З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ophrys apifera — від раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Шматгадовая травяністая расліна з 2 яйцападобнымі клубнямі. Яе сцёблы вышынёй 15-35 см, з 2-4 разеткавымі і 2-5 сцябловымі зялёнымі лістамі. Суквецці друзлыя, з 3-10-15 кветкамі. Чашалісцікі ружовыя, раскінутыя, даўжынёй 11 — 17 мм і шырынёй 5 — 9 мм. Два пялёсткі лінейныя, 3-7 мм даўжынёй, кудзелістыя. Губа, падобная на цела пчалы, падоўжаная, трохраздзельная з выгнутай сярэдняй часткай, аксаміцістая, каштанава-карычневая, з жоўтымі плямамі. Самаапыляльная расліна. Размнажаецца насеннем.
Від распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах Еўропы, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Сустракаецца на малавыкарыстаных пашах, лугах і сярод хмызнякоў, пераважна на вапнавых глебах.
Зноскі