Sputnik
Інфармацыйнае агенцтва «Sputnik» | |
---|---|
Тып | інфармацыйнае агенцтва |
Заснаванне | 10 лістапада 2014 (9 гадоў таму) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Масква, Расія |
Адрас | |
Галіна | навіны |
Прадукцыя | навіны |
Дэвіз | Telling the Untold і Говорим то, о чём другие молчат |
Матчына кампанія | «Расія сёння» |
Даччыныя кампаніі | Sputnik Азербайджан[d] і Sputnik Беларусь[d] |
Сайт | sputnikglobe.com (англ.) |
Інфармацыйнае агенцтва «Sputnik» (руск.: Информационное агентство «Спутник») — расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае 10 лістапада 2014 года. На 2016 год падавала агляды, навіны і рэпартажы на 37 мовах, у тым ліку на беларускай з 2015 года. У 2015 г. радыёвяшчанне ажыццяўлялася ў 34 краінах[1].
Станам на 2016 год, 37 мовамі падачы інфармацыі былі: англійская, абхазская, азербайджанская, арабская, армянская, асецінская, беларуская, в’етнамская, хіндзі, іспанская, грузінская, дарыйская (Афганістан), дацкая, італьянская, карэйская, кітайская, курдская, кыргыская, латышская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, пуштунская, персідская, руская, румынская (у Малдове), сербская, таджыкская, турэцкая, узбекская, урду, фінская, французская, чэшская, шведская і японская.
Sputnik Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Сайт радыё «Sputnik Беларусь» запрацаваў 15 снежня 2014 года[2] У 2015 годзе пачалася падача навін і рэпартажаў на беларускай мове.
У 2014 годзе першы офіс агенцтва размясціўся ў Мінску па вуліцы Якуба Коласа, д. 50, корп. 1[3]. Станам на 2022 год, офіс размяшчаецца ў Мінску па адрасе вуліца Камуністычная 86.[3].
Зноскі
- ↑ "Аб праекце". Радыё «Sputnik». 2015. Праверана 17 лютага 2016.
- ↑ Уладзімір Глод (5 студзеня 2015). "«Камісары з Крамля» запусцілі «Sputnik» у Беларусь". Радыё «Свабода». Праверана 17 лютага 2016.
- ↑ а б "Кантакты". Радыё «Sputnik» Беларусь. 2015. Праверана 17 лютага 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- RSS-паток навін Sputnik Беларусь
- Кампаніі паводле алфавіта
- Кампаніі, заснаваныя ў 2014 годзе
- Інфармацыйныя агенцтвы
- Сродкі масавай інфармацыі Расіі
- Радыёвяшчальныя арганізацыі
- Міжнародныя радыёстанцыі
- Інтэрнэт-СМІ
- Радыёстанцыі на рускай мове
- Радыёстанцыі на англійскай мове
- Радыёстанцыі на нямецкай мове
- Радыёстанцыі на французскай мове
- Члены Еўрапейскага радыёвяшчальнага саюза