Deep Blue
Deep Blue (літаральна цёмна-сіні) — шахматны суперкамп’ютар, распрацаваны IBM, які 11 мая 1997 года перамог чэмпіёна свету Гары Каспарава ў 6-партыйным матчы (дзве перамогі супраць адной паразы, тры нічыі).[1] Каспараў абвінаваціў IBM у махлярстве і патрабаваў перагуляць матч, але IBM адмовіла Каспараву і дэмантавала суперкамп’ютар.[2] У першым матчы, які прайшоў у 1996 годзе, Каспараў перамог папярэднюю версію Deep Blue.
Распрацоўка
[правіць | правіць зыходнік]Праект шахматнага суперкамп’ютара быў пачаты пад назвай ChipTest ва Універсітэце Карнегі — Мелан, спадкаемцам якога стаў камп’ютар Deep Thought. Пасля атрымання ступені ва ўніверсітэце стваральнік ChipTest Фэн Сун Сю і ўдзельнікі праекту Deep Thought Томас Анантараман і Мюрэй Кэмпбел перайшлі ў IBM Research, каб працягнуць працу над стварэннем шахматнага кампутура, які б мог перамагчы чэмпіёна свету.[3] Сю і Кэмпбел далучыліся да IBM восенню 1989 года, Анантараман далучыўся пазней.[4] Пазней ён канчаткова пакінуў працоўную групу, яго месца для распрацоўкі праграмнага складніка заняў Артур Джозеф Хоўн (па-англійску: Arthur Joseph Hoane.[5]
Пасля матчу Каспарава з Deep Thought у 1989 годзе IBM зладзіла конкурс на найлешую назву новага камп’ютара — камп’ютар быў названы Deep Blue, што ёсць спасылкай на мянушку IBM — Big Blue.[6] Пасля сканчэння працы над паменшанай версіяй Deep Blue, Deep Blue Jr. (Deep Blue малодшы), з якой згуляў гросмайстар Джоэл Бенджамін, Сю і Кэмпбел вырашылі наняць апошняга для распрацоўкі дэбютнай кнігі для суперкамп’ютара.[6]
У 1995 годзе прататып Deep Blue (названы Deep Thought II з маркетынгавых прычын) браў удзел у 8-м чэмпіянаце свету па камп’ютарных шахматах. Deep Blue згуляў з праграмай Wchess, прызначанай для персанальных камп’ютараў, унічыю. У 5-м раўндзе Deep Blue, гуляючы белымі, прайграў камп’ютарнай праграме Fritz 3 у 39 хадоў, пры гэтым Fritz працаваў на звычайным камп’ютары з працэсарам Intel Pentium 90 МГц. У выніку прататып Deep Blue атрымаў другое месца разам з праграмай Junior (Junior таксама быў праграмай для персанальных камп’ютараў).[7]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ William Saletan. The triumphant teamwork of humans and computers (англ.) (11 мая 2007).
- ↑ Hsu 2002, с. 265.
- ↑ Hsu 2002, с. 92-95.
- ↑ Hsu 2002, с. 107.
- ↑ Hsu 2002, с. 132.
- ↑ а б Hsu 2002, с. 126—127.
- ↑ Deep blue had white and lost to Fritz in 39 moves (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2008. Праверана 1 студзеня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hsu, Feng-hsiung. Behind Deep Blue: Building the Computer that Defeated the World Chess Champion. — Princeton University Press, 2002. — ISBN 0-691-09065-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Матч Каспараў — Deep Blue на сайце IBM (англ.) — запісы партый, стэнаграмы каментарыяў, log-выявы Deep Blue
- Фрэдэрык Фрыдэль на матчы Каспараў — Deep Blue (англ.) — рэпартаж камп’ютарнага кансультанта Каспарава
- Стэнаграма каментарыяў і прэс-канферэнцыі (англ.) — стэнаграма прэс-канферэнцыі якая адбылася па заканчэнні заключнай партыі матчу 1997 года
- Старонка Deep Blue у энцыклапедыі камп’ютарных шахмат (англ.)