацца пра «не вярблюда»). Я галасую за павагу адно да аднаго. Правільнае патрэбна ўсім нам.--Lesnas ättling (гутаркі) 14:40, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык яны самі супраць гэтай памылковай назвы. І не яны выпраўляюць памылковыя назвы, а мясцовыя ўлады. Яны могуць толькі патрабаваць ад афіцыйных структураў і рэкамэндаваць фізычным і юрыдычным асобам ужываць правільныя назвы. І яны дасылаюць лісты з патрабаваньнем зьмяніць назву на правільную. Але што робяць мясцовыя ўлады? Плююць на гэтае. Дарэчы, я ўсё гэтае ўжо шмат разоў тлумачыў. Толькі ня ведаю для каго...
Пры гэтым відавочная памылка ня можа зьяўляцца відавочнай крыніцай. Ёсьць шматлікія прыклады ўжываньня менавіта прыметніка Заходзкі ў дачыненьні да вёскі Заходы. Напрыклад Заходзкая сельская бібліятэка на сайце Рэчыцкага райвыканкаму. Таксама ёсьць правілы беларускай мовы. Чаму і дагэтуль усё гэтае ігнаруецца?
З Новахростамі. Удзельнік паабяцаў, што больш ня будзе цягнуць памылковыя назвы з сайту maps.by, але зноў гэтае робіць. Так, я ня ведаю адкуль ён, але ён больш за тры гады бараніў гэтую памылковую назву і тутака толькі два чалавекі былі ня згодныя з гэтым. А вы і зараз працягваеце яго апраўдваць. Так, у мяне ўжо гэты ўдзельнік асацыюецца з памылковымі назвамі Новахросты і Заходаўскі сельсавет. Але хіба я ў гэтым вінаваты? Кожны павінен адказваць за свае словы і дзеяньні. --Ліцьвін (гутаркі) 15:25, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Наконт Заходаўскага сельсавету маю прапанову кампрамісу.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:28, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось вы кажыце пра крыніцы і правілы. Гэты чалавек пляваць хацеў на крыніцы і правілы. І заўважце, гэтае будзе і далей працягвацца, бо вы гэтага ўдзельніка таксама падтрымалі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:03, 11 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Падтрымаць Вас я не змагу ўжо толькі таму, што Вы працягваеце парушаць Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Дарэчы, наконт відавочных памылак: нас (удзельнікаў:Lesnas ättling) — толькі адзін :) --Lesnas ättling (гутаркі) 17:53, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вас абражаюць і вы адказваеце тым жа? Прабачце, але я падтрымаю першага, бо ён адміністратар. Добра, я вас зразумеў :-) А вось пра «толькі адзін» я не зразумеў. --Ліцьвін (гутаркі) 18:17, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Цяпер я Вас не зразумеў. А наконт «толькі адзін»: звычайна, калі Вы зьвяртаецеся да адной асобы, «Вы» пішацца зь вялікай літары, а «вы» з маленькай — гэта ўжо множны лік :-). Спадзяюся, не крыўдуеце за заўвагу.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:21, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы памыляецеся :-) №1 і №2. Я дзесьці з 2006 году пачаў пісаць правільна. Дарэчы, я магу прагледзіць вашыя гаворкі і прадставіць рэкамэндацыі. Вядома, калі вам гэтае патрэбна. --Ліцьвін (гутаркі) 18:34, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Цікава-цікава: шмат чаго зьмянілася, з таго часу, калі я вучыўся ў школе! Наўрад ці Мы зможам ад гэтага адвыкнуць, але й дакалупвацца ня будзем (жартую) :-). Ну, з расейскай разабраліся. А па-беларуску: таксама?--Lesnas ättling (гутаркі) 19:20, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вядома, і ў ангельскай таксама. Ды і гаворка ідзе не пра мовы, а пра выкарыстаньне. Дарэчы, «you» перакладаецца толькі як «вы». А вось форму «ты» ў ангельскай мове пазначаюць іншым словам, але яно зараз мала дзе выкарыстоўваецца і лічыцца састарэлым. --Ліцьвін (гутаркі) 19:26, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, а, напрыклад, у швэдзкай — толькі «ты» (du; каб паказаць павагу — можна й зь вялікай), а «Вы» (Ni) замацавана за зваротам да манаршых асобаў.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:41, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта тонкі намёк? :-) Так, я нават да цара зьвяртаюся на вы. А калі сур’ёзна, то я напісаў «Асноўны вынік». Стыль нэўтральны. Але мне ўсё гэтае так надакучыла. Я бараню відавочнае, што нават ніхто не павінен пад сумнеў ставіць. А я ўжо столькі сілаў і часу аддаў на гэтае. І які вынік? Усім на ўсё пляваць. Цудоўны вынік. Цяпер я разумею, чаму ў гэтай краіне ўсё менавіта так як ёсьць. --Ліцьвін (гутаркі) 20:39, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Не, намёку тут няма. Стыль, нажаль, не нэўтральны (зноў прысутнічаюць абразы і абвінавачаньне суполкі). Надакучыла ня толькі Вам. Вы аддаеце сілы на адстойваньне Вашага пункту гледжаньня, але зусім не прымаеце да ўвагі ня толькі аргумэнты іншага боку, але й кампрамісныя варыянты.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:53, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Кампрамісны варыянт — згадка пра афіцыйную памылковую назву толькі ў артыкуле. Асноўная назва — правільная назва. Гэта будзе сапраўды кампрамісны варыянт. Такую прапанову я падтрымаю.
Што тычыцца «абразаў і абвінавачаньняў». Мой тэкс не зьмяшчае аніякіх абразаў і абвінавачаньняў. Ёсьць толькі канстатацыя факту. Так, сапраўды, факты вельмі балючыя, але яны праўдзівыя. Бо, заўважце, я ўсё аргумэнтаў, падышоў к пытаньню з розных бакоў, але ці зьмянілася сытуацыя? Не, на жаль, не зьмянілася. Але нават і пасьля гэтага я не перайду на абразы і абвінавачаньні, бо я такі чалавек.
Дарэчы, я зараз у Наркамаўскай Вікіпэдыі зьвярнуў увагу на прысутнасьць шматлікіх памылковых/састарэлых назваў. Апынулася: на іх закон 2008 году не распаўсюджваецца; ГВБ, мапы і г.д. «не зьяўляюцца аўтарытэтнымі крыніцамі, бо тамака зьмяшчаюцца памылкі»; зьвесткі з сайтаў абл/райвыканкамаў, міністэрстваў Беларусі — «крыніцы сумнеўныя, бо памылкі могуць на розных этапах зьявіцца». Новая рэчаіснасьць? Атрымліваецца, што ў нас яшчэ і ня так усё дрэнна. --Ліцьвін (гутаркі) 14:02, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Кампраміс — гэта калі кожны з удзельнікаў спрэчкі/дыскусіі робіць крок у бок апанэнта і абодва бакі з гэтым пагаджаюцца. Вы яго адхілілі. Абразы і абвінавачаньні ў Вашых тэкстах прысутнічаюць ледзь не праз радок — і гэта факт. Так, памылкі могуць зьяўляцца нават у энцыкляпэдыях — вельмі шкада, але таксама — факт. Мы можам на гэта толькі зьвярнуць увагу, а ў ідэале — знайсьці крыніцу, вартую даверу, якая б абвяргала памылковыя зьвесткі.--Lesnas ättling (гутаркі) 15:00, 14 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Ускосная просьба даказаць, што ты не вярблюд, вось гэта сапраўды абраза. Тое што я зьвяртаю ўвагу супольнасьці на гэтыя злоўжываньні — гэта не абвінавачаньне, а толькі канстатацыя факту, што злоўжываньні маюць месца быць і іх трэба абавязкова спыніць. Калі вы лічыце, што чарговая просьба ад нейкага ўдзельніка даказаць, што я не вярблюд — гэта нармальна і нічога жудаснага ў гэтым няма. Так, сапраўды, вы маеце права так лічыць. Але ад гэтага факт наяўнасьці просьбы ад гэтага ўдзельніка нікуды не зьнікае. --Ліцьвін (гутаркі) 18:04, 14 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Цудоўная сэрыя кнігаў, але знайсьці іх у электронных вэрсіях вельмі цяжка. Напрыклад я так і не знайшоў, ніводнай кнігі. Пры гэтым на ay.by прадаюцца некаторыя раёны і нават поўны збор усіх кнігаў за 1250$. Я нават ужо хацеў ісьці ў бібліятэку. Думаў узяць некаторыя кнігі. Патэлефанаваў. Аказваецца браць нельга, фатаграфаваць нельга, можна капіяваць за грошы. Потым зарэгістраваўся на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі nlb.by. Там было напісана, што ў іх вельмі вялікі электронны архіў кнігаў. Нічога няма. Чым яны наогул тамака займаюцца? Вось напрыклад у Расеі сапраўды актыўна ўсё аблічбоўваюць. А ў нас куды не патэлефаную, усе кажуць, што ўсім на ўсё пляваць, ніхто нічога ня хоча рабіць, усе плююць на законы, на правілы... У мяне сябар жыве ў Берасьцейскай вобласьці, ён ужо тры гады судзіцца па зямлі. Дык тамака нават судзьдзя на судзе прызнае, што ў Беларусі мясцовыя ўлады могуць не выконваць беларускія законы. Тамака поўны бардак, ніхто ня ведае каму, калі і хто мае права валодаць гэтай зямлёю. Поўны прававы нігілізм, усім на ўсё пляваць. І на жаль так усюды, усюды поўная абыякавасьць, нікому нічога ня трэба, ніхто ня хоча нічога дамагацца, нікому не патрэбна праўда. А мы яшчэ хочам пабачыць кнігі Памяць у электронных вэрсіях... Мы нават у сваёй невялікай суполцы ня можам правільныя назвы выкарыстоўваць. Знаходзяцца тыя, хто цягне беларускі афіцыйны тапанімічны бардак у гэты разьдзел і ўсе толькі за. --Ліцьвін (гутаркі) 18:44, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Наконт таго, што бардак у Беларусі працягваецца — магу ўявіць сабе... Але пры стварэньні энцыкляпэдыі мы мусім быць нэўтральнымі і спасылацца на крыніцы. Я таксама неаднойчы сутыкаўся зь відавочнымі памылкамі і хлусьлівай інфармацыяй як у Вікіпэдыі (на розных мовах), так і за яе межамі. Але каб штосьці даказаць — трэба заўсёды прыводзіць крыніцы, інакш кожны зможа сьцьвярджаць, што гэта толькі так і не інакш (і тады будзе сапраўдны бардак)! А калі хтосьці раптам стварае памылковыя назвы, ілжывыя факты — гэта ня нашая (Вікіпэдыстаў) віна, мы павінны быць як мага больш нэўтральнымі і адзінае, што мы можам зрабіць — пашукаць крыніцы на сваю карысьць, а калі іх няма — пачакаць (пасіўна, або актыўна), пакуль яны зьявяцца (як у выпадку са зваротам да сп. Вінцука Вячоркі).--Lesnas ättling (гутаркі) 19:45, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Першамайскі раён (Менск)

[рэдагаваць крыніцу]

Запрашаю да галасаваньня (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Першамайскі раён (Менск)), бо запатрабаваныя Вамі 2 тыдні абмеркаваньня ўжо мінулі і для абраньня ў добрыя не стае запатрабаванага Вамі ж 4-га голаса (Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кандыдаты ў добрыя артыкулы).--Удзельнік:W 19:41 21 жніўня 2018 (MSK)

Выбачаюся, што толькі ўбачыў паведамленьне. Паколькі артыкул ужо абраны, ня буду яго вычытваць і галасаваць. А той факт, што я прапанаваў павелічэньня тэрміну абраньня да 2 тыдняў і колькасьці галасоў да 4 (3 акрамя зацікаўленай асобы) лічу толькі плюсам.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:49, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні — Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Кандыдатуры#Удзельнік:Ліцьвін. --Ліцьвін (гутаркі) 22:50, 28 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякуй хоць за гэтае. Але адзначу, што хлусіць ня хораша. Тым больш вы гэтым парушаеце Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 18:49, 2 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
???--Lesnas ättling (гутаркі) 19:01, 2 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, пакажыце, дзе я казаў, што лічу, што адміністратар — гэта цар. --Ліцьвін (гутаркі) 19:06, 2 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы неаднаразова называлі царом адміністратара Red_Winged_Duck, хаця ён проста выконвае свае абавязкі. Адсюль я зрабіў выснову, што Вы лічыце, што калі вышэйназваны ўдзельнік робіць тое, што Вам не даспадобы, то гэта таму, што ён мае нейкія асаблівыя (манархаўскія) паўнамоцтвы (што зусім ня так!), і Вы імкнецеся да набыцьця сьцягу адміністратара толькі таму, каб мець гэтыя надуманыя звышпаўнамоцтвы, а не дзеля адміністраваньня Вікіпэдыі. У кожным разе, Вы вельмі эмацыйны і ўжо толькі з гэтай прычыны, на маю думку, не цягнеце на адміністратара.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:26, 2 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось, дык гэта вы так лічыце. І я ня ведаю, чаму вы так лічыце, бо я заўсёды пісаў, што Red_Winged_Duck лічыць сябе царом гэтага разьдзелу, бо паводзіць сябе ня годна і ведае, што яму нічога за гэтае ня будзе. Вам патрэбныя прыклады нягоднай працы і паводзінаў гэтага ўдзельніка? Таксама вы кажыце пра маю эмацыйнасьць і няветлівасьць. Дык вы спачатку паглядзіце колькі часу я максымальна ветлівы і зноў і зноў тлумачыў і працягваю тлумачыць удзельніку Red_Winged_Duck элемэнтарныя рэчы. Удзельніку мала некалькі прыкладаў, я яму прыводжу шмат прыкладаў. І што? Удзельнік працягвае штосьці выдумляць, перакручваць і г.д. Так, я магу эмацыйна адказаць, што так нельга сябе паводзіць, бо гэта парушэньне Вікіпэдыя:Ветлівасьць. І што? А нічога. Удзельнік працягвае сябе паводзіць ня годна. Пры гэтым, заўважце, я працягваю быць максымальна ветлівым. І я з усімі астатнімі ўдзельнікамі таксама заўсёды максымальна ветлівы. Я дарэчы вельмі спакойны і ветлівы чалавек, я ніколі ў жыцьці не сказаў ніводнага мацюка, нават с*ка. А мне ўжо больш за 30 гадоў. Таму дзіўна галасаваць супраць мяне і прыводзіць два аргумэнты:
  1. Парушэньне ветлівасьці. Заўважу, вы лічыце, што я паводжу сябе няветліва ў дачыненьні да чалавека, які як раз сапраўды стала парушае Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Пры гэтым я спачатку ігнараваў ад гэтага ўдзельніка парушэньні Вікіпэдыя:Ветлівасьць ў дачыненьні да мяне. Але калі я заўважыў, што ўдзельнік проста злоўжывае гэтым, я пачаў зноў і зноў зьвяртаць увагу ўдзельніка на парушэньні Вікіпэдыя:Ветлівасьць у дачыненьні да мяне. Цяпер удзельнік паводзіць сябе больш карэктна;
  2. Цар. Калі я казаў аднаму ўдзельніку і толькі яму, што адміністратарскія паўнамоцтвы нікому не даюць злоўжываць правіламі Вікіпэдыі і парушаць Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Вы чамусьці вырашылі, што я кажу гэтае пра ўсіх адміністратараў. Магчыма вы так вырашылі, бо вы і дагэтуль усюды пішыце Вы (множны лік у дачыненьні да асобы). Дык я пішу так, бо гэта правільна, я вам ўжо гэтае тлумачыў.
Вось і атрымліваецца, што вы прагаласавалі супраць мяне, бо я максымальна ветлівы ўсюды, заўсёды і з усімі і за тое, што вы і дагэтуль ужываеце памылковае Вы. Апошняе магчыма, бо ў мяне проста няма іншага тлумачэньня чаму вы менавіта так вырашылі. Вядома, вы можаце прагаласаваць супраць мяне. Але калі вы прыводзіце аргумэнты супраць, то яны павінны быць сапраўднымі ці можна проста прагаласаваць супраць і ��е пісаць аргумэнты ці напісаць, што проста мне гэты чалавек не падабаецца ці штосьці іншае. А вось хлусіць ня варта. --Ліцьвін (гутаркі) 20:20, 2 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, хлусіць ня варта — і менавіта аб гэтым я й хацеў бы Вас (вас) папрасіць, бо калі Вы кажыце, што Вы ветлівы «заўсёды і з усімі» — гэта няпраўда, хаця я ведаю, што ў большасьці выпадкаў Вы, сапраўды, ветлівы. Наконт «Вы»: па-першае, гэта звычка, бо мяне так вучылі і гэта, прынамсі, не абраза, а па-другое, тое правіла, якое Вы (вы) мне прыводзілі, мяне шчыра зьдзівіла. Магчыма, калісьці, зь цягам часу, я перагляджу мае погляды наконт гэтага правіла, але ня зараз. Таксама я лічу, што калі галасуеш, дык трэба прыводзіць аргумэнты (хаця, у парадку выключэньня, калі гэта асобай ролі ня грае, можна і без аргумэнтаў). З Вамі я нават не знаёмы і няма ніякіх падставаў каб Вы мне не падабаліся/падабаліся. Вось у Вашых паводзінах ёсьць рэчы, якія, можна сказаць, мне не падабаюцца — але й тут я зыходжу выключна зь Вікіпэдыйнай пэрспэктывы. Таму, прашу Вас, не крыўдуйце, а лепш паспрабуйце паглядзець на Вашыя паводзіны збоку.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:30, 2 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Заўважце, у мяне ўзьнікаюць сапраўдныя разборкі толькі з адным удзельнікам. І прычыны відавочныя. Я апантаны геаграфіяй, асабліва палітычнай. Таксама я вельмі люблю гісторыю. Дарэчы, я шмат чым цікаўлюся. І вось знаходзіцца адзін удзельнік, які ў сувязі з тым, што проста не разьбіраецца ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, проста бярэ і ўсё ламае. Усё, што я раней зрабіў. А я ўсё рабіў грунтоўна, пасьлядоўна. Я прапрацоўваў ня толькі артыкулы, а і шаблёны з катэгорыямі. Таму, спадзяюся, усім зразумела, што я ў гэтае ўклаў ня толькі час і здароўе, а і фактычна сваю душу. А зараз гляджу на гэтыя памылкі і фальсыфікацыі ад удзельніка Red_Winged_Duck і нічога зразумець не магу. Вось проста чытаю артыкул і не магу зразумець, што наогул адбылося, што і калі скасавалася, а што стварылася. Поўная блытаніна. Велізарная колькасьць катэгорыяў выдаленая. І зараз, каб у гэтым усім разабрацца, я вымушаны ўсё глядзець праз гісторыю. Вы разумееце, што наогул адбылося? Трэба паважаць чужую працу, тым больш калі ўдзельнік робіць усё з душою і сапраўды ведае тэму на выдатна (дарэчы, я адзіны ў школе, хто атрымаў адзнаку 10 па геаграфіі, адзіны з прыблізна 150 вучняў, было шэсьць клясаў). Таксама ніколі ня трэба лезьці туды, дзе ты нічога не разумееш. Спачатку трэба разабрацца ў праблематыцы і толькі пасьля гэтага рабіць якія-небудзь рэдагаваньні. Так, я добра разумею, што пераважная большасьць не цікавіцца гэтай тэмай, але гэта не зьяўляецца аргумэнтам за «чым горш — тым лепш». Пры гэтым вы заклікаеце мяне паглядзець на свае паводзіны збоку. Дык цяпер вы паглядзіце на вялікую нягодную «працу» ўдзельніка Red_Winged_Duck і на маю рэакцыю. Я фактычна спакойна выпраўляю ўсе яго памылкі і фальсыфікацыі. Таму я зноў адзначу, пасьля ўсяго гэтага, я сама ветлівасьць. Бо любы другі ўдзельнік, калі пабачыў бы, што нарабіў удзельнік Red_Winged_Duck, проста аблаяў бы яго ўсімі мацюкамі, што існуюць, і правільна зрабіў бы. Таму мне дзіўна чуць, што я нейкі няветлівы. І тым больш дзіўна, што вы мне прыпісваеце словы, што быццам адміністратар павінен зьяўляцца царом. Я наадварот катэгарычна супраць апошняга. Вядома, я ня маю права прасіць вас перагледзіць вашае рашэньне ці закрэсьліць хлусьлівыя выразы ў дачыненьні да мяне. Але я быў вымушаны адказаць на гэтае, адзначыць, што мне вельмі непрыемна гэтае бачыць. --Ліцьвін (гутаркі) 22:50, 2 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я таксама вельмі люблю гісторыю і геаграфію (праўда, адзнака ў мяне была ажно ў два разы ніжэйшая за Вашую — але ж на той момант вышэй адзнакаў не існавала :) ). Той другі ўдзельнік ужо даўно быў бы заблякаваны, бо мацюкі ў адрас будзь-то якога ўдзельніка — парушэньне Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Хлусьлівых выразаў я не пісаў, але гатовы дадаць удакладненьне ў галасаваньне.--Lesnas ättling (гутаркі) 23:19, 2 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Нятрапнае ўдакладненьне, бо я ніколі не казаў, што адміністратар — гэта цар. Я казаў, што ўдзельнік Red_Winged_Duck паводзіць сябе ў гэтым разьдзеле як цар, што проста недапушчальна. Добра, не жадаеце прыбіраць паклёп на мяне, тады я проста ўдакладню, што такога я ніколі і нідзе не казаў. Што тычыцца адзнакі. Так, сапраўды, у мяне таксама спачатку была пяцёрка, але пасьля 11 клясу я дадаткова здаваў геаграфію і атрымаў 10-ку. --Ліцьвін (гутаркі) 00:43, 3 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Праш�� Вас паважаць маё меркаваньне!--Lesnas ättling (гутаркі) 19:28, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я паважаю, толькі вы пішыце пра мяне тое, чаго я ніколі не казаў і нават наадварот супраць гэтага і змагаюся з гэтым. Калі вы за праўду, то можна напісаць, што вы лічыце, што адміністратар — гэта цар, а ўдзельнік выступае супраць гэтага. --Ліцьвін (гутаркі) 19:30, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я якраз лічу і ведаю, што адміністратар — гэта толькі адміністратар, а ня цар, не кароль, не Вялікі князь.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:39, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
І я таксама так лічу. А чаму тады вы лічыце, што калі я гэтае кажу, то я маю на ўвазе зусім іншае? --Ліцьвін (гутаркі) 20:29, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Таму, што адміністратар проста выконвае свае абавязкі, а Вы ўвесь час называеце яго царом, адсюль я зрабіў выснову, што для Вас функцыі адміністратара асацыююцца з царскімі. Паверце, я буду толькі рады, калі ў гэтым я памыліўся наконт Вас. Але Вы ўсё адно вельмі эмацыйны і таму я прагаласаваў супраць Вас.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:46, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я прывёў прыклады, што ня толькі. І я растлумачыў, чаму і дзе я быў магчыма эмацыйны. Але з улікам таго, што нарабіў удзельнік Red_Winged_Duck, я яшчэ быў зь ім звыш ветлівы і спакойны. Добра, я вас зразумеў, звычайныя прадузятыя адносіны да мяне. --Ліцьвін (гутаркі) 21:15, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Ветлівымі Вы не былі. Прадузятасьці да Вас няма, магу Вас запэўніць, і для мяне наогул звычайным зьяўляецца быць непрадузятым.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:43, 4 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Украінскія назвы

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні — Вікіпэдыя:Галасаваньні/Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову. --Ліцьвін (гутаркі) 14:22, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

І, калі ласка, прыміце ўдзел у пазбаўленьні ўдзельнікаў адміністратарскіх паўнамоцтваў — Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Пазбаўленьне статусу. --Ліцьвін (гутаркі) 15:51, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Хацеў бы папрасіць вас выступіць мадэратарам у дыскусіі і выказаць сваё меркаваньне, ці парушае назва Леанпольле п. 48 БКП-2005. Таксама хацеў бы папрасіць ацаніць, ці парушаў я правілы дыскусіі, якія мне ставіць у віну апанэнт. Дзякуй! --Red_Winged_Duck 00:35, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Наконт мадэратарства не абяцаю, але наконт астатняга пастараюся знайсьці час у бліжэйшыя дні.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:55, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Адказаў.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:55, 25 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Аб паводзінах бюракрата

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу зайсьці на Форум для нарады.

Прывітаньне. Калі ласка, напішыце сваё меркаваньне ці падвядзіце вынік. Пасьля апошняга камэнтара ўжо прайшло 5 дзён. --Ліцьвін (гутаркі) 22:39, 1 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Бачу, безь мяне разабраліся :) --Lesnas ättling (гутаркі) 14:22, 4 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Нарвэскія пераможцы ВЛС

[рэдагаваць крыніцу]

Ці зможаце даперакласьці подпісы выяваў? Я ў імёны ўласныя ня стаў лезьці, а хацелася б, паколькі гэтая старонка прадстаўленая чытачам тэлеграм-каналу беларускай Вікіпэдыі. Дзякуй. --Taravyvan Adijene 01:04, 6 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Зроблена--Lesnas ättling (гутаркі) 18:32, 6 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

KontraBanda / КонтраБанда

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Lesnas ättling!

Тут замежнікі (немцы), «наяжджаюць» на старонку КонтраБанда, хочуць хуценька выдаліць (https://de.wikipedia.org/w/index.php?title=KontraBanda&stable=0&redirect=no) як «няварты» артыкул. Асабліва непакоіцца “бэнутцэр” Usteinhoff (гледзячы сюды (https://meta.wikimedia.org/wiki/Special:CentralAuth?target=Usteinhoff+), наўрад ці ён ведае расейскую альбо нашу мову, каб ацэньваць іншамоўныя крыніцы). Спачатку яго не задаволілі выступы па ТБ (Сталічнае тэлебачаньне ж топ-3 беларускі канал), дадаў больш крыніц, у тым ліку інфармацыйнае агенцтва «Минск-новости», дзе яно на дзень гораду Менску ў справаздачы са сьвята газэты «Вечерний Минск» адзначыла, што такі кавэр-гурт на самой справе самы запатрабаваны ў сталіцы, так ён зноў ставіць пад сумненьне іх аўтарытэт. Ну й што, што дзяржаўныя... А якія яшчэ!? У нас жа ў Беларусі вельмі многа чаго дзяржаўнага, незалежных СМІ няшмат. ¯\_(°ヮ°)_/¯

Калі будзе ня вельмі складана, калі ласка, пакінь свае 5 капеек на Deutsch у дыскусіі на выдаленьне тут (https://de.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Löschkandidaten/20._Januar_2019#KontraBanda). Таксама буду ўдзячны за любую параду, калі, можа быць, для цябе цяжка будзе спрачацца на нямецкай з яе носьбітамі.

Не хварэй! (✿◕‿◕) --Pr12402 26 студзеня 2018

Абнаўленьне. Старонку выдалілі. Не разумею абгрунтаваньня( --Pr12402 26 студзеня 2018

Вітаю, Pr12402. Дзякуй за паведамленьне. Я зараз знаходжуся ў Вікіадпачынку (гл. маю старонку ўдзельніка), зьяўляюся тут зрэдку і, на жаль, зусім ня маю часу на дыскусыі, таму, калі ласка, не крыўдуйце, што не змагу дапамагчы. Прагледзеў вельмі хутка гэтую дыскусыю: калегі вырашылі, што значнасьць не паказаная, а вось ці маюць яны рацыю — ня ведаю. Мяркую, таксама, што Удзельнік:Usteinhoff усё ж, крыху валодае расейскай (на ягонай старонцы пазначана як ru-2). З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:33, 30 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Нічога, дякуй, што адказаў! ^^ Удалага дню! --Pr12402 30 студзеня 2018

Добрыя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Запрашаю ўзяць удзел у галасаваньні за наданьне артыкулу Слуцак статусу добрага артыкулу. На маю думку, ацэньваньне артыкулаў ёсьць вельмі важнай працэдурай, бо наданьне статусу добрага або абранага выдзяляе артыкулы ў сьпісе інтэрвікаў. Адпаведна, у выпадку вялікай колькасьці вэрсіяў пэўнага артыкула на розных мовах інтэрвіка нашага разьдзелу, увогуле, можа не адлюстроўвацца ў асноўным сьпісе. Аднак калі артыкул зьяўляецца добрым або абраным, то нашая інтэрвіка беларуская (тарашкевіца) абавязкова прысутнічае ў скарочаным сьпісе з адпаведнай зоркай — сіняй або залатой, што прыцягвае ўвагу чытачоў іншых радзьдзелаў. Таму ацэньваньне артыкулаў — гэта адзін з даволі эфэктыўных захадаў прыцягнуць больш чытачоў і, адпаведна, удзельнікаў у наш разьдзел. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:08, 4 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за запрашэньне. Бачу, ужо й безь мяне абралі. Калі будзе час, пастараюся зазірнуць у артыкул пра Лёзну, але не абяцаю.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:06, 5 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Вітаю! Можа, яшчэ падтрымаеце абраньне артыкула Русіфікацыя Беларусі? Дапаўняць гэты артыкул, вядома, можна да бясконцасьці (а лепш напісаць асобную манаграфію), але на маю думку, для Вікіпэдыі наяўны артыкул усё ж варты абраньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:49, 13 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Вітаю! Вычытку ўжо пачаў. Пастараюся працягнуць яе на выходных (але зноў: без абяцаньняў).--Lesnas ättling (гутаркі) 22:15, 13 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Запрашэньне

[рэдагаваць крыніцу]

З нагоды прапановы на Вікіпэдыя:Вікісустрэчы запрашаю адзначыцца на старонцы Суполкі ўдзельнікаў грамады Вікімэдыі ў Беларусі.--Удзельнік:W 19:08 11 лютага 2019 (MSK)

Дзякуй за запрашэньне, але ж я сам не ў Беларусі.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:11, 11 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Галасаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Зьвяртаю ўвагу на Вікіпэдыя:Кандыдаты_ў_абраныя_артыкулы/Русіфікацыя_Беларусі#Адукацыя. У артыкуле застаўся шэраг дакладных недахопаў, якія наўрадці дазваляюць прызнаць артыкул абраным. Заклікаю прагаласаваць Супраць, каб паспрыяць павышэньню якасьці артыкула цягам наступных 3 месяцаў, якія ў ініцыятара ёсьць на галасаваньне. Ці прынамсі выставіць Шаблён:Нэўтральна да завяршэньня дапрацоўкі артыкула.--Удзельнік:W 14:10 18 лютага 2019 (MSK)

Вітаю. Вы маеце права мець Ваш пункт гледжаньня. Што да майго пункту гледжаньня, артыкул цалкам адпавядае крытэрам абраньня.--Lesnas ättling (гутаркі) 23:03, 18 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Віківясна-2019

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў Віківясьне-2019

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 11:42 17 сакавіка 2019 (MSK)

Дзякуй за запрашэньне, але на гэты раз наўрад ці змагу паўдзельнічаць. Хіба што эпізадычна.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:30, 24 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Прашу выказаць сваё меркаваньне тут. Дзякуй. --Red_Winged_Duck 14:18, 18 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Аб цэнзуры УдзельнікRed_Winged_Duck

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу зайсьці на Форум і выказаць свае думкі пра паводзіны УдзельнікRed_Winged_Duck

Пытаньне: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Форум#Аб_цэнзуры_УдзельнікRed_Winged_Duck

З павагаю (Ясамойла (гутаркі) 17:26, 2 ліпеня 2019 (MSK))[адказаць]

Месяц Аршанскай бітвы

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы Аршанскае бітвы

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Аршанскае бітвы
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Taravyvan Adijene 21:05, 11 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Падкажыце, калі ласка, як у гэтым выпадку вымаўляецца літара «ø» — «о» ці «ё»? --Red_Winged_Duck 10:37, 21 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Тут безумоўна «ё» (Андрэас Гёйсьлет).--Lesnas ättling (гутаркі) 11:23, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 13:42, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

Запрашаю падтрымаць вылучэньне артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Палянэз (зброя). Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца.--Удзельнік:W 9:52, 25 верасьня 2019 (UTC+3)

Віківясна-2020

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2020»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 10:11, 2 сакавіка 2020 (UTC+3)

Дзякуй за запрашэньне!--Lesnas ättling (гутаркі) 18:43, 29 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Запрашаю падтрымаць вылучэньне артыкула ў добрыя (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нізкіз).--Удзельнік:W 11:53, 22 красавіка 2020 (UTC+3)

Вікі любіць Зямлю-2020

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 12:12, 30 траўня 2020 (UTC+3)

Дзякуй за запрашэньне! Нажаль, у мяне не атрымаецца паўдзельнічаць.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:43, 31 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Запрашэньне ў Таварыства дзесяцігадовых

[рэдагаваць крыніцу]

Шаноўны Lesnas ättling,

сардэчна запрашаю вас уступіць у Таварыства дзесяцігадовых — нефармальнае згрупаваньне рэдактараў, якія ўдзельнічаюць у Вікіпэдыі ўжо больш за 10 гадоў. {{safesubst:ifsubst|{{safesubst:#if:||​

Найлепшых зычэньняў, ~~~~--Удзельнік:W 16:12, 10 чэрвеня 2020 (UTC+3)

Дзякуй за запрашэньне!--Lesnas ättling (гутаркі) 16:32, 12 чэрвеня 2020 (+03)[адказаць]

Hello Lesnas ättling,

Really sorry for the inconvenience. This is a gentle note to request that you check your email. We sent you a message titled "The Community Insights survey is coming!". If you have questions, email surveys@wikimedia.org.

You can see my explanation here.

MediaWiki message delivery (гутаркі) 21:47, 25 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Месяц беларускай літаратуры

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў «Месяцы беларускай літаратуры»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў спаборніцтва
«Месяц беларускай літаратуры»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 15:27, 14 студзеня 2021 (UTC+3)

Дзякуй за запрашэньне. Пастараюся паўдзельнічаць пазьней, але не ад пачатку.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:58, 14 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Віківясна-2021

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2021»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 21:06, 16 сакавіка 2021 (UTC+3)

Вікі любіць Зямлю-2021

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне на «Вікі любіць Зямлю»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага
спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2021»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі ласка, запішыцеся ў сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 20:32, 30 траўня 2021 (UTC+3)

Вітаю, Lesnas ättling! Прапаную закінуць якую-нейкую інфу на Sverige Wikipedia пра Элізабэт Фалькхавэн, магчыма й Шутава, бо дэпутака ўзяла шэўства над сьведкам. Усяго добрага! -- pr12402, 23 чэрвеня 2021

Вітаю. Дзякуй за прапанову, але зараз я, нажаль, зусім ня маю часу.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:19, 24 ліпеня 2021 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:42, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Саюзная рашучасьць-2022. Дапаўненьне артыкула і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 17:58, 24 сакавіка 2022 (UTC+3)

дадаць старонку для ELBO ў беларуская (тарашкевіца)

[рэдагаваць крыніцу]

@Lesnas ättling Прывітанне, паважаныя Lesnas ättling!

Ці можаце вы стварыць для мяне старонку для ELBO на беларуская мове (тарашкевіца) : https://be-tarask.m.wikipedia.org/

быць: https://be-tarask.m.wikipedia.org/ELBO, як я стварыў у беларуская Вікіпедыі

Я быў бы вельмі рады, калі б вы стварылі яго для мяне, бо я не вельмі разумею гэтую версію па-беларуску

дзякуй SSHTALBI (гутаркі) 16:30, 28 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Паўднёваазіяцкае аб’яднаньне рэгіянальнай супрацы. Яго дапаўненьне і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:30, 29 сьнежня 2022 (UTC+3)

Вітаю! Дзякуй за прапанову. Распачаў вычытку.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:06, 29 сьнежня 2022 (+03)[адказаць]

The Wikipedia Asian Month 2022 Barnstar

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Руслан Пархамовіч. Дапаўненьне артыкула і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:41, 3 ліпеня 2023 (UTC+3)

Invite to Join Wikipedia Asian Month 2023

[рэдагаваць крыніцу]

You are receiving this message because you participated in the Wikipedia Asian Month 2022 as an organizer or editor.

Join the Wikipedia Asian Month 2023

Dear all,

The Wikipedia Asian Month 2023[1] is coming ! The campaign start within a flexible 30 days from November to December. Following with the changes of the rules made by last year, the wish to have more people get to know Asia and Asian related topic is the same! Click "Here" to Organize/Join a WAM Event.


1. Propose "Focus Theme" related to Asia !

If you are based somewhere in Asia, or have specific passion on an Asian topic, please propose your "Focus Theme" by October 25th. The WAM international team will select 5 themes. Please propose your focus theme through this link[2].

2. Enhancing existing articles can also count as part of campaign contribution.

Any edits, including creating new articles or adding new content to existing articles, over 3000 bytes in total would be able to get a reward. Last year, due to this change of rules, the Programs & Events Dashboard was suggested. However, according to community survey of 2022, Fountain Tool is still the best platform for tracking edit and points. You don’t need to create any Dashboard. For the tracking of editing existing article, the international team is currently designing a form. Will soon publish to the main page of WAM 2023.

3. More flexible campaign time

The contribution duration would remain 30days, but we extended the overall campaign timeline to 2 months. All organizers can decide when to start their WAM as long as the whole duration is within November 1st to December 31th. It means that you can participate in WAM based on the needs of your local community.

Timetable

  • October 1st, 2023 : Publish International Campaign Page of the Year
  • October 5th to 25th, 2023 : Call for focus themes of WAM 2023.
  • Before 29 October, 2023: Complete Registration [3] of Each language Wikipedia.
  • November 1st, UTC 00:00 to December 31th, UTC 00:00, 2023: Running the Campaign. (Find your local campaign for the actual event date.)
  • January 1st to March 15th, 2024: Auditing of each language Wikipedia.
  • March 30th, 2024: Deadline of reporting statistics and eligible editors to the International Team
  • April 1st to May 15th, 2024: The international team distributes Barnstars and Certificates to eligible editors of each event.

For your information, the main page of Wikipedia Asian Month is currently undertaking a reconstruction for archiving purpose. For the 2023 event please bookmarked this page. We hope you will enjoy Wikipedia Asian Month! If you have any inquiry, feel free to contact us by info@asianmonth.wiki [4]. We look forward to your participation.

Cheers!!!

WAM 2023 International Team

[1] https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikipedia_Asian_Month_2023

[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPLz8kvSP_0LlI4vGRHAP2ydJPnLY__1hb9-p8AsRcS2R2NQ/viewform?usp=sf_link

[3] https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikipedia_Asian_Month_2023/Join_an_Event

[4] info@asianmonth.wiki

Хіба ж у слове „Félicette“ літара „é“ (з гачкам) не азначае націск?

Таксама зьвярніце ўвагу, што маем артыкул Галаўны мозаг. Taravyvan Adijene (гутаркі) 20:13, 30 сьнежня 2023 (+03)[адказаць]

У францускай націск заўжды на апошні склад (гачкі ставяцца для пазначэньня розных гукаў). Наконт "мозгу" -- пасьпяшыўся, перапрашаю.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:20, 30 сьнежня 2023 (+03)[адказаць]

Ю́нас Э́рык А́льтбэрг

[рэдагаваць крыніцу]

Hello you added full name to lead as "Ю́нас Э́рык А́льтбэрг" but just "Юнас Эрык Альтбэрг" in infobox and redirect was later moved from "Ю́нас Э́рык А́льтбэрг" to "Юнас Эрык Альтбэрг", so which version is correct or both are correct? Eurohunter (гутаркі) 22:01, 20 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Hello. "Ю́нас Э́рык А́льтбэрг" is just to show the accent which helps to know how to pronounce it correctly.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:54, 21 жніўня 2024 (+03)[адказаць]