Archiv für slavische Philologie
Archiv für slavische Philologie | |
---|---|
| |
Тып | акадэмічны часопіс[d] |
Заснавальнік | Ватраслаў Ягіч |
Выдавец | Weidmannsche Buchhandlung[d] |
Краіна | |
Заснавана | 1875 |
Мова | нямецкая |
Тыраж | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Archiv für slavische Philologie» («Архі́ў фюр сла́вішэ Філалагі́», літаральна — «Архіў славянскай філалогіі») — адзін з першых славістычных часопісаў. Выдаваўся ў 1876—1929 гадах у Берліне на нямецкай мове. Выйшлі 42 тамы. Заснавальнік і першы рэдактар Ватраслаў Ягіч. Узняў славістыку да ўзроўню міжнароднай навукі. Знаёміў вучоных Заходняй Еўропы са славянскімі культурамі, у тым ліку беларускай.
Змясціў больш за 20 публікацый па беларусістыцы, у тым ліку «Беларускі Codex miscellaneus з бібліятэкі графа Рачынскага ў Познані» (т. 9), «Сляды кувады на Беларусі» Ягіча (т. 9), «Польска-рускія інтэрмедыі XVII ст.» А. Брукнера (т. 13), «Новыя славянскія зборнікі казак» І. Паліўкі (т. 19). На старонках часопіса рэцэнзаваліся амаль усе значныя выданні па беларускім фальклоры канца XIX — пачатку XX ст., многія даследаванні па беларускай мове. Публікацыі абуджалі цікавасць да культуры беларускага народа, спрыялі развіццю даследаванняў па беларускай праблематыцы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).