менты і калі прачытаў як ён завецца, дык я за галаву хапіўся. Браткі мае родныя, падумаў я сабе. Гэта-ж… гэта… Ён прачытаў у дакументах — Базылевіч Павал Максімавіч.
Усе павярнулі свае застыглыя твары да Рыгора. Максім становіцца на ногі.
Максім. Ты выдумляеш!
Рыгор. Такую рэч выдумляць, то няхай лепш у маёй галаве мазгі высахнуць.
Начальнік. У дакументах яго напісана, што ён якраз адгэтуль родам. І прозвішча яго сыходзіцца з вашым.
Максім (кідаецца на пасцель, вачыма да сцяны). Калі-б ён быў калі-небудзь маім сынам, то я яго пракляну ў той момант, калі ўбачу, што гэта ён.
Начальнік. Як твая нага, стары?
Леанід. Нічога, скора зажыве.
Волька, Антон і Леанід углядаюцца ў шпіёна.
Начальнік. Стары, павярніся, глянь на яго.
Максім. Лепш-бы мае вочы на свет не глядзелі.
Начальнік. Нічога стары, бывае ўсё на свеце. Глянь, памажы следству.
Леанід падбягае і памагае Максіму павярнуцца. Максім доўга ўглядаецца ў шпіёна.
Волька (дрыжыць ад узбуджанасці і хвалявання). Гэта ён… ён… той самы!
Максім. Пазнаў! Гэта ён! Той самы жандар, што расстраляў майго сына!
Волька. Рытвінскі, жандар Рытвінскі!
Рыгор. І я пазнаю! Той самы. (Падступае да шпіёна.) А ці памятаеш, пане Рытвінскі, як ты мяне спаласаваў бі-