зуном, што на мне ніводнага жывога месца не асталося… восемнаццаць год таму назад…
Начальнік (да шпіёна). Ты расстраляў партызана, забраў у яго дакументы, астаўся ў нас і, прыкрываючыся гэтымі дакументамі, шпіёніў тут восемнаццаць год? І цяпер прабіраўся ў Польшчу? Усё ясна. А ну?
Максім. Забойца!
Волька (падбягае з кулакамі). Гад! Згубіцель! Крывапійца!
Рыгор. Звер! Панскі сабака!
Начальнік. Марш!
Начальнік (падыходзіць да Максіма). Ну што-ж, да мяне ў машыну і паедзем да доктара?
Леанід. Я думаю, што не трэба, куля сядзела зверху, я зрабіў усё як належыць.
Максім. Мусіць і праўда, што не трэба ехаць. Ён хутка поўнапраўны доктар будзе. А ў мяне — пабаліць і пакіне. На маім вяку ўсяго здаралася.
Начальнік. Ну, дзякую, што памаглі нам.
Максім. Гэта мы вас павінны дзякаваць, гэта-ж вы нам памагаеце.
Начальнік (садзіцца на край ложка). У 133 артыкуле Сталінскай Канстытуцыі сказана: „абарона бацькаўшчыны ёсць свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна СССР“. Гэтыя вялікія словы грунтуюцца на народнай волі і сіле, якая так выяўлялася толькі што, калі мы змагаліся з ворагам. Ты ведаеш, якую перамогу мы сёння маем? У гэтага шпіёна былі вельмі важныя матэрыялы, якіх суседняя фашыстоўская дзяржава толькі і чакае.
Максім. Нічога ў іх не выйдзе. Быць зноў у няволі? Не, дзякуй за ласку… У мяне да вас просьба. Калі маеце