You.com
You.com | |
---|---|
![]() | |
URL | you.com/ |
Тып сайта | Пошукавая сістэма |
Мова(-ы) | Ангельская |
Уладальнік | Браян МакКан і Рычард Сохер |
Пачатак працы | 8 снежня 2020[1] |
Бягучы статус | Публічная бэта |
![]() |
You.com ― пошукавая сістэма, арыентаваная на прыватнасць. You.com абагульняе вэб-вынікі з дапамогай катэгорый, у адрозненне ад традыцыйных пошукавых сістэм, якая паказваюць спіс спасылак[2][3]. Пошукавая сістэма была заснавана былымі супрацоўнікамі Salesforce у Пала-Альта (штат Каліфорнія, ЗША), публічная бэта-версія выйшла 9 лістапада 2021 года[4]. У інтэрв’ю сузаснавальнік Рычард Сохер заявіў, што хоча пошукавую сістэму з балансам прыватнасці і персаналізацыі[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вэб-сайт быў заснаваны ў 2020 годзе двума былымі супрацоўнікамі Salesforce Браянам МакКанам і Рычардам Сохерам[6]. Пасля аб’явы аб адкрыцці публічнай бэта-версіі пошукавай сістэмы ў 2021 годзе яна атрымала 20 мільёнаў долараў ад Марка Беніёфа, заснавальніка Salesforce[7].
У сакавіку 2022 года кампанія запусціла YouWrite, тэкставы генератар GPT-3 для напісання электронных лістоў і іншых дакументаў[8] [9].
У снежні 2022 года кампанія запусціла YouChat, чат-бота на аснове штучнага інтэлекту.
Вынікі пошуку
[правіць | правіць зыходнік]Пошукавая сістэма паказвае вынікі пошуку, адсартаваныя па пэўных вэб-сайтах, напрыклад, Reddit. Карыстальнік можа сартаваць гэтыя катэгорыі[3]. Для вэб-вынікаў выкарыстоўваецца выдача Microsoft Bing[10].
You.com не захоўвае IP-адрасы карыстальнікаў і не збірае інфармацыю карыстальнікаў для таргетынгу рэкламы. You.com прапануе два рэжымы: асабісты рэжым і прыватны рэжым, які з’яўляецца больш канфідэнцыйным[11]. У адрозненне ад асабістага рэжыму, у прыватным рэжыме You.com не захоўвае пошукавыя запыты карыстальнікаў, не перадае партнёрам You.com IP-адрасы, месцазнаходжанне і не збірае ніякай інфармацыі аб пошуку[12].
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]You.com атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі, прычым галоўнай нагодай для крытыкі з’яўляецца спосаб арганізацыі інфармацыі, які The Verge назваў ашаламляльным[4].
Зноскі
- ↑ https://techcrunch.com/2020/12/08/former-salesforce-chief-scientist-announces-new-search-engine-to-take-on-google/
- ↑ Rutherford, Sam. You.com Launches in Beta As a Privacy-Focused Alternative to Google (англ.). Gizmodo (9 лістапада 2021).
- ↑ а б Kelly, Heather (2021-11-09). "You, another new search engine, hopes privacy can help it take on Google". The Washington Post(англ.).
- ↑ а б Robertson, Adi. You.com wants to remake the search engine (англ.). The Verge (9 лістапада 2021).
- ↑ Search Engine You.com Launches Public Beta, Looks to Take on Google (англ.). Cheddar (24 лістапада 2021).
- ↑ Miller, Ron. Former Salesforce chief scientist announces new search engine to take on Google (англ.) . TechCrunch (8 снежня 2020).(недаступная спасылка)
- ↑ Wiggers, Kyle. AI-driven search engine You.com takes on Google with $20M (англ.). VentureBeat (9 лістапада 2021).
- ↑ Jain, Osheen. You.com launches YouWrite, an AI-powered writing tool powered by OpenAI (англ.). Analytics Drift (17 сакавіка 2022).
- ↑ Wiggers, Kyle. You.com launches an AI-powered writing tool powered by OpenAI (англ.). VentureBeat (15 сакавіка 2022).
- ↑ You.com search challenges Google with a new look and private mode (англ.). cnet.com.
- ↑ Smith, Autumn. What Is You.com and How Is It Different to Other Search Engines? (англ.) . MUO (1 снежня 2021).
- ↑ How does You.com compare to other search engines?. live (англ.). You.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- you.com (англ.) — афіцыйны сайт