Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
9 студзеня: Дзень Рэспублікі ў Сэрбіі
1570 — на загад Івана Жахлівага маскоўскія войскі пачалі зьнішчаць насельніцтва Ноўгараду
1599 — у Шатляндыі ўтварылася найдаўнейшая з афіцыйна зарэгістраваных масонскіх ложаў
1921 — бальшавікі расстралялі беларускага вайскоўца Паўла Чайку, які браў удзел у Слуцкім збройным чыне
1951 — афіцыйнае адкрыцьцё будынка штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку
1992 — абвяшчэньне незалежнасьці Сэрбскае Рэспублікі
1993 — улады Менску вярнулі каталікам будынак архікатэдральнага касьцёлу Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (на выяве)
1996 — распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня